Комментарии к статье

Задержанному в Армении белорусу предоставят политическое убежище

  • FF
    21.03.2024
    Які ж сюр... Дэвальвуюць паняцце палітвязня. Затрымалі б я яго па палітычным артыкуле – няма пытанняў, давайце прытулак. А тут што?

    Сам служыў і цалкам разумею людзей, якія ад гэтага войска ўхіляюцца. Але навошта мяшаць гэта з палітыкай?
  • Glock17
    21.03.2024
    FF,
    Вядома, паслужыў бы ў лукашысткім войску, ці ў расейскім. Пазабіваў бы там бязвінных украінцаў. Пры чым тут палітыка?!
  • А
    21.03.2024
    FF, а вам так хочацца каб лукашысты зламалі лёс яшчэ аднаму маладому беларускаму хлопцу?
  • Беларус
    22.03.2024
    FF, Рэч у тым, што "ўхіленне ад войска" можа быць толькі прыкрыццём, фармальнай прычынай, а насамрэч на хлопца можа быць шмат чаго і палітычнага, чаго лукашысты проста не агучваюць, разумеючы, што так ім будзе цяжка дабіцца выдачы. Але трымаюць у папачцы. А як ужо выцягнуць хлопца з Арменіі нібыта як "дэзерціра", прывязуць у Беларусь, то там вылезуць і данаты, і ўдзел у акцыях, і "абразы Лукашэнкі і лукашыстаў", і да т. п. І ўсё, калі яго перададуць у рукі карнікаў, лічы прапала - нічым яму не паможаш і не ўратуеш. Яму яшчэ і тэрмін урэжуць паказальна самы вар'яцкі. Ды нават калі і не пасадзяць ды адправяць урэшце служыць у войска, то дзе гарантыя, што перад гэтым не кінуць на здзекі розным нелюдзям з губазікаў, амапаў і г. д.?

    Як па мне, то цывілізаваным краінам варта ўвогуле б спыніць любое супрацоўніцтва з лукашысцкім рэжымам па гэтых пытаннях, нават яўных крымінальнікаў яму не выдаваць, не тое што розных "адказнікоў". Як можна кагосьці выдаваць у краіну, у якой не працуюць ні пісанае права, ні маральныя нормы, дзе чалавек не абаронены ад бясчынстваў абсалютна ніяк?  
  • FF
    22.03.2024
    Glock17, беларускае войска не ўдзельнічала ў вайне і ў бліжэйшыя гады два наўрадці будзе. Пры чым тут палітыка?
  • FF
    22.03.2024
    А, не перакручвайце
    Я ж сказаў, што цалкам разумею хлопцаў, якія жадаюць ухіліцца. Але прыкрывацца палітыкай у гэтым не варта.

    Ды і пра паламанае жыццё вы ўжо за вушы цягніце. Франак адслужыў і жыццё не паламаў. Лазоўскі адслужыў у 20-м годзе, атрымаў пэўны досвед, а пасля паехаў на фронт. Мне, дарэчы, таксама не скажу, што паламала.

    Паўтаруся, хоча ухіляцца ад войска – яго права. Мог бы збегчы ў Польшчу, адкуль яго не дастаць. Аднак прыкрывацца пры гэтым палітыкай... Ён хоць нейкую палітычную актыўнасць выяўляў?
  • FF
    22.03.2024
    А, пардон, не Лазоўскі, а, вядома, Лазараў, які ў 2020-м служыў у Заслонава

    Больш за тое. У беларускім войску і цяпер хапае нацыянальна свядомых тэрміновікаў, якіх у тым ліку затрымлівалі за пратэсты. Яны штосьці палітыкай не прыкрываліся
  • FF
    22.03.2024
    Беларус, тут вы маеце рацыю. Гэта праўда можа быць. Толькі сам хлопец ні словам не згадаў пра сваю палітычную актыўнасць, а толькі распавёў, што збёг ад войска
  • Жорж
    21.03.2024
    Армянам рэспект.
  • Вольга
    21.03.2024
    Выкусіце ў Пашыняна, гэбня.
  • Жыве
    21.03.2024
    Добра, што хоць ёсць магчымасць індывідуальна дапамагчы
  •