Комментарии к статье

Цыганков: На самом деле формула была такая — «мы свою страну им, белорусам, не отдадим»

  • [Рэд. выдалена]
    23.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Брэст сіла
    23.08.2023
    Дакладна так!
  • Ёсік
    23.08.2023
    Усё так і ёсьць. Цёмны народ, больш ніяк не назавеш беларусаў. Годная нацыя апасьля слоў: Пры Адольфе Г. не ўсё было дрэннае, зьнесла б такога кіраўніка на сьметнік, і не гісторыі, а на сапраўдны сьметнік. Нармалёвыя жанчыны не аргазміравалі б на вусатага мужыка, які, знаходзячыся ў шлюбе, іншай кабеце зрабіў дзіця, ды шчэ адзінага ў сьвеце байструка, у якога не вядомая маці. Таму і зьнікае, як тая Прусія з прусакамі.
  • Jacek
    23.08.2023
    Ёсік, пруссия стала вторым рейхом, а это бантустат
  • Anatol Starkou
    23.08.2023
    Ёсік, Цёмны народ ... Сьветлыя бчб змагары збеглі ад цёмнага народа і пакінулі цёмны не адроджаны імі народ дыктатуры. Я плакаль.
    Цёмны народ - гэты вы, бел-чырвона-белыя. Народ без народа. Частка нацыі без нацыі. Грамадзяне без дзяржавы.
    .
    "Сілы, каб узяць уладу, ужо не было, але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла". 
    Гэта мая цытата, якая надрукавала Свабода ШЭСЦЬ гадоў таму. Першая частка належыць вашаму ідалу-уцекачу ад узяцця ўлады і адначасова адраджэнцу нацыі па бел-чырвона-беламу, а другую частку дадаў я. Тагачасны ролік і тамака ж пад ім гэты мой камент можаце знайсці на ЮТУб на старонцы Свабоды.
    Лукашэнка ж пасля жніўня 2020-га сказаў так:"Я власть никому не отдам. Власть дается не для того, чтобы ее взял, бросил и отдал".
    .
    Кому из вас сегодня народ мог бы отдать власть, если вас в РБ сегодня нет? А кому можно было отдать власть вчера, если бы вы в 2020-м взаправду набрали 97% голосов белорусов? Президенту Сьвета? Щаз. Вы цёмны бчб народ. Бо не тым шляхам у свой час пайшлі, а вінаваціце зараз Лукашэнку, якога й не было ў палітыцы тады, калі вы вырашылі ісці не тым шляхам. Не беларускім. Не шляхам народа. А бчб шляхам.
      
  • Ёсік
    23.08.2023
    Anatol Starkou, гэта цябе няма ў Беларусі. А я кожны дзень гляджу на гэты трэш, чую гэтае гаўно, якоё адусюль ільецца, бачу зьнішчэньне Беларусі. Што табе гэтыя колеры сьцяга не даюць пакоя, такі ж лукашыст. Не трэбна мне цытаты псіхічна хворага старога пісаць, дзеяч. Я пісаў, я казаў, я ведаў. Увесь час жывеш мінулым. Сюды прыедзь, паглядзі, што на радзіме адбываецца.
  • Янка
    24.08.2023
    Anatol Starkou, любая дыктатура спачатку з большага знішчае незалежную прэсу і легальную палітычную апазіцыю, пакідаючы толькі яе маргінальную частку і спойлерныя структуры. Іншымі словамі - скасуе інстытут палітычнай канкурэнцыі. А потым ва ўмовах манапалізацыі СМІ патэтычна запытваецца ў грамадства - хто, калі не ён? І лукашэнкаўскі рэжым доўгія гады паспяхова эксплуатаваў гэтую тэхналёгію, бо прапаганда няспынна пераконвала пастсаўковае насельніцтва ва ўласнай неканкурэнтаздольнасці. Адначасова электарат меў танную чарку і нізкаякасную шкварку за расейскі кошт і баяўся страціць нават гэткі сціплы дабрабыт.
    Але праз гады прыйшла новая генерацыя беларусаў без статкавага саўковага менталітэту, падмуркам якога з'яўляецца спадзяванне на добрага цара. Яно бачыла жыццё ў суседніх краінах, якія пайшлі па дэмакратычнаму шляху. Адставанне і тупіковасць аўтарытарнай неасавецкай мадэлі сталі відавочнымі. Тым часам чарка і шкварка пачалі страчваць колькасць і якасць. Ў гэтых умовах высвятлілася, што ў Беларусі з'явілася дастаткова самастойных людзей, якія здольныя прапанаваць выйсце з сітуацыі. Бо галоўным рухавіком змен бачылі крэатыўны патэнцыял вольных людзей, якія ствараюць не насельніцтва, а менавіта грамадства дэмакратычнай краіны. І яны паспрабавалі трапіць ва ўладу легальным чынам, нават у тагачасных умовах жорсткіх абмежаванняў для праціўнікаў лукашэнкі. У адказ рэжым пачаў кідаць іх у турмы, выштурхоўваць за мяжу, а пра вынікі выбараў засталося вельмі шмат доказаў, што яны былі наўпрост скрадзеныя.
    Калі вы робіце выгляд, што ня ведаеце - то нагадаю вам, што "презідэнт Света" не рвалася да аўтарытарнай ўлады, а дэкляравала правядзенне менавіта сумленных свабодных выбараў, якіх беларусы ня бачылі пасля 1995. Дастаткова спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў, даць магчымасць вернуцца палітуцякачам - да гэтай колькасці далучацца тыя, хто зараз знаходзяцца ўнутры ў цені - і выбар для выбаршчыкаў стане як гаворыцца "на любы густ".
  • Anatol Starkou
    24.08.2023
    Янка, Божа мой, у якім міры жыве гэты чалавек, каб такое напісаць!
    1. "любая дыктатура" 
    Адкуль гэта слова ДЫКТАТУРА ўзялося і калі? 100 дзён пасля інаўгурацыі Лукашэнкі НІВОДНАЕ бчб СМІ ні сказала ніводнага дурнога слова ў бок Рыгоравіча, бо так іх навучыў Захад - першыя сто дзён не крытыкуюць прэзідэнта. Дадам: упершыню ў гісторыі нацыі, абранага кіраўніка ЎСІМ беларускім народам, то бок дэмакратычна.
    А пасля сотні дзён бчб СМІ сарваліся з цэпу і носяцца з дыктатурай па сённяшні дзень.
    А ў маіх любімых Штатах няма дыктатуры. Тут дэмакратыя. Так тутэйшыя СМІ кажуць свайму люду 250 гадоў. А хто вас, бчб дэмсілы і вашы бчб СМІ, падштурхнуў да думкі ўбіць у вашы галовы, галовы вашых рэдакцый, і, як следства, у галовы часткі народа, што на Беларусі дыктатура? Дакладны адказ ня ведаю, але думаю, што без Захаду і аднаго ведомага амерыканскага свабоднага радыё не абыйшлося. Бо каб рэдакцыя таго радыё з восені 1994 казала нам, што ў нас беларуская дэмакратыя, то не піла б тая рэдакцыя сёння чэскае піва, а балавалася б лідскім. Разам з беларускім народам.
    .
    2. "Але праз гады прыйшла новая генерацыя беларусаў"
    Гэта генерацыя не з Месяца звалілася, а начыталася бчб прапаганды: "У НАС ДЫКТАТУРА, А НА ЗАХАДЗЕ ДЭМАКРАЫЯ". Пра гэта казаў вышэй. Мала таго, акрамя заходняй прапаганды тыпу РЫНАК ДАВАЙ, прыватную ўласнасць давай, Расію пасылаем лесам, ідзем у ЕС і НАТА і гд і т п. ГЭТА ГЕНЕРАЦЫЯ нічога свайго не прапанавала - толькі тое, што раіла заходняя і празаходняя прапаганда праз бчб СМІ. Я карацей называю гэту генерацыю - ЗОМБІ.
    .
    3. "У адказ рэжым пачаў кідаць іх у турмы, выштурхоўваць за мяжу"
    Ну не зусім так. Спачатку рэжым распладзіў беларускіх сарасят і ўсё бчб. А потым, калі нажраўся сваёй жа свабоды слова разам з бчб, калі зразумеў, што ЗОМБІ жадаюць РЭВАЛЮЦЫІ = разбурэнняў, а не эвалюцыі і тварэння, праводзіў з песТнямі особо одаренных из них на Запад, Каб нажраліся бчб зомбі на практыцы заходняй дэмакратыі па самае не магу.
    Я спачатку доўгі час не лічыў гэты крок улады правільным, бо яна ж сама правакавала ўзнікненне такой генерацыі, а потым стаў думаць, што зомбі за дзень-два не зменяцца. Дык няхай свае рэвалюцыі робяць у Польшчах ды Літувах. На котиках пусть тренируются, а не на белорусском народе.
    .
    4. "Дастаткова спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў, даць магчымасць вернуцца палітуцякачам"
    Щаз. Да таго ж я ня ведаю ніводнага паліт уцекача, пачынаючы з вясны 1996. Першыя двое былі дэзерцірамі. А астатнія - зомбі. БЧБ зомбі.
    .
    А пры бчб дэмакратыі было б інакш? Мяне, грамадзяніна РБ, яшчэ гадоў трыцацць - чатырнацць таму на форуме Свабоды нік Фрабел прапаноўваў не пускаць у Беларусь. За іншадумства. Што-небудзь з тых часоў у вас, дэмакраты, у адносінах да не бчб беларусаў змянілася? Дэмсілы, блін.


    https://nashaniva.com/324709#startcomments"
    https://nashaniva.com/324709#startcomments"
    https://nashaniva.com/324709#startcomments"
  • Беларус
    23.08.2023
    Няўжо дайшло? Не прайшло і 30 год. Ёсць мы - беларусы, і ёсць яны, і гэта не адно цэлае. Яны - гэта русня і калабаранты.
  • Анж
    23.08.2023
    Беларус, да Цыганкова гэта дайшло даўно, а вось да шматлікіх актывістаў бел апазыцыі і па сёння дайсці ня можа
  • Acab
    23.08.2023
    Анж, такі самы бюджжтнік ваш Цыганкоў, як Азаронак, розьніца касмэтычная, хто зь якіх ночваў сёрбае.
    Але абодва не на чытача працуюць, але на адміністрацыю прэзыдэнта
  • даведка
    23.08.2023
    На дверях служебных кабинетов ГУБОПиК висит российский флаг (и нет государственного РБ), на фоне которого заместитель начальника главка Бедункевич открыто позирует Азарёнку. https://i.ibb.co/YhFQWf6/gubaz.png
  • Acab
    23.08.2023
    Навыдумлялі калектыўных існасьцяў. Дайце вызначэньне народу. Не дасьцё
  • Вероятный
    23.08.2023
    Божа, Цыганкоў ізноў пераабуўся? Ну хоць на правільную нагу гэтым разам. 
  • РЛБ
    23.08.2023
    Бесконечные бла-бла про одно и то же. Новых идей ноль. Лузеры.
  • Янка
    24.08.2023
    РЛБ, Ідэя вельмі простая. Вяртанне да дэмакратычных выбараў і права вызваляе энэргію свабодных людзей, прымушае ўлады спрыяць гэтаму вызваленню і робіць краіну прывабнай для грашовага і тэхналагічнага інвеставання, што ў выніку робіць краіну канкурэнтаздольнай і падвышае дабрабыт яе грамадзян. І наадварот: колькі міністэрстваў і холдынгаў-шарашак у канцлягеры не рабі - станоўчага выніку ня будзе. Дэградацыю магчыма часова запаволіць  вонкавай падтрымкай праз павялічэнне балючасці абвалу, калі вонкавая падтрымка істотна скараціцца/скончыцца.
  • РЛБ
    26.08.2023
    Самое затасканое и пустое лузерское бла-бла, не имеющее никакого отношения к реальности.
  •