Это правда что на том месте, где сейчас набережная и проходят массовые гуляния (от входа в ст. м Немига до остановки "Дворец спорта") раньше были церковь и кладбище?
Улад
02.07.2023
Немига, 1) Могілкі на беразе ракі звычайна не стваралі. Чаму - гэта зразумела.
2) Калі я не памыляюся, на гэтым месцы былі "татарскія агароды".
коста
02.07.2023
Немига, Кладбище было на месте дворца Профсоюзов
Цім
02.07.2023
Я бачу, што "Дом мод" пабудавалі даўно, проста пасярод руін старой Нямігі! Нехта ва ўрадзе быў вялікі моднік. Ці яго жонка была ... :)
маленькая архітэктарка цемры
02.07.2023
проста так горад забудоўваўся.. паступова былы інстытут фізкультуры (што ля ЦУМа) увогуле ў акружанні хатак - pervadmin.gov.by/actual/2019/06/13/6205
каштоўныя фота. добра, што не прапалі
БПП
02.07.2023
Цім, "Дом мадэляў", Пабудаван у 1968 г.
Valadzimir
02.07.2023
Цім, мяркуючы па ўсяму, даволі вялікі "Дом мод" да тагачасных моднікаў-модніц ніякага дачыненьня не мае, а быў пабудаваны толькі для таго, каб адгарадзіць, закрыць незруйнаваны унікальны помнік - старажытную Петрапаўлаўскію царкву, - ад яшчэ адной варварскай пабудовы "нового" Мінска - Паркавай магістралі (зараз праспект Пераможцаў). Гэта пацьвярджаюць вонкавыя (наружныя) лесьвіцы, прылепленыя да "Дома мод", якія дадаткова закрываюць царкву і якія там абсалютна не патрэбныя, асабліва тая, што ідзе пад вуглом у бок царквы. Калі "Дом мод" часткова дэмантаваць, пакінуўшы 1-2 паверхі, аднавіць дамкі насупраць Петрапаўлаўскай царквы (дзе зараз аграменная лесьвіца на платформу ТД "На Неміге"), і аднавіць пачатак вул. Ракаўскай, то, як здаецца, гэта адрадзіла бы хай маленькую, але сапраўдную частку той Нямігі.
Фелікс Р.
02.07.2023
У мяне толькі адно пытанне—як гэта аказалася выкінутыя?
Жвір
02.07.2023
Ужо нікога не засталося, хто б памятаў тую старую Нямігу. А цяперашнюю ніхто й памятаць ня хоча, і гэта ня дзіва.
антижир
02.07.2023
Жвір, гэта вас ў Мінску даўно не засталося, а людзі, якія памятаюць старую Нямігу, ёсць. а вось пра цяперашнюю згодна - часта праязджаю там міма - не падабаецца. але ж і яе пэўна будуць памятаць тыя, хто зараз тусіцца там
Жвір
02.07.2023
антижир, мяне ў Менску не засталося, то праўда. Гэта ня тэма артыкула. А былую Нямігу ніхто ўжо не памятае "ужывую", збольшага па фотках ды старых мапах. А як было б прыгожа, калі б той раён захаваўся! Адрэстаўраваўшы ды адпаведным чынам аздобіўшы, сапраўдны стары горад атрымаўся б, унікальны, лепшы за тую Вільню. Некалі Харэўскі пісаў тут, што гэта была ўнікальная забудова, у сэнсе параметраў вуліц і этажнасьці будынкаў, нейкая кшталту, рэдкая цяпер у сьвеце, клясыка горадабудаўніцтва. Адмыслоўцы павінны ведаць, я ня надта.
Менск
02.07.2023
Які цудоўны быў наш Менск
ты чьих будешь?
02.07.2023
Што не зруйнавала Чырвоаня армія падчас вызвалення, то зруйнавалі камуністы ў мірны час. Затое калі гаворка ідзе пра рускія гарады, то вы што, как мы моглі сдать Ленінград, Гітлер хотел его полностью разрушіть, поэтому мы положілі мілліон человек раді его спасенія. А вось калі Мінск зруйнавалі - ну і халера яго бяры, нейкі там Мінск нейкіх там беларусікаў.
няма таго, што раньш было…
02.07.2023
Колісь былі часы, калі НН, як бастыён ультрабеларушчыны, праз суды дамагалася права карыстацца класічным правапісам. А зараз дабрахоць укараняе ў нац. свядомасці чужацкія Мінскі, Брэсты, Гродны…
Бастыён добра так падмыла.
mikola
02.07.2023
Hto z Mensku moza pamjataece jak razburalasja Njamiga.?...Byla spynena paslja Artykula u *Pravde* Z>Paznjaka.
Сотрудница минского музея нашла на выброшенных пленках уникальные фото старой Немиги
былы інстытут фізкультуры (што ля ЦУМа) увогуле ў акружанні хатак - pervadmin.gov.by/actual/2019/06/13/6205
каштоўныя фота. добра, што не прапалі
а вось пра цяперашнюю згодна - часта праязджаю там міма - не падабаецца. але ж і яе пэўна будуць памятаць тыя, хто зараз тусіцца там