Комментарии к статье

Клиенты доверительного управления судились с Альфа-Банком, но деньги не вернули. Что решил суд?

  • Acab
    10.08.2023
    Камісыя за арбітраж 5 адсоткаў ад позвы, дзяржаўны суд шыкоўны
  • хтосьці
    10.08.2023
    Сапраўднае казіно тут не банк і нават не рынак акцый - яны проста хлопчыкі ў параўнанні з “судом”, што пры першай магчымасці канфіскуе, штрафуе і спаганяе конскія “камісіі”. Трэба зусім не разумець сутнасць лукашызму, каб ісці туды за справядлівасцю
  • Паляшук
    10.08.2023
    Неверагодныя! У краіне рэпрэсіі, усе звальваюць хто можа, ідзе вайна - а яны нясуць грошы у РАСЕЙСКІ банк!
    За гэта трэба не толькі грошы замарожваць, але і пад санкцыі кожнага такога "зарабляльшчыка" падводзіць за спансаванне расейскіх агрэсараў.
  • Іnv
    10.08.2023
    Паляшук, так і ё, пасля 2020 і 2021 года, калі ў краіне былі такія рэпрэсіі (але аніякіх санкцый супраць банкаў тады яшчэ не было), у гэтых інвестараў нават думак не было забраць свае грошы. Хацелі рыбку палавіць у каламутнай вадзе, ігнаруючы базавае правіла інвеставання, якое кажа, што фінасавы рэйтынг кампаніі/банка-брокера не можа быць вышэй за рэйтынг краіны, у юрысдыкцыі якой яны працуюць/зарэгістраваны. А паколькі рыйтынг Беларусі пасля 2020/21 (па версіі міжнародных агенцтваў S&P, Moody's, Fitch) рэзка панізіўся да смеццевага ўзроўня СCC, які азнаяае, што краіна ці арганізацыя, уразлівыя да нявыплаты або знаходзяцца на мяжы невыканання сваіх даўгавых абавязацельстваў. Нармальны інвестар ні цэнта не ўкладзе ў такія краіны/банкі/юрысдыкцыі з такім рэйтынгам. А тут некаторыя сотні тысяч перадалі ім у даверанае кіраванне. А некаторыя яшчэ й інвестуюць у расейскі фондавы рынак, фінансуючы іх джярж. кампаніі і пуцінскі рэжым, што развязаў вайну. Можа хоць праз свае фінансавыя ды інвестыцыйныя страты да іх урэшце дойдзе, што не варта фінансаваць такія рэжымы як пуцінскі ці лукашэнкаўскі.
  • Казік
    10.08.2023
    Паляшук, «неверагодны» гэта той, камк нельга верыць. У дадзеным выпадку неверагодны банк.
  • Санта
    10.08.2023
    Шкада беларусаў, якія занеслі туды свае грошы. Мараль гэтай гісторыі - ніколі не перадавайце свае грошы ў даверанае кіраванне расейскім банкам і не інвестуйце ў расейскія кампаніі, тым больш у такіх таксічных юрысдыкцыях, дзе “не да законаў”, дзе пануюць рэпрэсіі супраць уласных народаў і пачынаюць войны супраць суседзяў!
  • Янка
    10.08.2023
    Элегантны кідок, нічога ня скажаш.

    Спадар Львоўскі имаверна памыляецца. Ў выпадку санкцый арышту падлягаюць менавіта тыя актывы, якія фактычна належаць (нават бенефіцыярна) падсанкцыйнай асобе. Зразумела, калі справа ідзе аб прававых заходніх краінах, а не бандустанах, у якіх "иногда не до законов".

    Калі справа ідзе аб актывах кліентаў, якія трапілі пад арышт па фармальных прыкметах але якімі падсанкцыйны брокер толькі кіруе ў адпаведнасці з дамовай аб давяральным кіраўніцтве aka трасце, то ў агульным выглядзе схема разблакіроўкі наступная:

    1.Скласці рэестр арыштаваных актываў.
    2.Скласці рэестр уладальнікаў гэтых актываў.
    3.Размеркаваць кожны арыштаваны актыў на долі непадсанкцыйных уладальнікаў.
    4.Прыкласці дакументы, якія падцвержаюць факт траставай дамовы. Іншымі словамі - даказаць факт неналежнасці арыштаваных актываў падсанкцыйнай асобе.
    5.Запоўніць адапаведную заяву.
    6.Накіраваць сфармаваны пакет дакументаў адпаведнаму рэгулятару і чакаць адказу (ў станоўчым выпадку гэта будзе ліцэнзія на разблакаванне канкрэтных актываў).
    7.Ў станоўчым выпадку - рэгулятар выдае ліцэнзію на разблакаванне канкрэтных актываў, якая накіроўваецца фінансаваму інстытуту, які затрымаў актывы.
    8.Ў адмоўным выпадку але адсутнасці адказу ў прымальны час - вырашаць пытанне ў адпаведным судзе.

    Прыкладна так выглядае працэсс разблакавання арыштаваных актываў праз рэгулятар OFAC Мінфіна ЗША.

    Верагодней за ўсё сітуацыя выглядала так:

    З заходнімі брокерамі ўзаемадзейнічаў не беларускі Альфа-банк, а ягоны бацькоўскі расейскі Альфа-банк, бо атрымаць ладпаведную ліцэнзію звычайна здольны толькі вельмі буйны фінансавы інстытут. Тый проста не прайшоў працэдуру дэблакавання праз непадрыхтоўку вельмі обь'ёмнага пакета дакументаў. А можа яны знаходзяцца пад дахам крамля і ў дадзеным выпадку проста пляваць хацелі на пазыкі беларускім кліентам.

    Ствараць гучны прэцэдэнт адказнасці беларускага банка па інвестыцыях у замежжы альбо банкруціць беларускі Альфа-Банк - справа вельмі рызыкоўная для беларускага рэгулятара, бо замест жывых грошаў у агенцыіі па страхаванню ўнёскаў даўно ляжаць фантыкі ў выглядзе даўгатэрміновых аблігацый таксама падсанкцыйнага Банка развіцця. Таму было вырашана проста кінуць шэраг буйных беларускіх кліентаў, якія аддалі свае грошы ў траст прынамсі да часоў, калі санкцыйная праблемы магчыма знікнуць.
  • vik
    10.08.2023
    Добрая навіна! Так ім і трэба. А пасьля вайны іх грошы адправіць украінцам.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    10.08.2023
    vik,На стометровке объявили внезапный перерыв? Так он закончился, к станку!
  • vik
    10.08.2023
    Базыль з-пад Хойнiкау, Уважаемый, WTF stometrovka? I'm from Florida!