Спадар Макфол належыць да кола тых ідэялістаў, якія лічаць, што спыніць дыктатараў магчыма выключна санкцыямі. Узгадваю яго інтэрв'ю Мартынавай напярэдадні расейскага ўварвання ва Ўкраіну з яго разважаннямі, што калі Расея ўварвецца ва Ўкраіну, захад увядзе такія жудасныя санкцыі, што ў Расеі будуць чэргі за туалетнай паперай. У адказ Мартынава цалкам слушна заўважыла, што адсутнасць туалетнай паперы наўрадці стрымае Расею ад вайны. Па сутнасці Макфол увогуле не уяўляе сабе, што найвышэйшай каштоўнасцю сярэдняга расейца з'яўляецца задавальненне не бытавымі ўмовамі, а мілітарысцкай веліччу дзяржавы, якая заўсёды ставілася да свайго народа як замбаванага статка. Я ня ведаю, якія прапановы падрыхтаваў спадар Макфол у групе Макфола-Ярмака, але па выніках падаецца, што няшмат чаго яны там з Ярмаком і зрабілі.
Быў такі расейскі прапагандысцкі серыял-палітычны дэтэктыў "Спящие", у якім правобразам амбасадара ЗША ў Расеі быў абраны менавіта спадар Макфол. Ён быў паказаны як тыповы абамаўскі чыноўнік дзярждэпа - з выдатнай гуманітарнай адукацыяй, але невыразны і недальнабачны. Нізкая эфектыўнасць дзейнасці Макфола дазваляе лічыць, што кансультанты серыяла даволі добра яго ведалі.
Я ня ведаю, якія прапановы падрыхтаваў спадар Макфол у групе Макфола-Ярмака, але па выніках падаецца, што няшмат чаго яны там з Ярмаком і зрабілі.