Комментарии к статье

«Приезжают даже из города, чтобы своими глазами увидеть этот «лакшери хаус». В Гродно семья «плюшкиных» живет практически под открытым небом на захламленном участке

  • Пан Усялян
    17.06.2023
    Гродзенскаму абл-рай-гар выканкамам глыбока насраць на гэтых плюшкіных. Бо такія барыгі падмурак цяперашняй улады, як калісці гультаі, алкашы і бамжы былі падмуркам улады бальшавікоў. Нічога не змянілася, у каго ёсць, трэба адабраць і падзяліць сярод такіх вось галадранцаў. Таму шаноўныя жыхары Забалаці прыйдзецца вам самім разбірацца з гэтым сметнікам і ягонымі насельнікамі. Дзяржава і яе прадстаўнікі могуць толькі караць і садзіць па турмах без следства, доказаў і г.д. ні ў чым не павінных людзей, а на такіх вось галадранцаў у іх няма часу...
  • Бобр
    17.06.2023
    Такое чувство что статья с совбелии или белнивы. Граждане европейцы, хотите частной собственности на землю, терпите. Какой вопрос.?
  • Андатра
    18.06.2023
    Бобр , Пытанне ў тым, што гэтыя людзі псіхічна хворыя і іх трэба лячыць - гэтак жа сама, як алкаголікаў ці наркаманаў. Хвароба гэтая не ўяўная нейкая, а добра вядомая і апісаная ў псіхіатрыі. А прыватная ўласнасць не адмяняе падпарадкавання агульным правілам сужыцця. 
  • ром
    18.06.2023
    Бобр , так нихто и не хоча))
  • Голас розуму
    18.06.2023
    Гэта асабістая справа чалавека як яму жыць на сваім прыватным участку, калі ён не перашкаджае іншым. Лепш бы дапамаглі суседзям уладкаваць жыццё трохі, чым даносы страчыць.
  • Іншы голас
    18.06.2023
    Голас розуму, У вас голас чаго заўгодна, але толькі не розуму. Тут жа гаворка вядзецца не пра нейкі вольны чалавечы выбар. Сіндром Плюшкіна - гэта не нейкае бяскрыўднае дзівацтва, а небяспечная псіхічная хвароба, якая ў тым ліку шкодзіць іншым грамадзянам. Яны ж цягаюць смецце са звалак, і калі не рэагаваць, то на месцы іхняга ўчастка неўзабаве будзе сметнік з усім, што з гэтага вынікае. Такіх людзей трэба проста лячыць, і суседзі акурат не супраць гэтага, якраз і гавораць, што трэба. А без лячэння дапамагаць ім уладкаваць жыццё немагчыма, гэта як алкаголіку ці наркаману дапамагаць. Грошай і сіл укладзеш нямерана, а вынік будзе нулявы.
  • Голас розуму
    18.06.2023
    Іншы голас,

    У міжнароднай класіфікацыі хваробаў (ICD-11 / МКБ-11 па-расійску) няма 'сіндрома плюшкіна'. Гэтая выдуманая хвароба існуе выключна ў 'русском мире', як астэахандроз і вегета-сасудзістая дыстанія. А ў ICD ёсць hoarding syndrome, як варыянт абсэсіўна-кампульсіўнага разладу. Такі дыягназ можа паставіць кампетэнтны медык, а не суседзі ці райвыканкам з МУСарамі. Больш таго, уся сям'я адразу наўрад ці можа хварэць на адзін і той жа разлад. Тут хутчэй больш складаная сітуацыя - хтосьці ў сям'і можа і мець такі разлад, некалькі членаў сям'і могуць яшчэ хварэць на алкагалізм, але ўся сям'я ў цэлым мае найпкрш разлад сацыяльны - яны не адаптаваныя да структуры грамадства, у якім жывуць, таму яны жывуць у галечы, валакуць са сметнікаў паламаныя канапы, а не прывозяць іх з польскай ці літоўскай Ікеі, як іхныя суседзі-кантрабандысты. Гэтым людзям найперш патрэбная сацыяльная дапамога, праца, потым мабыць псіхалагічая ці псіхіятрычная - але па ўласным жаданні, а не па даносе куркулёў, што страцілі эмпатыю. Такіх людзей часта ўдаецца падтрымаць, калі суседзі прапануюць ім пасільную падпрацоўку, лы проста вітаюцца, раўмаўляюць, а не булінгам займаюцца. Не хапае сваіх глуздоў суседзям, дык хай ксяндза запросяць у якасці медыятара. Толькі не папоў праваслаўных.
  • Доктер
    18.06.2023
    Голас розуму, тупень. Ты хоть раз сталкивался с такими людьми . Разговаривал? Не нужна им твоя «дапамога». У них совершенно другие приоритеты в жизни. Они психически не нормальны. Засунь себе в дупу свою классификацию. Проблема есть и это неоспоримый факт. Такие люди опасны для самих себя. И тем более для окружающих. Врачи нифига не делают. Это их работа должна быть. Все боятся что упекут не того кого надо. Прикрываются какимито бумажками для очистки совести. Чтоб типа не натворить опять то что в ссср творили со своей карательной психиатрией. Не уважаемые врачи. Если вам прикажут так вы все равно применяете свою «медицину» как карательный инструмент. Достаточно желания одного человека. Ничем вы не лучше того что было в совке. Вы худже. Люди страдают и тем более родственники таких экземпляров и дети. Но всем накакать. Потом из таких детей травмированных психически ненормальными родителями выростают маньяки и убийцы. И тут все такие ах. А как же ж так. Лицемеры.
  • Іншы голас
    18.06.2023
    Голас розуму, Вядома, сіндром Плюшкіна - назва размоўная, прынятая на постсавецкай прасторы, афіцыйна гэтая хвароба называецца інакш. Тым не менш, гэта ўсё ж хвароба, і на такой прасунутай стадыі "эмпатыяй" яе не вылечыць, патрэбна сур'ёзнае ўмяшанне спецыялістаў. І людзі нічога ў прынцыпе не дабіваюцца большага, каб спецыялісты гэтымі людзьмі (ці прынамсі іх лідаркай) і заняліся, ніякіх самастойных гвалтоўных дзеянняў супраць іх яны не чыняць. А словамі ўздзейнічаць спрабавалі - ды кіраўніца гэтай сям'і ўспрымае ўсе заўвагі агрэсіўна. Ды і абывацельскі гэта погляд - што псіхічна хворага можна пераканаць словамі ці нейкай ласкай і дабром, гэтым самым проста адмаўляецца тое, што гэта хвароба, а не нейкае дзівацтва. 

    Да таго ж быў папярэдні сумны досвед сужыцця ў інтэрнаце, калі было ўсё тое самае, толькі на малой прасторы. І людзі задаюць рэзоннае пытанне - а што будзе, калі настануць халады? Што гэтыя таварышы будуць рабіць? Вогнішчы паліць пасярод рукатворнага сметніка?
  • Паца-Ваца
    18.06.2023
    Гэта не самая вялікая праблема краіны)
  • падвойныя стандарты саўковай дыктатуры
    18.06.2023
    Калі б на нейкім участку узнялі БЧБ альбо прагукалі ЖБ, пытанне рашылася б імгненна. А тутака чынушы бяссільныя :(
  • Епмра
    18.06.2023
    Руззкі свет. Ганьба!
  • сайгон
    19.06.2023
    ой.. а мне нра..
    напаминае жданики