Комментарии к статье

Сейму нужно вернуться к вопросу унификации санкций против белорусов и россиян — советник президента Литвы

  • *
    07.08.2023
    Вось галоўная праблема і турбота для іх - БЕЛАРУСЫ. А зусім не вайна, ці вагнера.
    Гэта для асабліва даверлівых змагароў інфармацыя
  • Гонта
    07.08.2023
    *, наконт вагнераўцаў трэба беларусам турбавацца, а не летувісам, яны чальцы НАТА, і такімі законамі яны спрабуюць абмежаваць уезд мігрантаў з РБ. А ў вас дагэтуль пазіцыя “а можа так і трэба” - вам завезлі тысячы вагнераўцаў - а вам хоць бы што…
  • Чаркашкварка
    07.08.2023
    *, а як ты хацеў, твой лукашэнка з пуцiным развязалi вайну, два мiжнародныя злачынцы
  • А вас папярэджвалі
    07.08.2023
    Гонта, вы ўжо нахадзіліся з кветачкамі, цяпер вось і маем і вагнэраўцаў і ці то яшчэ будзе... а вас папярэджваў Азняк што так будзе але неверагодным сапраўды хоць бы што
  • Янка
    08.08.2023
    А вас папярэджвалі, а вы з чым хадзілі, ў якой колькасці і дзе зараз ходзіце? На конт папярэджванняў Пазняка - чаго вартыя ягоныя папярэджванні, калі ён ня здольны тлумачыць, пераконваць, але галоўнае - аб'ядноўваць патэнцыйных хаўруснікаў? Парадаксальна, што тый, хто зрабіў вырашальныя патрэбныя крокі ў патрэбны час для адраджэння незалежнасці, потым выдатна адыграў ролю інструмента "апазіцыі да апазіцыі" і маргіналізацыі нацыянальнага руху ў руках прарасейскіх рэваншыстаў. У эміграцыі Пазняк канчаткова ператварыўся ў нейкага ідала, які перыядычна выступае для вузкага кола сваіх ядравых прыхільнікаў і нават часам нараджае нейкія папяровыя бюракратычныя ініцыятывы з гучнымі назвамі. Як справы ў ягоным ўрадзе, як там ягоныя пляны па стварэнню рады бяспекі? Мо ён стварае падполле?
  • Касірка
    08.08.2023
    кансерва, зайдзі ў касу за 15 рублямі
  • Янка
    08.08.2023
    Агульныя санкцыі супраць грамадзян па прыкмеце пашпарту - гэта выключна шкодны інструмент папулістаў, які хуткі і просты ў выкананні, але ніяк не падзяляе эліты і нават дае казыры дзяржпрарагандзе і кансалідуе грамадства вакол улады. На конт дэкляруемай мэты абмежаванняў - забеспячэння дзяржбяспецы, нагадаю, што Мішкін і Чапіга вандравалі па ЕЗ с пашпартамі Малдовы і Таджыкістана, агенты кдб, сям'я і атачэнне карыстаюцца дыпламатычнымі пашпартамі, а дагэтуль афіцыйна падазраваны па крымінальнай справе васкрасенскі ездзіць па шэнгенскай візе, выдадзенай амбасадай Вугоршчыны.
    Калі мэта - адарваць беларускі балкон ад расейскага ўплыву праз ізаляванне калабарацыянісцкага ўладу , то змагацца варта не супраць грамадзян, якія ў большасці прынамсі не Z-ябацькі, а супраць менавіта падсанкцыйных асобаў, іхных памагатых і кантралюемага імі бізнэса. І толькі калі пэўная галіна эканомікі манапалізаваная падсанкцыйнымі асобамі, то адзінай эфектыўнай мерай застаюцца сектаральныя санкцыі, але ніколі санкцыі супраць усіх грамадзян
  • лучше поздно, чем.......
    07.08.2023
    Ну, какбэ, схематозик семейный давно пора прикрыть. Дотянули до того и тогда, когда глава семьи, с белорусской стороны, начал засылать дрг вагнеров в Польшу и Литву, только тогда шевелиться начали.
  • Žvir
    07.08.2023
    Im karcić dabić bielarusaū. Režym spieradu, lietuvisy ū śpinu.
  • Багдан
    07.08.2023
    Коллькі беларусоў ваюе за Ўкраіну? І колькі летувісаў?
  • ?
    08.08.2023
    Багдан, а ты ваеюш таксама, ці сядзіш у віленскай кавярні?
  • Саламон
    08.08.2023
    А яшчэ выдатная ідэя, прымусіць ўсіх беларусаў насіць нашыўкі з бульбай, каб было прасцей ідэнтыфікаваць "пагрозу". Запісвайце пане Урбонас. А то можаце забыцца на ідэю, як забыліся чаму такая колькасць беларусаў прыехалі ў Летуву.
    Ну і да спадарыні прэзідэнта Ціханоўскай пытанне. Можа надыйшла пара змяніць дыслакацыі, раз усі беларусы для Летувы ворагі?
  •