Комментарии к статье

Сегодня проходит марафон «Змагайся як беларуска!», посвященный годовщине третьей годовщине женских маршей

  • ии
    12.08.2023
    аёй
  • саша
    12.08.2023
    Молодцы таракан вами доволен. Больше цветов и призывов к миру - так удобнее.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    12.08.2023
    Гадоў 20 таму, ці болей, часта можна было прачытаць пра нейкае даследаванне, ці як там яго назваць, што беларуская нацыя па ментальнасці -- жаночая.
    А што бабам патрэбна? Мужыка са стальнымі яйцамі і хазяіна!
    Ды, ў прынцыпе, так і атрымалася! Я нічога не забыўся, памятаю! Селі мы з сябрам на ровары з цэлымі торбамі ўлётак "За" Пазьняка і паехалі па вакольных вёсках... Ну, і з кім мы мелі справу??? У 100 адсоткаў -- з жанчынамі! Менавіта яны выходзілі з хаты, калі ўбачылі візіцёраў ля паштовай скрыні. Менавіта яны ўступалі ў дыскусію... -- Ды мы будзем галасаваць за свайго мальца, за калхознічка, за Лукашэначку! За хазяіна! Вось ён -- малец, усім мальцам малец! Усяму жуллю дасць прасрацца! Усіх перасадзіць!
    І так у кожнай вёсцы!
    А дзе былі мужыкі? А мы іх і не бачылі! Можа, дзе пілі! Ці вымерлі ўжо ўсе! І, ўрэшце, а хто тыя члены выбарчых камісій? 99 адсоткаў -- жанчыны!
    Будзеце вечна хадзіць з кветкамі!
  • Мойша
    12.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, ёсць такая думка ці тэорыя што гітлераў абіраюць менавіта жанчыны і гэта праўда бо слабое цягнецца да моцнаша, інь і янь і так далей.
  • адвакат д'ябла
    12.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,
    Гістарычная селекцыя ў выніку шматлікіх войнаў. Якіх толькі акупатнаў ня зведала беларуская зямля і кожны з іх бачыў у беларускіх мужыках або ворага, або рэкрута. Таму самай выгаднай стратэгіяй выжывання было хавацца, партызаніць, не высоўвацца. Ну а баб асабліва не чапалі, хіба толькі маладух, ды і то не забівалі ж. Таму беларускія жанчыны заўсёды ідуць наперад. Ну а што ў пачатку 90-х была поўная палітычная непісменнасць грамадзян, дык гэта хвароба ўсяго былога СССР. Менавіты ў часы цывілізацыйнага крызісу на паверхню ўсплываюць розныя адкіды і захопліваюць уладу. Гістарычных прыкладў шмат па ўсяму свету.
  • Агафья
    12.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,
    Юзик, если у тебя проблемы с женщинами, то не все же мужики такие.
  • Нейкі з прыпынку Порплішча
    12.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, 1) нешта ў 20-м не чулі страляніны з боку станцыі Крулёўшчына. 2) А чаго вы з тымі бабамі лахкалі без толку? 3) каб з табою пачалі шчыра размаўляць, мала мець торбу з улёткамі. Даверу людскога вы не заслужылі, вось і атрымалі рытуальнае "мы за хазяіна,бла-бла-бла". З гэтымі людзьмі вы не дайшлі да шчырай размовы, вось вас ля веснічак як сустрэлі, так і выправілі.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    12.08.2023
    Нейкі з прыпынку Порплішча, Па-першае, трэба паважліва адносіцца да апанента, хоць ён і за Лукашэнку. Па-другое, калі чалавек мае сваю непахісную пазіцыю, тыпу таго -- папрацуй з наша ў калгасе і тады будзеш наш вучыць за каго галасаваць!
    Па ўсяму бачна, што вы не маеце ніякага досведу камунікацый з людзьмі ў прыватнасці падчас выбарчай кампаніі. Як дайсці да шчырай размовы, калі чалавек (а гэта пераважна жанчыны) ня лічыць цябе роўным апанентам, бо ты не працаваў у  калгасе, не гадаваў карову, не касіў сена, не вырасціў гектар бульбы... Ну, і што з таго што ты сам інжынер-будаўнік, а "Ваш" Пазьняк фатограф? Ды яшчэ -- нежанаты!!!
    Вось такіх разумных, я ўпэўнены, адразу пашлюць на ТРЫ ВЯСЁЛЫХ ЛІТАРЫ.  Дайсці да шчырай размовы? Вы што будзеце апанента трымаць за каўнер? І ўбіваць, убіваць яму ў мозг -- галасуй за Пазьняка (або Ціханоўскую)?
    З такімі тупымі мазгамі вы ніколі не пераможаце!!! А вось калгаснік перамог, таму што ведаў менталітэт гэтага жаночага народа!
  • Нейкі з прыпынку Порплішча
    12.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, па-першае з апанентамі можна далікатна. З аднадумцамі можна быць шчырымі. Па-другое, навошта патрыярхальным калгаснікам у 2-ім пакаленні чуваць Пазьняка? Пазняк паўсюль непрахадная фігура! Дзіва, што я чую, 6ібыта калгасніца вінаватыя, а не Пазняк, ці тыя, хто хацеў яго "прадаць" калгаснікам. Як пісаў Дейл Карнэгі яшчэ 100 гадоў таму " Я люблю трускалкі. Але рыба любіць чарвякоў. Калі я хачу злавіць рыбу, то мушу прапанаваць рыбе чарвякоў, а не трускалкі". Дзіва што - "фатограф, без сталае працы, нежанаты...." Такога "не прадасі" выбаршчыкам. Тады ў 94-м кандыдатура Пазьняка была безнадзейна правальнай, а таму раскольніцкай. Вось у 2020-м людзі ж пачулі каго і трэба было пачуць. То мусіць усё ж праблема не ў людзях, га?
  • Ліст з пад шыбеніцы
    12.08.2023
    Дзеўкі, хопіць ерундой маяцца. Лепш сваіх мужыкоў прымусце ваяваць за лепшую долю для сваіх дзяцей, калі хочаце іх правільна выгадаваць
  • 999
    12.08.2023
    отмечать "борьбу", в итоге которой не то что результата нет, но и стало хуже, чем до нее?
    отмечать события, в итоге которых спавшие 26 лет глаза открыли, но не проснулись даже спустя 3 года?
    восхищаться теми, кто обнимал и дарил цветочки убийцам?

    впрочем, после голосования за "мудрого путина" подобным инициативам удивляться сложно


  • Рагачу
    12.08.2023
    -Маамаа, я і праўда не нармальная?
    -Ну што ты, а хто табе гэта сказаў?
    -знаёмая муухаа.
  •