Пры ўсёй павазе да Кныровіча, але ўжо сам бы лабуду ня нёс. Вядомыя ж лічбы: у той жа Літве каля 60% насельніцтва не маюць фінансавай падушкі ці яна значна ніжэй патрэбнай; у ЗША (!), дарагі сп. Кныровіч, каля 60% насельніцтва не могуць нават пакрыць неспадзяваныя выдаткі ў 1000 даляраў(!) за кошт накапленняў. Ужо не кажучы пра гіганцкую розніцу ў паўсядзённых кастах у Беларусі і краінах Захаду.
Ловячы на хлусні дыктатара, ня трэба людзям хоць сікаць у вочы. Праблема ж не ў колькасці грошай на рахунку, а за кошт якіх ашчаджэнняў яны там аказваюцца і магчымасцях трывала падтрымліваць прыстойны ўзровень жыцця, не азіраючыся на неабходнасць трымаць даляры пад матрасам.
Антон
23.05.2024
Мы можам гаварыць пра нулявыя як пра нармальную краіну
Гэта моцная ілюзія спадара Кныровіча. То былі часы росту сусветных нафтавых коштаў, калі лукашэнка атрымліваў вуглявадароды па палітычна заніжаных расейскіх коштах, частку перарабляў, частку проста перапрадаваў на захад, але па сусветных коштах і не аддаючы Расеі экспартовыя мыты. Істотная частка гэтых грошаў ішла на спробы гальванізаваць неэфектыўны дзяржсэктар і пазбегнуць ў ім структурных рэформ і тонкім пластом распаўзалася па ўсяму беларускаму грамадству, падтрымліваючы міф аб "эфектыўнай беларускай мадэлі". Эфектыўнасць эканомікі не расла, але даходы насельніцтва сапраўды раслі, таму ўсё гэтае шчасце было часовым. Але інвеставаць гэтыя даходы ва ўмовах немагчымасці існавання фондавага рынку пад час дыктатуры было няма куды, апрача нерухомасці і банкаўскіх дэпазітаў. Гэта нават пры адсутнасці ільготнай іпатэкі справакавала напампоўванне бурбалцы на рынку нерухомасці. Напампоўцы коштаў спрыяла і тое, што первічны рынак нерухомасці кантраляваўся лукашэнкай і будаваць дазвалялася толькі набліжаным да лукашэнкі. Бізнэс клімат, як і раней, заставаўся неспрыяльным і непрадказальным. Адначасова за кошт нафтадаляраў ішло замацаванне дыктатуры і далейшае знішчэнне дэмакратычных інстытутаў. Таму аніякай нармальнай краіны нават тады не існавала - гэта быў выключна часовы эфект расейскага нафтагазавага допінгу.
Amatar
23.05.2024
Прасьцей: Сярэдні беларус апошнія 25 год зарабляў прыблізна палову заробка сярэдняга паляка. І гэтую розьніцу ў дабрабыце ўжо не дагнаць.
Кнырович назвал главную ложь Лукашенко