Комментарии к статье

26 нобелевских лауреатов требуют освободить белорусских политзаключенных. Они призвали закрыть грузовое железнодорожное движение через границы Беларуси и ЕС

  • Warta
    21.03.2024
    Малайцы! Але чаму 26? Я налічыў 28.
  • Жора
    21.03.2024
    Цынічна заўважаю, што ў Кітаі кітайскіх палітвязняў не менш, чым у Беларусі, і гэта не замінае ЕўраЗвязу і Польшчы ў прыватнасці гандляваць з Кітаем. І не замінала да 2020 года.

    То калі яны гандлююць і плююць на уласна-кітайскіх палітвязняў (то бок плююць на "абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі"), чаму яны будуць спыняць гандаль дзеля палітвязняў краіны-транзіцёра?

    Думаць крыху трэба перад запускам, а не ўводзіць публіку ў зман, што падобная блакада ў прынцыпе магчымая. Яна магчымая была б, калі б з іншага боку (Кітай, Расей) таксама была дэмакратыя, як у Польшчы.
  • Брэсцкі сырок
    21.03.2024
    «Польшча як суседняя з Беларуссю краіна валодае ўнікальнымі і эфектыўнымі рычагамі для такіх дзеянняў. Напрыклад, часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая, — адзін з такіх эфектыўных рычагоў уздзеяння. Камерцыйныя інтарэсы еўрапейскіх краін не могуць пераважыць пытанні іх нацыянальнай бяспекі, і іх абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі ў Беларусі», — заклікаюць падпісанты.
      
    Штосьці мне падказвае, што Польша ніколі не пойдзе на такія крокі. Польскі экспарт у РБ (а таксама праз праслойкі ў РФ) толькі расце другі год запар. Грошы ідуць, рэляканты едуць, бізнес і капітал таксама. І грошы ім не пахнуць. А большая частка польскіх фірмаў нават дагэтуль гатовая працаваць з РФ пастаўляючы туды тавары ў абыход санкцый ЕС уведзеных супраць РФ. Палякі нават самі прапаноўваюць за пэўны працэнт паставіць тавар па дакументах на беларускую праслойку, а тавар у выніку ідзе на Маскву. 

  • Ноўнэйм
    21.03.2024
    Брэсцкі сырок, згодны з вашым меркаваннем, што не пойдзе. Real politics, як любілі казаць украінскія ўлады і палітолагі пасля 2020-ага.. Але ж добра такую ініцыятыву агучыць і тым больш сабраць пад ёй такую колькасць ТАКІХ подпісаў. Няхай уладам Польшчы будзе крыху неўтульна цяпер ад ігнаравання такой магчымасці.
  • Генадзь
    21.03.2024
    Трэба, каб Святлана Ціханоўская падтрымала прапанову спыніць грузавыя цягнікі. Тады гэта будзе мець сэнс. Я гэта прапанаваў яшчэ ў 2020 годзе. Пісаў у офіс, але не атрымаў адказу. Добра што праз 4 гады пачалі пра гэта казаць.
  • Грызло
    21.03.2024
    Трап победит и путинской территории не будет.
  • реалполитик
    21.03.2024
    Лучше и эфективней пару прилётов по НПЗ и военным заводам.
  • Хрыч
    21.03.2024
    реалполитик, ну вот.Змагры уже мирных людей  убивать готовы
  • Цікава
    21.03.2024
    Хрыч, а чаму лукашыстам можна на працягу дзесяцігоддзяў, а змагарам не?
  • Лыч
    21.03.2024
    Хрыч, ты читать не умеешь что ли?