«Неужели честность — это про «ябатек» и «хатаскрайников»?»
23.01.2024
Хведар, Падзел пралягае паміж тымі, хто дапамагае хунце на справе, і тымі, хто ёй супрацьстаіць. Тымі, хто перагарнуў старонку, і тымі, для каго гэта непрымальна. Усё. Іншага падзелу няма. І гэта ніяк не залежыць ад геаграфіі знаходжаньня ці месца працы. Не можа быць аніякага паразуменьня з тымі, хто дапамагае лукашызму на справе. І гэта дакладна не 10 чалавек - блэкмапа таму пацвярджэньне.
23.01.2024
Придет время и инквизиция проверит каждого кто носит или носил форму карателей и даст оценку тем или иным действиям. Люстрация просто необходима,чтоб можно было двигаться дальше и строить беларускую Беларусь
23.01.2024
На кожны нібыта добры учынак лукашыста, які можа быць проста выпадковым, "не прыйшлі раней бо пакавалі змагароў па- суседству", ёсць тысячы дакументальна зафіксаваных выпадкаў подласці і парушэння законаў з боку хунты лукі.
24.01.2024
Самі навешалі ярлыкі, самі паздымалі.
Усё змяшалася. Адзін мой блізкі чалавек захоўваў дома паляўнічую стрэльбу "каб страляць акупантаў з усходу". А як я казаў яму: хадзем на мітынг у 2020, зараз мы павінны быць там, схаваўся дома і адказаў: не, я баюся.
Жанчыны пенсійнага ўзросту на працы, бачачы, што моладзь і я ходзім, што нас арыштоўваюць, таксама пайшлі, патрапілі пад бамбёжку каля раддома, ляжалі на асфальце і назаўтра дрыготкімі галасамі, але неяк з усмешкай расказвалі пра гэта на працы, а потым яшчэ хадзілі і хаваліся ў чужых кватэрах на Партызанскім. Разумны хлопец на працы, які імкнуўся ў Эўропу, аднойчы ў 2020 ехаў на лецішча, а тады ганіў прылюдна павольны рух на праспекце падчас акцыі: яму, бач ты, замінала. Застаўся дома, бо так прасцей. А мент з плакатамі амона ў кабінеце прымаў маю бытавую заяву на крадзеж ў 2022 і адказваў з прыхільнасцю на мове. ДАІшнікі адпускалі, пабачыўшы мяне ў нейкай там базе, і начальнік аднаго з ІЧУ стварыў-такі нейкія прымальныя ўмовы, папрасіўшы прабачэння. За мяжой, дзе я цяпер, ўсё неяк не па-людску. А дома, здаецца, можна было б нам усім паразумецца. І, можа, годзе ўжо галасіць: сядуць усе, мы апомсцім і прыйдзем па кожнага? Сесці маюць 10 чалавек максімум, астатнім - усім нам - давайце ж дадзім магчымасць жыць. На сваёй вуліцы, ў сваім месце, ў сваёй краіне. Гучыць таксічна, але ж старонку перагарнуць у імя згоды і далейшага жыцця нам неяк давядзецца.