Комментарии к статье

Блогер Максим Шабуцкий ушел из Полка Калиновского: Вернусь или в другое подразделение, или после реформы

  • John Smith
    06.11.2023
    Хлопцы, дзеўкі, не спадзявайцеся на гэтых дзеячоў. Яны ўсе аднолькавыя. Яны ніколі не дамовяцца. Кожны бачыць сябе правадыром або хаця б правадырчыкам.
  • барадзед
    06.11.2023
    калі полк выкладзе чарговы відос з асабістымі прэтэнзіямі да Шабуцкага, як яны заўсёды робяць у адказ на крытыку - гэтую старонку нашай гісторыі можна зачыняць
  • Віталь
    06.11.2023
    Як толькі прыйшла пара рэальна ваяваць на фронце - былы мент зліўся. Чакана.
  • Мне паплакаць?
    06.11.2023
    Шаноўны сп. Шабуцкі, Вы былі ў складзе ВСУ толькі за тое што на момант уварваньня ва Ўкраіну былі грамадзянінам Беларусі і на момант уварваньня знаходзіліся натэрыторыі зь яко была зьдзейсьнена агрэсія. Аддавалі вайсковы абавязак ні боль ні меньш. Прыплетаць беларусаў і беларускую палітыку Вы маеце роўна столькі ж права як і Караеў. Вы працавалі ў ворганах палітычнага трора і слухаць Вас - сябе не паважаць
  • Ясненька
    06.11.2023
    Мне адразу было зразумела, што мент Шабуцкі - пустышка і ваяваць не збіраецца. Языком балтаць ён добра ўмее, але для таго, каб ваяваць трэба мець іншыя якасці. Якіх у Шабуцкага не аказалася.
  • Хмм
    06.11.2023
    Першы крок — гэта правядзенне выбараў камандзіра ПКК///
    Залужны і Буданаў у курсе, што Шабуцкі хоча ў вайсковай адзінцы ЗСУ "выбары" праводзіць?
  • Андрусь
    06.11.2023
    Хмм, ПКК - гэта не вайсковая адзінка УСУ. Пра гэта ўжо шматкроць казала само кіраўніцтва палка. ПКК - гэта выключна палітычная структура і ўсе ягоныя камандзіры ў УСУ маюць званні салдатаў ці стральцоў. 
  • Янка
    06.11.2023
    Хмм, сапраўды, Буданаў альбо Залужны могуць гэтага ня ведаць. Але тады ўзнікае пытанне, ад імя каго робіць свае заявы спадар Кабанчук - ад імя байцоў ПКК альбо ад імя ГУР Украіны?
  • Казік
    07.11.2023
    Хмм, блытаеш круглае і зялёнае. Фармальнае падпарадкаванне ЗСУ не адмяняе патрэбы мець лідара. Ці Буданаў з Залужным будуць ад імя палка працаваць з Ціханоўскай?
  • Факты
    06.11.2023
    Андрусь, у Вікіпедыі напісана іншае.
  • Хмм
    06.11.2023
    Другая — нязгода з кадравай палітыкай палка///
    Пра каго Шабуцкі гаворыць? Няхай назаве прозвішча "кіраўніка прэс-службы". Хто гэта?
    Гэта той, хто сышоўшы з ПКК зламаў палку сайт і бот? Ці той, хто сышоўшы з ПКК стварыў канал брахні на чальцоў палка пад назвай "Штабныя крысы"? І лье бруд на ПКК і намагаецца разваліць яго знутры?
    Пра каго кажа Шабуцкі?
  • ололо
    06.11.2023
    Хмм, у вас з логікай так сабе. Штабныя крысы даўно створаныя, а Шабуцкі, здаецца, кажа пра некага зволенага зараз. Не сходзіцца па часе. Гэта першае.
    Па-другое, на штабік і ліць бруд не трэба, яны самі добра з гэтым пораюцца - ужо многія ў курсе пра вялікіх ваяроў і інш. Да тых хто ваюе ў ПКК прэтэнзій ні ў кога няма. А вось да Ваніша і г.д. - вядома, ёсць, і мне вельмі дзіўна, што іх яшчэ не пагналі, бо гэта пляма на ўсіх беларускіх добраахвотніках.
    Калі вы дагэтуль ў ружовых акулярах, дык раю напісаць каму з іншых падраздзяленняў ды пацікавіцца як справы і што яны думаюць пра Ваніша, Кіта ды інш.
  • Факты
    06.11.2023
    ололо, канал па дыскрэдытацыі ПКК "штабныя крысы", у якім шмат фэйкаў, створаны 10.04.2023.
    Першае відэа з Шабуцкім у вучэбцы ПКК - выйшла 18.02.2023.
    Пра каго кажа Шабуцкі як "кіраўніка прэс-службы" - невядома. Прозвішча і дату звальнення ён не назваў.
  • Хмм
    06.11.2023
    ололо, дык Шабуцкі гэта ж і ёсць штабік. Ён жа не ваяваў, адразу ў штаб палез.
  • Хмм
    06.11.2023
    Трэцяя рэформа — гэта аб'яднанне з кабінетам Ціханоўскай///
    Кабінет ніколі такой ідэі не выказваў. І на міжнародных сустрэчах ніколі не спрыяе палку Каліноўскага.
    Навошта палку аб'ядноўвацца з Ціханоўскай? Хіба яна гатовая пайсці ў полк, працаваць на медэваке? Ці Вячоркі-Лябедзькі-Дабравольскія-Кавалеўскія?
  • Сымон
    06.11.2023
    Хмм, а як вы бачыце вызваленне Беларусі? Ці гэта адбудзецца ад працы СЦ на медэваке? Альбо гэта адбудзецца ад масавай падтрымкі беларусамі адносна нешматлікага ПКК? І менавіта хто здольны гэтую падтрымку забяспечыць - Вусаў альбо Шчыгельскі?
  • Хмм
    06.11.2023
    Сымон, у Ціханоўскай дакладна няма плана па вызваленні Беларусі. Лябедзька з офіса Ціханоўскай канстытуцыі піша, а не планы вызвалення.
  • Сымон
    06.11.2023
    Хмм, а хтоcці мае такі план? Мо нехта меў план Еўрамайдана? Калі такі план ўзнікне, але будзе выглядаць хоць трохі рэалістычна і няхай ён будзе абвешчаны нават апошнім маргіналам - вакол яго і пачнецца даўгачаканае аб'яднанне.

    А на конт Лябедзькі я цалкам згодны - ён залез у багну са сваёй складанай канстытуцыяй замест таго, каб хутка дапрацаваць часовы варыянт на базе К1994 (што дарэчы прапанаваў Бабарыка яшчэ летам 2020) і пачаць прасоўваць яго. У выніку дэмакратычныя сілы к моманту "рэферэндума"-2022 ня мелі нічога для супрацьпастаўлення лукашэнкаўскай канстытуцыйнай абаракадабры з яе хуралам і елбасой.

    Я не лічу К1994 ідэяльнай, але не яна прывяла да ўзурпацыі ўлады лукой, а менавіта няздольнасць Захаранкі, Статкевіча і Барадача арганізаваць і супрацьпаставіць нават мінімальную ўзброеную сілу дубаломам лукі, калі тыя упершыню ўварваліся ў залу паседжанняў ВС у 1995 годзе і пачалі тэрарызаваць дэпутатаў і калі Ганчара выкінулі з ягонага кабінета ў 1996.
  • EMIL
    06.11.2023
    "блогер и бывший милиционер"...
    Общеизвестно, что бывших милиционеров не бывает!
  • Андрусь
    06.11.2023
    EMIL , скажыце гэта лідару АГП Мікалаю Казлову, які зараз пакутуе за кратамі. Дарэчы, забіты эскадронамі смерці Юры Захаранка да зняцця Лукашэнкай быў міністрам унутраных спраў.
  • Тыква
    07.11.2023
    Ну панятная справа, зубы бясплатна палекаваў, папіярыўся на камэру, больш у палку Шабуцкаму німа чаго рабіць.
  • Казік
    07.11.2023
    Андрусь, цікава было б пачытаць абгрунтаванне тых, хто цябе дызлайкае
  • Дзякуй, што жывы!
    06.11.2023
    Сп. Шабуцкі, ваш YouTube канал ды ролікі, якія вы рабілі на актуальныя тэмы глядзелі па 100 тысячаў і больш людзей. Карысьці значна болей можна прынесьці, калі працягнуць гэту справу замест таго, каб ваяваць ці працаваць у палку. Вяртайцеся да таго, што лепш робіце й што людзям ад вас больш патрэбна!
  • сэм
    06.11.2023
    Гарадскі раздалбай Шабуцкі з'ездзіў на вайну. Пасядзеў у штабе і ногі ў рукі адтуль. Правільна. На чужой тэрторыі і пад чужымі спецлужбамі нічога не будзе для Беларусі.
  • беня
    06.11.2023
    шляпа в виде военного корабля - свежий креатив для плана Багратион.
  • Юзік
    06.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Тыква
    07.11.2023
    Яшчэ адзін мамкін спэцназавец, ен прыйшоў у ПКК каб зубы бесплатна палекаваць і атрымаць іншыя бенефіты. Ен нідзе не ваяваў а проста як заўсёды хайпаваў і казкі на камэру расказваў.
  • Пятрусь
    07.11.2023
    На фоонт хотели отправить вот и слился этот мастер разговорного жанра.. Менты бывшими не бывают))))
  • Valacuha
    07.11.2023
    Пятрусь, у розных апазіцыйных структурах і ў праваабаронцах, кшталту той жа Вясны шмат быўшых міліцыянераў. Толькі яны занятыя справай, а Пятрусі занятыя не вельмі разумнымі каментарамі
  • Змм
    07.11.2023
    Трэцяя — нязгода з палітыкай штаба. Памылкай ён лічыць, да прыкладу, тое, што штаб ПКК не наладзіў працу з большасцю апазіцыйных сілаў. Па меркаванні Шабуцкага, Беларусь ніколі не вызваліць, калі беларусы не аб'яднаюцца.//

    Маніпуляцыя. У 2020м на пратэстах беларусы цудоўна аб'ядналіся. Без усялякіх лідараў апазіцыі (так званыя "лідары" збеглі за мяжу і ў пратэстах не ўдзельнічалі, акрамя Калеснікавай, якая бегала перад шэрагам АМАПа і крычала ім "Ребята, мы с вамі, мы вас спасём", а народ заклікала адысці ад палацу Лукашэнкі і ісці мірна гуляць па горадзе, "не нарушая закон". Такога дзеяча апазіцыі я асабіста ўвогуле не лічу лідарам пратэсту, бо яна паспрыяла таму, каб пратэст быў зліты.)

    Я думаю, што беларусы маментальна аб'яднаюцца, калі пачнецца новая хваля пратэстаў і падтрымаюць хлопцаў з баявым досведам, якія дапамогуць народу скінуць рэжым.
    Дзе ў гэты час будзе большасць "апазіцыйных сілаў"? Я думаю, што ўсе яны будуць сядзець за мяжой і сачыць па інтэрнэту, што адбываецца.

    Таму ў выказванні Шабуцкага я бачу маніпуляцыю.
    Аб'яднацца з "апазіцыйнымі сіламі" і "беларусы аб'яднаюцца" гэта розныя рэчы. У народа няма праблем аб'яднацца з ПКК: народ мае тыя ж самыя мэты, што і ПКК: вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расейскай акупацыі.
  • Змагар
    07.11.2023
    У хахлоў аніколі не было, няма і не будзе парадку, і ваяваць у складзе іхняга, так бы мовіць, войска - паддавацца раскладальнаму ўплыву! Ня будзе з гэтага аніякага плёну!