Комментарии к статье

«Для меня все однозначно». Игорь Сигов, секс-символ белорусского кино, прекратил сниматься в России и работает таксистом

  • Udziačny biełarus
    10.09.2023
    Patryjatyčny čałaviek maralnaha sumleńnia, jaki ščyra lubić Biełaruś i biełaruskaść. Nizki Vam pakłon, Ihar!
  • ром
    10.09.2023
    Дык А дзе той симвал?? Вижу нейкага пенсиянера… у кино яго не бачыу
    Таки симвал як и лукашэнка😁
  • Вы пераблыталі
    10.09.2023
    ром, Выбірайце мову — беларускую або расейскую, але ня зьмешвайце іх у неграматычным пісьме. І перастаньце шукаць сэкс-сымбалі й паслухайце, што кажуць людзі. Гэты чалавек мае важнае паведамленьне.
  • Не сімвал. Многа дзяцей нарабіў
    10.09.2023
    І вялікі ў сэкс-сімвала кахальнік?
  • Ня будзьце павярхоўнымі
    10.09.2023
    Не сімвал. Многа дзяцей нарабіў, Калі гэта ўсё, што вы даведаліся з гэтага артыкула, вы прапусьцілі сутнасьць або не прачыталі артыкул. Перачытайце й паслухайце, што сказаў чалавек. Жыцьцё занадта кароткае, каб быць невукам.
  • Тэкля
    10.09.2023
    Бачыла фільмы з яго ўдзелам. Не ведала, што гэта беларускі акцёр. Павага чалавеку! Здароўя!
  • Проста параўнайце.
    10.09.2023
    Выбар заўсёды ёсць. Проста параўнайце. Ёсць шэпелеў, якому грошы не пахнуць, які прадаўся крамлю і гатоў там працаваць на пуцінскі антычалавечы рэжым. І ёсць Ігар Сігоў - Чалавек з вялікай літары, які пайшоў працаваць таксістам, але не прадаў сваё сумленне пуцінам/лукашэнкам, а застаўся Чалавекам! І за гэта Вам Вялікі Дзякуй!!!
  • Я
    10.09.2023
    Жадаю нашаниуцам настольки неверагоднага сэксу накольки гэты дзядзька сэкс симвал!
  • Непераадольна прывабны
    10.09.2023
    Я, Так, любоў да свабоды й праўды, а таксама адмова ад хлусьні й рабства, з'яўляюцца сексуальна прывабнымі. 
  • Я
    11.09.2023
    Непераадольна прывабны, smb got horny..
  • Тлусты Ф
    10.09.2023
    Эй, вы, яки симвал? Сымбаль!!!! Вячорки на вас няма
  • водж
    11.09.2023
    Тлусты Ф, па рознаму можна.
    Сімвал, сімбал, сымбаль, сымваль і т.д.
  • Тлусты Ф
    11.09.2023
    водж, пакажы дыплом лингвиста.
  • линхуиста
    11.09.2023
    ды запраста - ö - золатам написата - у савершэнстве уладее трасянкай без акцэнта
    алё-алё. прыём-прыём. Тлусты Ф, а вы вапшчэ умеете чытать?
  • Сатурн
    11.09.2023
    Достойно!
  • Rd freezer
    11.09.2023
    Сапраўдны сын Беларусі. Сумленне, годнасць і гонар. Дзякуй за матэрыял. Па Вяртайцеся хучэй ўсё ў вольную Беларусь.
  • Paliašuk
    11.09.2023
    Пашчасціла бачыць спадара Ігара на сцэне ў "Дзвюх душах" у ролі Гарэшкі. Вельмі класна, з імпэтам ён згуляў ролю таго нягодніка. І што яшчэ запомнілася, якраз падчас сцэны, калі Гарэшка хваліцца, як чэкісты расстрэльвалі сялян, двух братоў, нейкае быдла з залы крыкнуў: " І это ваш белорусскій театр?" То бок, абураны тым, што нашы акторы паказалі "кіпучую чэкісцкую работу". Нявыхаваннасць, хамства, думка аб сабе як аб пупе зямлі - гэта маскальскі "гаспадар жыцця". Што тады ў тэатры, што зараз ва Ўкраіне з аўтаматам у руках. І так, гэта НАШ, БЕЛАРУСКІ ТЭАТР, якім мы вельмі ганарымся, і кожным акторам, актрысай, рэжысёрам і працоўным сцэны, хто на баку народа ў супрацьстаянні дыктатуры і рашызму.
    Здароўя Вам, спадар Ігар, і доўгіх гадоў плённай працы на карысць Беларусі!
  • Janka
    11.09.2023
    Вельмі рад што пашчасціла мне быць на "Адвечнай Песні" з удзелам спадара Ігара. Было гэта гадоў 5-7 таму. Але матывы з фінальнай песні мужыка і цяпер  час ад часу ўспамінаюцца. "Прэч гадзіны, сліўні, рапухі..." :)
  • Анатоль
    12.09.2023
    Ігар Сігоў - круты актор. Бачыў яго і ў фільмах і ў тэатрах.
    Любімы персанаж - мужык з п'есы "Адэль" у РТБД.