Будзе цёпла на тыдні. У мяне вышэй за +25 чакаецца. А гэта ж вам не Віцебшчына нават, тут бэз толькі-толькі пачаў адцьвітаць, а ў цяністых месцах яшчэ поўны духмяных гронак. Увогуле лета набіраецца цяплом і будзе ім радваць, гэта факт, за гэта й камары кажуць. Камароў шмат, яны буйныя, актыўныя й нахабныя. І гэта ў час, калі ўжо паявіліся стракозы, а лятучыя мышы нікуды й не зьнікалі, ужо тры тыдні, як яны паяўляюцца ў памаранчавым пасьля заходу Сонца небе. Іншай жамяры таксама шмат, таўчэцца во па-над сьцежкамі ды пад дрэвамі, добра бачная у вечаровых промнях. Калі на ровары імчыш, дык трэба трымаць рот шчыльна зачыненым!.. Карацей, усё гэта пераканаўча кажа за тое, што ў далейшым лета будзе цёплае. І дажджы будуць, таксама цёплыя...
нарцисс
11.06.2023
Жір, нешта дауно ві не пісалі сваёй каравай лацінкай што - працы дауно няма? дык гэта кажа на тое, што нядоўга вам любавацца "сваім" бэзам
Жвір
11.06.2023
нарцисс, шмат працую, шмат і адпачываю, лета ж толькі раз на год...:) А бэз тут у кожнага, самых розных гатункаў. Яго тут нават больш, чым у сталіцы бэзу, у парку П.Упітса. Дарэчы, я туды дабраўся, там і Беларусь узгадваецца. Па-першае, там прадстаўлены й яблыні, сорт адной зь іх бачыў мае назву "Беларуская малінаўка", па-другое, у парку усталявана шыльда ў гонар беларускі Веранікі Бібікавай (1930-2004). На ёй напісана: " A Belarusian breeder. Used French, German and Dutch cultivars in crosses. Worked at the Botanical Garden of the Belarus Institute of Biology. Deviloped scientific methods for lilac breeding and growing technologies. Her cultivars are characterized by abundant and long flowering, pleasant aroma and lasting decorativity till the end of flowering. Best known cultivars are 'Lebёduška', 'Lunnij Svet', 'Partizanka', 'Žemčužina'... У тым парку растуць і гатункі з зусім экзатычнымі назвамі, як 'Кrasavitsa Moskva' i з імем "Ленін" у назве(дакладна ня памятаю)... Ага, і вітаюцца тут усе з усімі, ня важна, ці знаёмы, ці не, як некалі ў нас на вёсцы...
нарцисс
12.06.2023
Жір, прабачце, не чытала
скажыце лепш - які адсотак этнічных русскіх у вашай краіне?
Жвір
12.06.2023
нарцисс, прабачце, самы дакладны адказ на пытаньне ў папярэднім камэнтары...:)
Ждать ли тепла и дождей на следующей неделе? Прогноз синоптиков
што - працы дауно няма?
дык гэта кажа на тое, што нядоўга вам любавацца "сваім" бэзам
скажыце лепш - які адсотак этнічных русскіх у вашай краіне?