Комментарии к статье

Ясень — любимое дерево Степана Латыпова

  • Локі
    19.02.2024
    Прыгожы артыкул. Сапраўды апошняе дзесяцігоддзе малады ясень гіне з-за грыбкоў-мігрантаў з азіі. Праз 30 гадоў маладога дзікага ясеню можам не сустрэць.

    Шыкоўны матэрыял для мэблі. Троху твярдзейшы за дуб, больш пластычны і не такі порысты і крохкі. "Аліўкавасць" драўніны мае прыемны пах і алеяваны бляск. Дуб жа горкі, порысты і шмат дубільных рэчываў утрыілівае.

    Добрая альтэрнатыва - клён. Але клён не мае такіх прыгожых выразных валокнаў і шэра-ружаватага колеру.

    Ясень знікае і ўсё меньш моцных, прыгожых людзей.
  • Заўзятар
    19.02.2024
    Артыкул амаль магічны. Дзякуй, Майстра аўтар
  • Gorliwy Litwin
    20.02.2024
    Заўзятар,  фактычна я і спрабую звярнуцца да "магіі ясеня", у нейкім сэнсе, каб уратаваць Сцяпана Латыпава. Дакладней, звяртаюся я да Усявышняга, але спрабую пры пасярэдніцтве Ясеня. Калі звяртаюцца праз пасярэдніцтва святых, заслужаных людзей, дык можа быць, можна і так, праз дрэвы?

    насамрэч аўтарскае заканчэнне артыкулу гучала крыху інакш:

    І
    цяпер магу засведчыць асабіста: Сцяпан сапраўды зроблены з самага якаснага
    ясеню, з Сусветнага Дрэва. І няхай беражэ яго Алах, адзіны для нас усіх Б-г Усемагутны,
    бо такія людзі ў 1000 разоў даражэйшыя за роўную ім вагу золата. Як напісана на
    крыжы Еўфрасінні Полацкай: Чьстьное
    дрѣво бесцѣньно есть