Комментарии к статье

Бабарико забывают — Карбалевич

  • Гіршык
    16.09.2023
    А што кепскага ў негатыўным стаўленьні да лібэралізму (ці марксізму)?
  • -
    16.09.2023
    Палітолаг абвяргае ўсякія размовы пра тое, што Віктар Бабарыка зʼяўляецца «крэатурай Крамля»

    газпрамаўскі банкір? не зʼяўляецца «крэатурай Крамля»? і гэта кажа хто ён там? палітолаг? аххаха
  • Доктар
    16.09.2023
    -, сьмех без прычыны
  • Валентина Игоревна
    16.09.2023
    -, что, лукашизик, подгорает зад у тебя?)))
  • Сяржук
    17.09.2023
    -, тое, што Бабарыка працаваў на пасадзе CEO на газпрамаўскі банк, не адзначае аўтаматычнасці таго, што ён думаў таксама, як і газпрам. І галоўным доказам абсурднасці гэтых абвінавачванняў з'яўляецца дзейнасць Бабарыкі ў папярэднія гады - няхай ён і ня быў прынамсі ў часы сваёй свабоды эталонам нацыянальнай свядомасці, але ён вяртаў у краіну менавіта артэфакты беларушчыны і канцэнтраваў вакол сабе сапраўды талентавітых беларусаў кшталту Знака і Калеснікавай, а не прасоўваў "русский мир" праз лагоднае насаджэнне сымбаляў расейскага імперыялізму. Гэтым Бабарыка адрозніваўся ад Макея з ягонай дэманстратыўна паказальнай беларускасцю, якую Макей ужываў як доказ перад захадам сваёй і лукашэнкаўскай прыхільнасці да беларускай незалежнасці, але якая адразу знікала пад час кантактаў з расейскай аўдыторыяй. Вельмі ўражвае, наколькі вялікай колькасці нават апазіцыйнай супольнасці Макей здолеў задурыць галаву сваёй ліпавай беларускасцю.
  • Ага
    17.09.2023
    Сяржук, вы распавялі некалькі фактаў перадвыбарчай падрыхтоўкі Бабарыкі: стварэння яму іміджа мецэната.
    Раскрутка і піяр Бабарыкі пачаўся недзе ў 2018 годзе.

    А вы распавядзіце пра іншыя факты яго біяграфіі: як ён адмываў грошы для Рашкі.
    Як выступаў за адзіную валюту з РФ (то бок знішчэнне нашага суверэнітэту.)
  • -
    17.09.2023
    "ён вяртаў у краіну
    менавіта артэфакты беларушчыны"
    Сутин, Цадкин і т.п. - гэта менавіта беларушчына?)
    і як слушна заўважыў Ага - гэта было адно з мерапрыемстваў перадвыбарчай кампаніі -
    стварэнне іміджа мецэната, а разам з тым гэта быў і адзін са спосабаў
    прыцягнуць людзей у банк. да таго ж большая частка прац знайшлася потым у яго
    дома
  • Запомнім
    16.09.2023
    Дык вось хто закідвае гнілую сялёдку на Пазьняка: "секта", "маргінал". Гэта робіць Карбалевіч.
  • гоблен
    16.09.2023
    Запомнім , простите, но Зенон наш Позняк сам гнилая селёдка и есть)🤣 скумбрия и рыба-пила в одном лице, которая со всеми собачицо. Записал себя в историю - "выкрыватель агентов". Потеха и неудачник-мессия. Да, и мну запомните тоже. Даже запишите. Боюсь-боюсь, ах))
  • Янка
    17.09.2023
    Запомнім , паказнік маргінальнасці Пазняка - гэта доля ягонай падтрымкі ў грамадстве. Ў першым туры выбараў 1994 Пазняк набраў 13 адсоткаў, а ў 1995 БНФ нават ня трапіў у ВС. Нагадаю, што гэта было яшчэ да Ярмошынай. І няма аніякіх прыкметаў таго, што грамадская падтрымка менавіта кансерватыўных поглядаў Пазняка калісці павялічвалася, бо нацыянальная самасвядомасць і павага да нацыянальных сымбаляў не з'яўляецца ягонай ўласнасцю.
    Што тычыцца секты - Карбалевіч дакладна вызначыў яе галоўную прыкмету: Ўсё, хто не з намі - тыя супраць нас. Менавіта так Пазняк і паводзіў сабе, асабліва пасля эміграцыі. Нават ягоная сціплая актыўнасць - гэта пераважна прамовы перад вузкім колам аднадумцаў. Калі Пазняк прамаўляе недзе ў іншых месцах - гэта мерапрыемствы, арганізаваныя кімсьці заўгодна, але толькі не былым КХП-БНФ, а зараз - ВБ
  • Freddy
    16.09.2023
    гоблен, что, руснявое убожество, подгорает от одного имени? это хорошо, значит зенoн все правильно делает.


  • Баон
    17.09.2023
    Янка, ня верце тым данным. І тады ўжо падтусавалі.1994. Бо пазьняк больш набраў. Яго не пусцілі ў другі тур
  • Пытанне
    17.09.2023
    Янка, а колькі астатнія набралі? Шушкевіч набраў меньш, чым Пазьняк. Шушкевіч маргінал?
  • Centralny ŭčastak
    17.09.2023
    Баон, całkam padtrymlivaju. Asabista byŭ naziralnikam ns učastku. Toje samaje nam padćvierdzili niekalki siabroŭ kamisii dy navat miascovy milicyjant.
  • язва
    16.09.2023
    вось толькі не забываюць Карбалевіча...

    дарэчы - а хто гэта?
  • Точка соприкосновения
    16.09.2023
    Зенон всегда прав
  • Алексей
    16.09.2023
    Суть в том, что и Пазьняк, и Лукашенко знают народ, поэтому в их политической философии у них есть точки соприкосновения. Как можно поддерживать санкции, если от них прежде всего страдают простые беларусы?! Ребята, опомнитесь, вы там за границей сидите, пользуясь благами цивилизации, и ратуете за санкции против своего же народа! Зачем?! Суть в том, что беларусы будут тупо приспосабливаться к жизни при санкциях, и все. По-другому это не работает.
    Разрушает оппозицию то, что там каждый тянет одеяло на себя. Еще с 1994 года.
    То, что Тихановская и Латушко делают никак не влияет на беларусов. Лучше бы добивались отмены визового режима для беларусов. Или инвестиций в Беларусь, чтобы был европейский капитал здесь.
    Ну а так всех там вас будут забывать. Кроме Пазьняка конечно.
  • Ёсік
    16.09.2023
    Алексей, а як вы бачыце такое - адмянілі візы беларусам, а лукашэнка мяжу зачыніў. Як с тымі карткамі паляка, ці з дазволам на жыхарства ў іншых краінах. І шчэ момант, атрыманьне візы дае хоць нейкі шанец адсекчы гэбэшніка ці іншую трасцу, а безвіз - нават браты церцелі ды лукашэнкаўскія сыны з жонкамі па Сене будуць на чоўнах шпацыраваць. Не кажу ўжо пра балабу, марзалюка з азаронкам і гайдукевічам - джуніёр.
  • Грышка
    17.09.2023
    Алексей, калі народ здольны прыстасавацца да санкцыяў, якія накіраваныя ў галоўным супраць рэжыма - то ў чым праблема? А вось прыставацца да санкцыяў рэжыму нашмат цяжэй, бо ягоныя фінансавыя патокі досыць буйныя, а таму драбіць іх вельмі складана, што істотна спрошчвае задачу іх выяўлення і спынення пры наяўнасці дастатковай палітычнай волі. Адпаведна гэта моцна зніжае рэсурсы рэжыму, якія галоўным чынам ідуць на фінансаванне ўтрымоўваючай яго базы - сілавікоў, наменклатуры, ідэёлагаў, суддзяў-пракурораў і г.д. І калі на губазік, КДБ і ССА як нэпасрэдную варту ад народа грошы размяркоўваюцца ў першую чаргу, то напрыклад з фінансаваннем арміі узнікае ўсё больш пытанняў. Таму даводзіцца ўсё часцей клянчыць ў Крамлі, дзе праз вайну ўжо не так усё і добра, і выконваць за ўсё меншыя грошы больш адыёзныя загады. Што аўтаматычна стварае нагоды для далейшага узмацнення супраць сабе заходняга ціску.
    Ну і маральны аспект - ніхто з тых, хто асабліва незадаволены санкцыямі, не ўзгадвае чыннікаў, праз якія гэты санкцыі былі ўведзеныя. А мяне незразумела, чаму варта клапаціцца аб "простым чалавеке", якога не цікавяць ні наяўнасць палітзняволеных, ні масавыя рэпрэсіі і катаванні ў краіне, ні на нават забойствы нязгодных альбо агрэсія ва Ўкраіну з беларускай тэрыторыі - маўляў не ўсё ж так адназначна, восем год Дамбас, а Лукашэнку ў 2020 можа і сапраўды абралі, бо пра адваротнае ў тэлевізары не кажуць, а чытаць дэструктыўныя каналы мяне не цікава. Вось калі гэты "просты чалавек" прадэманструе сваю незадаволенасць сваім эканамічным станам прынамсі тым, што пойдзе да дэпутатаў і пацікавіцца, што тыя робяць для адмены санкцый і можа варта выканаць ўмовы зняцця санкцый? - тады гэта і будзе першым ягоным крокам да таго, каб яго пачалі паважаць.
    А на конт інвестыцый увогуле смешна. Як СЦ павінна агітаваць кагосці інвеставаць у Беларусь, калі існуючы рэжым робіць ўсё магчымае, каб канчаткова знішчыць прыватны бізнэс і права прыватнай маёмасці як патэнцыйныя крыніцы матэрыяльнай падтрымкі апазіцыйнай дзейнасці альбо салідарнасці?! Між тым, любая ўнутраная недзяржаўная матэрыяльная падтрымка палітычнай дзейнасці, ейная легальнасць і бяспечнасць для донараў - цалкам натуральная з'ява ў дэмакратычным свеце.
  • Лол
    16.09.2023
    Ёсік, вось вам і нагода для эфекцыўных санкцый - беларусам безвіз, марзалюку і азаронкам - шыш.
  • Кампот
    17.09.2023
    Цікава, але абы што. Бачна, што чалавек падганяе тлумачэнні пад свае асабістыя густы.
  • Вожык
    17.09.2023
    Ёсік, абы чужая карова здохла - гэта пра Вас :) Ну хай гэбэшнікі таксама паглядзяць, як людзі жывуць. Можа ў кагосці нейкая зародзіцца крамольная думка. Калі мільёны беларусаў змогуць вандраваць бяз віз, то якая розніца што з гэтага гэбістам і іншым?
  • Алексей
    17.09.2023
    Ёсік, на гэта ёсь кропкавыя санкцыі. Ня любіцё рэжым і фукцыянераў? Рабіце кропкааыя санкцыі. Прычым тут народ?
  • Питон
    17.09.2023
    Ёсік, наличие визы не гарантирует въезд в страну. есть списки нежелательных персон - вопрос как это проверяют на границе.
  • Ага
    17.09.2023
    Лол, у тым-та і справа, што офісы патрабуюць санкцыі супраць народа, а лукашэнкаўскія функцыянеры і прапагандысты як ездзілі за мяжу, так і ездзяць.
    Нават відэа для рэпартажаў па БТ спакойна ў той жа Літве здымаюць (як прапагандыстка Бенедзісюк у 2023)
  • Ага
    17.09.2023
    Алексей, офісы не хочуць рабіць персанальныя санкцыі супраць лукашыстаў.
    Яны хочуць падрываць эканоміку, каб народ жыў у галечы.
    У тым офісе палова самі былыя лукашысты.
  • Алексей
    17.09.2023
    Грышка, столькі муйні напісалі, што нават чытаць не буду. Патокі шматокі…
  • Ясенька
    17.09.2023
    Грышка, дзякуй за канстатацыю факта: што санкцыі прывялі толькі да таго, што Лукашэнка стаў клянчыць грошы ў Крамлі. І Крэмль яму грошы дае: на сілавікоў, наменклатуру, ідэёлагаў, суддзяў-пракурораў, губазік, КДБ і ССА як нэпасрэдную варту ад народа.
  • Грышка
    18.09.2023
    Ясенька , гэта бьло заужды. Але санкцыi моцна скарацiлi колькасць крынiц фiнансавання i павялiчылi фiнансавы цiск на астатнiя.
    У гэтых абставiнах моцна узрасла залежнасць рэжыма ад:
    1.Жадання адзiнага спонсара фiнансаваць узрастаючыя патрэбы little alien
    2.Магчымасцей адзiнага спонсара фiнансаваць узрастаючыя патрэбы little alien
    I з 22.02.22 гэтыя паказальнiкi знiжаюцца
  • сэм
    16.09.2023
    Ну, дапусьцім, Цапкала пайшоў каб адпомсьціць за аджаты бізнэс. А вось пашто было рызыкаваць усім соннаму, сытна сядзеўшаму Бабарыку, далёкаму ад палітыкі, ну ніяк не зразумела. ?!
  • рызыкаваць? а можа наадварот..
    16.09.2023
    а вы ўзгадайце, колькі газпрамаўцаў тады выпадкова выйшла ў вакно ці тыпу таго...
  • Лол
    16.09.2023
    сэм, Ніякой рызыкі не прагназавалася. Бабарыка ў сваім звароце аб заснаванні партыі Вместе сам ўсё расказаў. А менавіта, што “народ” прайграў, але мы “дэмакраты ад газпрома” павінны ісці ў парламент каб адстойваць правы народа. Карацей, Масква хацела ў парламенце мець сваю сілу, у каторую бы паверылі простыя людзі і ўскладалі на яе свае надзеі.
  • cэм
    16.09.2023
    рызыкаваць? а можа наадварот..,  быў "кабанчыкам", там так нічога не даюць. 
  • сэм
    16.09.2023
    Лол, ну дык гэта запісавалася раней, на выпадак, калі Бабарыка "праляціць". Гэта паказалі, калі Бабарыка ўжо сядзеў. І гэта ўжо не дапагло, бо Лукіч, ужо стаяў на каленях перад рускім царом.
  • Пціч
    16.09.2023
    Дзіўная накіраванасць выбару суразмоўцаў. Касмапалітычны лібералізм замест кансерватыўнага нацыяналізму? Выракаемся сваех каранеў.
  • Ицхак из Скиделя
    16.09.2023
    Надо привлечь Карбалевича за "оскорбление чувств верующих".. Секта “непорочного Зенона“ требует сатисфакции!
  • Люстрацыя
    16.09.2023
    Ицхак из Скиделя, дастаткова правесці люстрацыю такіх, як Карбалевіч.
  • Алексей
    17.09.2023
    Ицхак из Скиделя, падтрымліваю. Прыўлеч Карбалеч’
  • Эюя
    16.09.2023
    Кіраўнік малдоўскага “Спутніка” аказаўся агентам ГРУ, а кіраўнік Белгазпромбанка святы чалавек ніяк не звязаны з Масквою. Карбалевіч такі Карбалевіч.
  • Сяржук
    17.09.2023
    Эюя, параўнанне - абсурднае. Спутник - гэта прапагандысцкае СМІ з холдынгу RT, якое цалкам фінансуецца за расейскі бюджэтны кошт. Зразумела, што яно будзе нашпігаванае супрацоўнікамі ФСБ і ГРУ для кантроля за рэдакцыянай палітыкай і выкананнем крамлёўскіх цемнікаў. Белгазпрамбанк - структура перш за ўсё для абслугоўвання фінансавых плыняў газпрама ў Беларусі як буйной пакупніцы расейскага газу. Зразумела, праз белгазпрамбанк маглі праходзіць пэўныя схемы вываду капіталаў скрадзеных у газпрама ягонымі мэнэджэрамі грошаў, але наўрадці гэта было галоўным прызначэннем банку. Таксама Белгазпрамбанк актыўна крэдытаваў беларускі прыватны бізнэс. Але нічога ня сведчыць аб тым, што Бабарыка на сваёй пасадзе дзейнічаў у палітычных, а ня толькі ў камерцыйных інтарэсах ягоных наймальнікаў.
  • Freddy
    16.09.2023
    И свету забудут. Оба пустышки и временщики. .
  • Янка
    17.09.2023
    Freddy, забываюць толькі тых, хто здаўся і нічога ня робіць. Як напрыклад забылі Шарэцкага, які скандальна мільгануў на ФДС і зноў знік, на гэты раз падаецца канчаткова. А "забыцце" пра Бабарыку і іншых вядомых палітвязняў распаўсюджана выключна сярод хатаскрайнікаў і мае цалкам штучны характар праз жорсткую цэнзуру і татальнае ізаляванне іх рэжымам ад свету за кратамі. Нэльсан Мандэла таксама вельмі доўгі час сядзеў за кратамі, але пасля вызвалення неўзабаве быў абраны прэзідэнтам ПАР. Памятаць і часта ўзгадваць - гэта не адное і тое ж, таму ў гэтым моманце я б не пагадзіўся з Карбалевічам.
  • Цікава
    17.09.2023
    Янка, Ціханоўская, Вячорка, Дабравольскі, Красуліна, Мілінкевіч і іншыя чальцы офісаў-кабінетаў Ціханоўскай - хатаскрайнікі? Здаліся і нічога не робяць?
    Бо ніколі не ўспамінаюць таго Бабарыку.
    Цікавая ў вас логіка ... Напэўна ў вашай логіцы нешта ёсць: рацыянальнае зерне.
  • Маё імя
    16.09.2023
    Латушка не ў атачэньні Ціханоўскай. Любому неперадузятаму назіральніку відавочна, што ён грае сваю гульню, падобна таму, як граюць яе розныя карач, цапкалы, пазнякі ды іншыя бабарыкінцы. Вось толькі ў адрозненне ад іх Латушка разумее, што ягоная будучыня залежыць ад поспеху Ціханоўскай у выкананні ёй місіі дэмакратызацыі Беларусі, у першую чаргу, праз працу на міжнароднай арэне па прасоўванні беларускага пытання. Таму ён імкнецца хаця б не замінаць ёй. А ў цапкалаў, пазнякоў ды бабарыкінцаў на гэта ўмішка не хапае.
  • Цікава
    17.09.2023
    Маё імя, засведчылі: Ціханоўская і Латушка працуюць у адным ключы, у адным накірунку.
  • Woodoo Cult
    17.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Отто Скорцени
    16.09.2023
    Россия своих не бросает!!! Подождите немного ,будзець очэнь инцярэсна...
  • Вася
    16.09.2023
    Бабарику фактически уже и забыли. Позняк всё время говорит что у нас хороший народ, но на самом деле этот народ полное г..но)))это даже не народ, а насельництво, тупое стадо, которое интересует только набить себе брюхо, жывёлы, в смысле не животные в переводе, а те кто на этой территории проживает, живёт. Козулин сидел, Статкевич, Бабарико, Северинец, Захаренко, Гончара убили, Позняка тоже бы убили если б не уехал, но ни одна ж..па этого не оценила и не оценит. Позняк говорит что этот народ надо любить, а за что?? Приспособленцы!!!
  • Янка
    17.09.2023
    Вася, палітык, які ня здольны камунікаваць, тлумачыць і пераконваць, а таму ў адчаі пачынае ганьбіць свой "неправільны" народ - ня мае шансаў. Звычайна гэтыя ж палітыкі ня здольныя дамаўляцца нават са сваімі патэнцыйнымі хаўруснікамі, калі гэта тактычна неабходна, бо ніколі не шукаюць супольных каштоўнасцяў як галоўную базу для тактычнага аб'яднання намаганняў.
  • ???
    17.09.2023
    Янка, Позняк всё время говорит что у нас хороший народ и его надо любить и поддерживать.
    А кто тот политик, "які ня здольны камунікаваць, тлумачыць і пераконваць, а таму ў адчаі пачынае ганьбіць свой "неправільны" народ".
    Вы кого имеет в виду ?
    Или вы не ту методичку вытащили?
  • Common sense
    17.09.2023
    Для тех кто не считает Витю бабарыко креатурой кремля предлагаю простой эксперимент. Идите на риа.ру или РТ и попробуйте найти хоть одно плохое слово о Бабарыко. Или о Цепкало.
  • Янка
    17.09.2023
    Common sense , няма кепскіх, але няма і добрых. Ўзгадванняў увогуле амаль няма, а тыя няшматлікія, што ёсьць - нейтральныя і малазаўважныя. Бо лукашэнкаўская амбасада ў Расеі заўседы вельмі актыўна супрацьдзейнічала таму, каб у расейскіх дзяржаўных медыях увогуле ўзгадвалася любая прымальныя для расейскай аўдыторыі беларуская палітычная альтэрнатыва Лукашэнку. Супраць Бабарыкі альбо Цапкалы (і нават Ціханоўскага) на момант іх зняцця з кампаніі не было ўвогуле нічога, што магло б сведчыць прынамсі аб іх негатыўным стаўленні да Расеі, таму лепей было не ўзгадваць і не ствараць цікавасці да іх у Расеі без крайняй неабходнасці. Вось калі пратэстоўцы узнялі БЧБ-сцягі і Пагоні, а СЦ, чыя перамога была скрадзеная, пачала кантакты з заходнімі палітыкамі - тады расейская прапаганда і пачала на яе атаку.
  • ром
    17.09.2023
    Поэтому больше не будет кандидатов у белорусов кроме подставных клоунов
  • Ĺ
    17.09.2023
    Babaryku i Capkalu nie zabuduć u abnoŭlienaj Bielarusi - buduć pad sliedstvam za mierkavanyja suviazi z kramliom.
  • Максим Дизайнер
    17.09.2023
    Дзе вы взяли гроши на эти хоромы по 100-200к евро, которые продаете на фейсбуке, пры крывавай дыктатуры, бегунки?