Комментарии к статье

Дом с магазином «Океан» в Минске по задумке архитекторов должен был выглядеть совсем иначе. Эксклюзивные фото

  • Улад
    05.07.2023
    Ну і добра, што гэты шпіль з зоркай не прысабечылі на будынак. Ён бы сапсаваў ансамбль плошчы Перамогі. Забіў бы перспектыву праспекта.
  • Жвір
    05.07.2023
    Улад, ай, дурата, было б класна, як у Н'ю Йорку, чымсьці падобна. А перспектыву прасьпекта т.з. "Кемпінгскі" Чыжа зламаў, але нікога гэта не скаланула.
  • Улад
    05.07.2023
    Жвір, Ну чаму "нікога не скаланула" гэта забудова каля цырку? Іншая справа, што на меркаванне людзей гэтай "незалежнай" уладзе на ... (пляваць). 
    Да таго ж: я меў на увазе перспектыву Праспекта разам з манументам Перамогі. то-бок калі глядзець на манумент спераду, а не ззаду :)
    А гэтыя шпілі ... На халмах якіх (Масква) ці на прасторы яны выглядаюць нармальна. А на нешырокіх вуліцах ...
  • Жвір
    05.07.2023
    Улад, падаецца, што ў артыкулу памылка. Там пішуць, што у гэтым доме, які меўся быць а 15-ці паверхах, з шпілем, зоркай і т.д. была разьмешчана рыбная крама "Акіян". Наколькі вядома, менавіта ў гэтым "скалечаным" будынку быў ці то рэстаран, ці то кавярня з назваю "Каравэла"... Рыбную краму з луской усадзілі ў будынак, які глядзіць на Казлаброд, што з трамвайнымі рэйкамі, то бок, у суседні, з меншай колькасьцю паверхаў... Гэта дакладна!
  • Жвір
    05.07.2023
    А можа я і памыляюся. Магчыма "Каравэла" месьцілася ў будынку другога "крыла", які стаіць фасадам да прашпекту, а не да Казлаброду...
  • Ян Норман
    05.07.2023
    Гэта прыгажосць?Тонны гэткай каланіяльнай сталінскай "прагажосьці" яшчы чакаюць свайго зьнікнення з твараў нашых гарадоў.
  • маленькая архітэктарка цемры
    05.07.2023
    Ян Норман, хоць адзін нармальны каментар. з гэтай халабудай сталінскі праспект быў бы куды больш сталінскі. жахлівы.
    як добра, што гэту гаргару не пабудавалі. хапае і "ворот Минска")

    але НН дзякуй за інфу. цікава
  • Трынь
    05.07.2023
    Гэта не "сталінская прыгажосьць", гэта архітэктурная прыгажосьць, і толькі. Увогуле ампір, калі ўжо да гэтага стылю (цалкам, альбо праз асобныя элементы) залічваюць пасьляваенную забудову горада, гэта арх.стыль, які пайшоў з Францыі пачатку19 ст. Чамусьці яго не называюць там Напалеонаўскім ампірам. А тут нейкі бэлбус пусьціў у розгалас "сталінскі" ампір, адны дурні падхапілі, а іншыя ўвазьненавідзелі...:) Урэшце, горад вялікі, знайдзіце нешта на свой густ, мажліва, з "каменагорскай", або "карычасербскай", на худы канец "прастакутнарамбічнай" архітэктуры аўтарства геніеў БНТУ (ці дзе іх там цяпер стругаюц?). Урэшце, іншай альтэрнатывы няма. Якія праблемы? Бабуль сваіх "сталінскімі" не называеце ? А то ж яны таксама ў сталінскі час нарадзіліся ды, па вялікім рахунку, усю краіну вам і забудавалі,.. каб было вам потым што прыватызаваць за чэкі "Маёмасьць". :))
  •