Мой цёзка Анатоль Лябедзька ніколі не быў палітыкам. Ён быў і ёсць у беларускай палітыцы. Пра яго дасягненні ў ёй сведчыць той факт, што абсалютна нічога ў ёй цёзка не дасягнуў. Вядомы яго палітычны паварот ад паплечніка першага прэзідэнта да паплечніка апазіцыі. Такая ўсім нам вядомая яго палітычная кар'ера ёсць і сёння - ён апазіцыянер.
Сьвятлану Ціханоўскую зараз нельга не станоўча ўзгадаць у бчб колах, бо можа быць атата па майму мягкаму месцу, напрыклад, на такім дэмакратычным бчб сайце, як НН. Таму падтанцую і я, які да падзей 2020 года ня ведаў, што ў Гомлі ёсць Вялікі Беларускі палітык-жанчына. Потым 9 жніўня 2020 я працёр вочы ў бчб правільным напрамку і ў Консульстве РБ у Ню Ёрку паставіў птушку насупраць яе прозвішча.
Так што калі мне будзе вельмі цяжка ў замежжы на трэцім дзясятку жыцця ў Штатах напішу ёй ліст: "Так, маўялў, і так Сьвятлана Бацькаўна. Закалябаў мяне наш усеагульны Бацька Лукашэнка і вы ўж там у Літуве як-небудзь паўплывайце на яго палітыку ў Беларусі. А я за вас прагаласую ў ЗША, калі будзеце тут балатавацца на каго-небудзь".
Трэці, каго ўзгадаў "хранитель бчб Фонда" - гэта звычайны беларускі зомбі, які наслухаўшыся заходняй прапаганды і асабіста таварыша NEXTA, па звычцы, раз у стагоддзе, як і маё пакаленне ў часы Горбі, выйшла на свежае паветра на мінскія вуліцы.
Ні мы тады, ні гэтыя ў 2020-м нічога ў палітыцы не разумелі. Нам убівалі ў галаву заходнюю прапаганду Галасы Амерыкі, а ў 2020-м свае тутэйшыя бчб празаходнія СМІ, ды польскія Хартыя97 ды NEXTА. Але ўлада разумела ўсё і рабіла правільна.
Зараз бчб зомбі ў дэмакратычных Еўропах. Праз лят сто-двесці іх унукі і праўнукі прыедуць паглядзець, што гэта за такі звярок Беларусь, адкуль выехалі іх дзяды і прадзеды бчб падрыёты.
Знаемы
28.01.2024
Anatol Starkou, ты пра свой паварот раскажы
Проста жыхар
28.01.2024
Anatol Starkou, вельмі крывадушна абвінавачваць кагосьці ў пераездзе за мяжу, калі вы самі седзіцё ў Амерыцы ўжо не першы дзясятак год (прынамсі паводле вашых словаў).
Аnatol Starkou
28.01.2024
Знаемы, ты пра 1994 год? Ну перадаў я тады 15 тыс даляраў Рыгоравічу перад выбарамі, і сказаў: “У 2020-м перадай іх наступнаму прэзідэнту!” Ён так і зрабіў.
Anatol Starkou
28.01.2024
Проста жыхар, 31 студзеня будзе 21 год, як я ў Штатах, як я выехаў з Мінска ў NY.
Рознае замежжа ў мяне, напрыклад, з Пазьняком дэзерцірам. Бо я НІКОГА не збіраўся адраджаць у БССР / РБ. Я паехаў у Штаты да дачкі дапамагчы ёй уладкавацца.
Рознае замежжа ў мяне з гэтымі, што ў насочках стаялі на плошчы Незалежнасці на лаўцы. Чаго яны на тую лаўку залезлі, калі праз некалькі дзён апынуліся ў Польшчах? Адразу нельга было паехаць у Польшчу яшчэ да 9 жніўня?
Рознае замежжа ў мяне з рэдакцыяй Свабоды. Я не транслюю на Беларусь амерыканскую прапаганду беларусам і беларускам, не выпендрываюся тарашкевіцай СЕМДЗЕСЯТ ГАДОЎ па радыё, у той час калі беларускі народ з 1933 года ДЗЕВЯНОСТА ГАДОЎ карыстаецца наркамаўкай.
Я не жадаю маёй дзяржаве і майму народу рэвалюцый, якім бы прыгожым словам яе не называла бчб прапаганда: адраджэнне ці 97%-нтная перамога па версіі Голасу.
Я не кажу пра крывадушша, схаваўшыся за нік.
Влад
28.01.2024
Да. Тихановская - яркий пример как обычная женщина стала политиком международного уровня. Я бы сейчас и второй раз за неё проголосовал бы.
Стрижака попросили назвать трех человек, которые для него открылись с позитивной стороны