Комментарии к статье

КГБ окончательно забрал у владельцев домен tut.by

  • Пішыце правільна
    29.12.2023
    Не "люстэрка", а "Зеркало". Беларускай версіі сайту няма ў "Зеркала".
  • За Свабоду!
    29.12.2023
    Усё, што ў зоне .by даўно ўжо забрана, дэ-юрэ альбо дэ-факта. А "Люстэрка" ім ўжо не дасяжна, з vpn альбо проксі усё працуе.
  • Анлайнер бы яшчэ прыкрылі
    29.12.2023
    Сайт быў рускамоўны а яго форум спрыяў распаўсюджванню літвінізму.
  • Памятаю
    29.12.2023
    Анлайнер бы яшчэ прыкрылі, якому яшчэ "літвінізму"? На форуме тутбая пастаянна банілі за беларускую мову, затое была цэлая арава каментатараў у 2014м, якія пісалі пра "украинцы - фашисты - бандеровцы", "бчб - фашисты". Іх ніхто не баніў на форуме тутбая.
  • не сакрэт
    29.12.2023
    Pamiataju, не сакрэт, што большая частка літвіністаў - рускамоўныя
  • Аніякай падтрымкі моўным калабарантам
    29.12.2023
    Я даўно перастаў чытаць сайты, якія не ставілі мэтай прапаганду беларускай мовы. Да іх апелююць тыя, хто штодня мне хаміць у Мінску, здекуючыся з мяне з-за маёй беларускай.

    "Ой [саркастычна], и белорусская газета об этом написала?! [подумаешь достижение] Я читаю Хартию 97 и тутбай, там тоже много интересного", -- гэта не хто-небудзь і не дзе-небудзь выпальвае ў адказ на абсалютна здавалася б нейтральную фразу пра артыкул на НН, датычна бізнесу Тапузідзіса.

    Працягвайце дубліцыраваць НН на рускай. Я вам перашкодзіць не магу. Але і фэйкі пра падтрымку беларускамоўных чытачоў у вас не пройдуць.

    Вывучаючы мову, чалавек працуе са слоўнікам, а вы нівелюеце высілкі беларускамоўнага да ўзроўню абсалютна абыякавых да беларускай мовы людзей. Украінцы робяць інакш. На іх сайтах няма глабальнага свіча РУС, а толькі лакальныя "читать по-русски". Гэта разумна. Ёсць цяжкасьці са скарачэньнямі, абрэвіятурамі, фразеялагізмамі. Але тут ініцыятыва перадаецца чытачу на ўзроўні артыкула, а не глабальна на ўвесь сайт.

    Стаўленьне прадстаўнікоў сямейства Зісера да беларускай ад пачатку было грэблівым, проста з той нагоды, што ніхто з іх сам гэтаю моваю не вылодаў, не імкнуўся яе вывучаць, а кіраваўся толькі сваімі асабістымі інтарэсамі. Атрымаць адукацыю на рускай, працаваць у сістэме адукацыі, карыстаючыся рускай, і раптам даць сябе ператварыць у рыбу на беразе, якая хапае паветра ротам у пошуках слова. Гэта не для такіх цаніцеляў свайго сацыяльнага статусу, як пакойны Зісер і іншыя.
  • Вадзім
    29.12.2023
    Аніякай падтрымкі моўным калабарантам, НН, а вось гэтае "читать по-русски" - суперская ідэя. Вы стваралі рускія версіі артыкулаў каб людзям можна было спасылкі на іх ставіць. Спасылка "читать по-русски" ля кожнага артыкула цалкам вырашае гэтую праблему, але пакідае газэту беларускай. Зробіце? Калі няма як - давайце я зраблю))
  • Влад
    29.12.2023
    Аніякай падтрымкі моўным калабарантам, ога, проблем в стране кроме мовы не осталось... Так в 94 Позняк выборы председателю совхоза и проиграл 
  • Старая песьня пра галоўнае
    29.12.2023
    Влад, Пазьняк праграў савецкаму рускамоўнаму электарату. Менавіта гэты электарат і сёння ніяк не хоча заўважаць відавочнага -- у яго адна мова з рускім фашызмам. Вы бярэцеся вырашыць праблемы Расіі? Дык у гэтай дзяржавы межаў няма, толькі інтарэсы.
  • Троліце?
    29.12.2023
    Вадзім, Тэг -- гэта не спасылка. Проста да пэўнага дызайну сайта карыстальнік прывыкае. І ў НН і ў 5-га канала зараз ёсць тэгі "читать по-русски".  Але глабальнага, на ўвесь сайт, тэга-свіча мовы ў украінцаў ніколі не было. У НН быў і застаецца. Я лічу, што варта яго выкінуць. Тое, што лакальныя свічы ёсць, я асабіста не заўважыў, бо амаль ніколі не чытаю НН па-руску.
  • Ваня
    29.12.2023
    Влад, а вы ў 2020:выйгралітз расейшчынай сваёй?
  • Хмм
    29.12.2023
    Влад, а вы як былі ў 1994м ватнікам так і засталіся? Ці вашыя бацькі? Хто там з вас за Лукашэнку ў 1994м прагаласаваў?
  • Влад
    29.12.2023
    Ваня, а у вас есть сомнения что в  Тихановская выйграла? Думаете в 20-м Ермошина правильно посчитала? Ци шо? 
  • Ваня
    30.12.2023
    Влад, есць. Ды і сканчаецца яе нібыта кадэнцыя
  • Влад
    29.12.2023
    Хмм,  я не голосовал, родители умерли.  В 1994 году я бы голосовал за Позняка, а в 2020 уже бы не стал. Ничему жизнь его не научила!
  • Woodoo Cult
    29.12.2023
    jenny.by ахаха!
  • За Свабоду!
    29.12.2023
    Апошнія год 6, дакладна з 25 сакавіка 2018, tut.by пачаў прасоўваць беларушчыну і працаваць на карысць Беларусі такім чынам.
  • Хмм
    29.12.2023
    За Свабоду!, на 24м годзе лукашызму і татальнай лукашысцкай русіфікацыі тутбай прачнуўся і пачаў нарэшце прасоўваць беларушчыну? За 2 гады да сваёй смерці? А не позна спахваціўся тутбай?....
  • Хм
    29.12.2023
    За Свабоду!, Не трэба "прасоўваць". Некалькі буларускіх артыкулаў у плынь навін Хартыі трапляюць даўно, і? Што даюць некалькі артыкулаў на беларускай у плане прапаганды? Выбар мовы артыкула застаецца за аўтарам. Немагчыма па пэўнай праблеме напісаць на той мове, якая ў цябе ў горшым стане, бяднейшая. На рускую беларускамоўны аўтар пераходзіць вымушана, калі яму не хапае тэрміналогіі. Пэўная праблема і час, за які навасны партал павінен даць публікацыю. Але ж гэта звязана і з кадравымі пытаньнямі. Халіп, Радзіна -- гэта беларускамоўныя людзі? Ніяк не хачу іх пакрыўдзіць, але па факту яны сваёй рускамоўнасццю робяць тую ж справу, што і расейскія серыялы і ўся расейская культура цалкам. Ці мала было ў гісторыі прыкладаў, калі менавіта расейцы, якія сталелі як грамадзяне ў Беларусі, самі, дабрачынна рабілі выбар на карысць меней развітай беларускай мовы? Што ж тады рухала Максімам Багдановічам, Галінай Сямдзянавай і іншымі?
  • За Свабоду!
    29.12.2023
    Хмм, Позна, зразумела, але лепш позна, чым ніколі. А з улікам вялікай аўдыторыі у тутбая і гэта вельмі важна. Ды і  Зеркало/Люстэрка зараз таксама адзін з лідэраў сярод незалежных СМІ, а ў беларускай справе там стала ўсё нармальна, акрамя малой колькасці артыкулаў на мове. Але потым і гэта прыйдзе. Хтосьці прыходзіць да Беларусі рэвалюцыйна, гэтыя эвалюцыйна. Адным адразу ўсё зразумела, іншым толькі расійская агрэсія 2022 адчыніла вочы.
  • За Свабоду!
    29.12.2023
    Хм, Даюць карысць і некалькі артыкулаў, у нашай татальна русіфікаванай краіне і гэта на карысць і агульны іх настрой на далейшую беларусізацыю, гэта ўсё дае карысць. Так, недастковую, але потым будзе больш. І рак рыба ў русіфікаваным саўку.
  • Common sense
    29.12.2023
    Зисер был голова! А у его жёнушки не хватило мозгов сделать бэкап серверов и перенести их заграницу. Журналистам всё равно дали огромные сроки и заигрывание с властями не помогло.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    29.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Пытанне
    29.12.2023
    Common sense, а чаму Зіссер-галава не зрабіў бэкапы сервераў?
  • За Свабоду!
    29.12.2023
    Common sense, Бэкап не дапамог бы, ўсё, акрамя навін, Зеркало/Люстэрка сёння,  за мяжу нельга перанесці, бізнес быў завязан фізічна на Беларусі.
  • Woodoo Cult
    30.12.2023
    За Свабоду!, да, бизнес был физически завязан на Беларуси. Сервера Хостер.бу, на котором зиссер 20 лет делал бабло на беларусиках, попутно сливая инфу оац. А тупые хомячки до сих пор люстэрка читают. Горбатого могила исправит, а дурачка....
  • Влад
    29.12.2023
    Так проходит земная слава. Помню как на тут начали цензурить. Надеюсь такая же участь ждёт и Хартию.
  • даведка
    29.12.2023
    КГБ здесь-то каким боком?.. Это всё ОАЦ.