Комментарии к статье

Украина намерена отказаться от дубляжа фильмов в пользу субтитров. Вот почему это вредно даже для белорусов

  • Axel Justas
    05.07.2023
    Вельмі разумна!!! Менавіта з-за адсутнасці дубляжу дзеткі ў Скандынавіі ў 10-12 год ужо вольна карытаюцца ангельскай, а ў Беларусі/Украіне бэкаюць і мэкаюць пасля школы і  інстытута. А наконт прасоўвання ўкраінскай мовы - дык рабіце (і робяць!) добрыя айчынныя фільмі. Аргументы аўтара напрыканцы артыкула наконт міравога імпэрыялізму дык увогуле 'прывітанне ад ябацек'. Так ці інакш, ангельская мова сталася мовай міжнароднай камунікацыі, палітыкі, навукі, у нечым і культуры. Усялякія альтэрнатывы кшталту эсперанта не прыжыліся, у той жа час нацыянальныя мовы не зніклі. Таму альбо вучыце ангельскую, альбо глядзіце збоку на цывілізаваны свет.
  • Параска
    05.07.2023
    Axel Justas, Мовы Скандынавii адносяцца да германской группы моу што i ангельская , таму iм прасьцей успрымаць яе
  • Лол
    05.07.2023
    Axel Justas, Дзеткі ў Скандынавіі глядзяць фільмы на роднай мове, таму што дзіцячыя фільмы маюць дубляж. Вы кепска ведаеце Скандынавію.
  • Лол
    05.07.2023
    Згодзен з тым, што глядач пойдзе па кароткаму шляху і будзе проста глядзець па-расейску дома. Самі сабе ў нагу страляюць, забіваючы цэлы культурны пласт.
  • Кім
    05.07.2023
    Axel Justas, што вы кажаце! У Швецыі дзіцячую прадукцыю дублююць, а добра ведаюць яны англійскую мову таму, што іх добра ёй вучаць, а не таму што ў кінатэатры мульцікі па-англійску. 

    Цікава, якая краіна "робіць добрыя айчынныя фільмы", якія могуць канкураваць з галівудскімі? Здаецца, што ніякая. 

    Пазаўчора мовай навукі была латынь, учора - французская, пару гадзін таму - руская, цяпер - англійская. Нішто не вечна. Навошта, праўда, яна шэраговым гледачам? Нейкія дзіўныя ўяўленні пра цывілізаваны свет прывязаны да адной мовы бы казёл да плота. 

    Ведаць трэба тыя мова, да якіх у цябе ляжыць душа і якой вымагаюць твае патрэбы. А ўсе гэтыя ўніфакацыі людзей і вывучэнне "нармальных чалавечаскіх моў" у дабраахвотна-прымусовым парадку прафіту нацыям не прыносяць. 
  • жэўжык
    05.07.2023
    Axel Justas, дарэчы, нацыянальныя мовы на самой справе знікаюць, і знікаюць яны вельмі хутка: https://www.nationalgeographic.com/culture/article/saving-dying-disappearing-languages-wikitongues-culture

    "Between 1950 and 2010, 230 languages went extinct, according to the UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger. Today, a third of the world’s languages have fewer than 1,000 speakers left. Every two weeks a language dies with its last speaker, 50 to 90 percent of them are predicted to disappear by the next century."

    Кожны тыдзень знікае адна мова. Прагназуецца, што 50-90 адсоткаў моваў знікнуць да наступнага стагоддзя. І асноўная прычына - засілле глабалізацыі.
  • Хм
    05.07.2023
    Axel Justas, здаецца, вы чыталі артыкул не вачыма, а нейкім іншым месцам.  

    Ідэя не ў тым, каб найлаўчэй прасоўваць ангельскую. А ў тым, каб не згубіць важны сродак стварэння нацыянальнага моўнага ататэння, якое неабходна для адраджэння нацыянальнай культуры пасля стагоддзяў русіфікацыі гэтай зямлі. 
  • жэўжык
    05.07.2023
    Параска, фінская мова не належыць да германскай групы, але фіны вельмі добра валодаюць ангельскай мовай.
  • Дд
    05.07.2023
    Лол , калі будзе нармальна пастаўлена барацьба з пірацтвам, фіг там хто куды пойдзе.
  • Не пакідайце ж мовы сваёй ка не ўмёрлі
    07.07.2023
    Кім, падпісваюся пад кожным словам.
    Асэнсаванне набытку ўсяго чалавецтва ў нацыянальным кантэксце немагчыма без асэнсавання яго ў нацыянальнай мове. Менавіта ў нацыянальнай мове чалавек засвойвае свае нацыянальныя каштоўнасці. Робіцца цывілізаваным гомасапіенсам. Вось таму акупанты стараюцца знішчыць нацыянальныя мовы, каб знішчыць мазгі ў акупаванай нацыі. Нам, беларусам, па прыклады хадзіць далёка не трэба. Якая дзяржаўная мова - такая і дзяржава. І гэтыя гуманітарныя законы такія ж няўмольныя, як, скажам, законы фізікі ці хіміі альбо эканомікі.
    Добра, калі шмат народу чытае ці глядзіць ў арыгінале, але ўсё адно трэба ўсе дасягненні цывілізацыі перакласці на сваю нацыянальную мову.
  • Axel Justas
    05.07.2023
    Хм, я так разумею, вы аўтар артыкула? 😉 А пра тое, што можна дыскутаваць без пераходу на фізіялогічныя асаблівасці калі-небудзь чулі? Веданне моваў нават у гэтым можа дапамагчы.
  • Хм
    08.07.2023
    Axel Justas, не аўтар. Вы адказваеце не прачытаўшы артыкула. Я адказаў быў разгарнута, але мадэратар не прапусціў камент.  
  • жэўжык
    05.07.2023
    Прычыны выкарыстання субцітраў у краінах Еўропы пераважна эканамічныя. Гэта практыкуецца ў маленькіх краінах з невялікай колькасцю насельніцтва. Буйныя краіны, такія як Нямеччына, Гішпанія або Францыя, усе кінастужкі на сваю мову дублююць.
  • Няхай жыве першая Галактычная Імперыя
    05.07.2023
    Мы маем шматнацыянальныя ЗША, Расію, Кітай, Індыю. Непазбежна ператварэнне Еўропы ў дзяржаву. Знікненне культур, моў - гэта натуральны, непазбежны працэс. І слабыя і маладыя мовы тыпу беларускай і ўкраінскай не проста знікнуць а павінны знікнуць, бо з'яўляюцца савецкім эксперыментам над рускай мовай, пашырэнне якой - натуральна, непазбежна і пазітыўна. Але, ў сваю чаргу рускай прыйдзецца саступіць нейкай іншай больш моцнай мове. І ў такіх абставінах знікненне рускай таксама будзе пазітыўнай.
  • Джун
    06.07.2023
    Бедные только беларуско-украинские детки, которым по умолчанию нужно изучать украинский или беларуский (ну беларусам полегче, можно свой кое-как изучать) ну а докучи, если хочешь язык мирового общения англицкий-то будет уже 3 язык.