Комментарии к статье

«Нет на него статьи — надо придумать и посадить надолго. Пусть сдохнет там!» Как три года назад задержали Тихановского и кто отдавал приказы

  • mikola
    29.05.2023
    Zaraz baczna da czago davodzic-BLOGERSTVA !? Jak kago ni zatrymaiuc=99% -blogery ! Sto geta za slova takoja ?
  • Ага, вы гэтыя казкі дзецям расказвайце
    29.05.2023
    Ага вось так нечакана менавіта ў 19 з’яўляецца Ціханоўскі
  • Мікола)))
    29.05.2023
    Ціханоўскія - люстэрка беларускага грамадзтва, такога , якое мы мелі ў тыя гады
  • Янка
    29.05.2023
    Ага, вы гэтыя казкі дзецям расказвайце,
    Ну дык хто ж вінаваты, што менавіта ў 2019 лукашэнкаўскія чынушы кінулі Ціханоўскага? Для тых, хто ў танку, але больш верагодна - звычайны гэбэшны троль, нагадаю, што менавіта ў тый час Ціханоўскі інвеставаў свае заробленыя на аператарстве грошы ў прыватызацыю недзе ў вёсцы старога цаглянага будынку, які ў руках "крэпких хозяйственников" упэўнена разбураўся. Сяргей марыў аднавіць гэты будынак і зрабіць з яго гатэль, што безумоўна станоўча паўплывала б на эканамічны стан тых мясцінаў. Але пасля набыцця чынушы раптоўна заклапаціліся лёсам гэтага будынка, і пачалі прад'яўляць непрымальныя ўмовы для дазволу зрабіць нешта камерцыйна прывабнае з таго палужывога будынку. Вось тады Сяргей, якога літаральна кінулі на істотныя для яго грошы, вырашыў паказваць ўсю некампетэнтнасць лукашэнкаўскіх прызначэнцаў у рэгіёнах і адлюстроўваць у сваім блогу праблемы, з якімі вымушаны штодзенна сутыкацца шэраговыя жыхары беларускіх рэгіёнаў з-за нізкай якасці лукашэнкаўскай дзяржавы. Магчыма, што ягоныя геапалітычныя погляды прынамсі ў тый момант былі прарасейскімі, але ці перашкаджала гэта змагацца за лепшую долю для сваіх абяздоленых суайчыннікаў з перыферыі? Спачатку была незадаволенасць эканамічным станам на перыферыі. Потым стала зразумела, што нічога нельга зрабіць ва ўмовах кепскага кіравання лукашэнкаўскіх чынуш, якія прызначаюцца сверх уніз па вертыкалі перш за ўсё па прынцыпу лаяльнасці рэжыму. То бок паступова прыйшло паразуменне, што трэба змяняць нязменную вертыкаль ўлады, што немагчыма без таго, каб прыбраць яе стрыжань ў выглядзе тады яшчэ проста аўтарытарнага правіцеля. Але Сяргей ня ўтрымаўся на волі да моманту, калі стала відавочна, што Пуцін дзеля інтарэсаў дыктатарскага інтэрнацыяналу будзе падтрымліваць Лукашэнку насуперак як інтарэсам большасці беларускага народа, так і інтарэсам добрых адносінаў між народамі. Цяжка казаць, ў якой ступені эвалюцыянавалі ў Сяргея ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі лукашэнкаўскіх засценкаў геапалітычныя погляды, асабліва пасля пачатку масштабнай агрэсіі Расеі ва Ўкраіну, але безумоўна пэўныя змены мусілі адбыцца. Гэта добра бачна на прыкладзе эвалюцыі поглядаў ягонай жонкі, Святланы, якая вельмі добра адлюстроўвае эвалюцыю поглядаў у беларускім грамадстве.
  • Ага
    29.05.2023
    Мікола))), не тым справа, люстэрка ці не, яны не выпадкова з’явіліся
  • Ага
    30.05.2023
    Янка, я бачу што ты яўна за лавэ працуеш, ведаеш нават чытаць ня стаў. Лепш паведамі скуль тыя грошы, скул грошы за канапай, чаму Ціханоўска не гатовая на паліграфе пацьвердзіць свае добрыя намеры? А агенты мы ўсе агенты, так жа Зянон яшчэ казаў.
  • Мы памятаем пра Крым
    30.05.2023
    Янка, купіў бы і аднаўляў спакойна маёнтак і не было б праблем, нават пры лукашызме, а так уся яго дзейнасць ад пачатку гэта піяр і пра Крым мы памятаем!
  • beach boys of sachara
    29.05.2023
    все всё знают, дело за временем.Каждому вшу своё время. Так думаю.
  • Беня
    29.05.2023
    #светадапаможа
  • Заўвага з тэкста
    29.05.2023
    А наогул што значыць я адказваю за краіну перад кім, краіна гэта ж не завод якім цябе паставілі кіраваць. Адказваць можна пкрад краінай
  • Міхаіл
    29.05.2023
    Заўвага з тэкста, усё таму што яго паставілі ў расеі кіраваць беларускай вобласцю, таму ў яго і рыторыка адпаведная!