Комментарии к статье

Как можно задонатить и поддержать политзаключенных: список организаций

  • Данаць бяспечна
    21.05.2023
    Для сябе вырашыў, што чым менш трэціх асобаў ведаюць пра мой трансфер грошай, тым бяспечней. Адпаведна, пералічваю без пасярэднікаў з замежнага рахунку на замежны рахунак асобы, якой трэба дапамога. А для дапамогі ВСУ ёсць рахунак у нацбанку Украіны.
  • Бл
    21.05.2023
    Данаць бяспечна, Вядома, можна і так, калі ёсць магчымасць. Але для таго, каб гэта было не нейкай кропляй у моры, а хоць бы часткова вырашала праблему, падтрымка мусіць быць сістэмнай. І тут без арганізацыі, якая б працэс накіроўвала і каардынавала, не абысціся.
  • Данаць бяспечна
    21.05.2023
    Бл, хай кожны сам для сябе вырашае, як дзейнічаць, я нічога нікому не навязваю. Але я не давяраю ніякім арганізацыям і сплю адносна спакойна, бо ведаю, што нідзе мае звесткі праз чужое раздзяўбайства ці здраду не будуць злітыя.
  • Бл
    21.05.2023
    Данаць бяспечна, Я сам практыкую два спосабы дапамогі - і той, пра які кажаце вы, і праз фонды. І не пярэчу, што дапамагаць людзям непасрэдна, без пасярэдніцтва арганізацый у многіх выпадках бывае і больш проста, і больш дарэчна. Усё залежыць ад абставін.

    Але гэта не адмяняе таго, што сапраўды шырокую, сістэмную дапамогі палітвязням ды іх сем'ям (і не толькі ім, натуральна) можна арганізаваць толькі збіраючы грошы мэтанакіравана і цэнтралізавана, і тут не абысціся без спецыялізаваных інстытуцый. Менавіта таму рэжым такія арганізацыі і крыміналізуе.
  • Бабка
    21.05.2023
    Наша Ніва, а падкажыце якія з гэтых арганізацый забяспечваюць ананімнасць і якім чынам? А то некаторыя аказваецца збіраюць адрасы электроннай пошты ў нейкія базы, а потым з іх спамяць і невядома што яшчэ робяць.
  • Владик
    21.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  •