Комментарии к статье

«Самы цымус»: историк написал книгу о том, как баранки покорили Америку, а драники стали и еврейским блюдом

  • feafania
    01.07.2024
    Што гэта за выраз такі: беларускі мужык і літоўскі пан. Пан Алесь, мушу заўважыць, што мужык таксама быў літоўскі. Сваіх дзядоў з Заходняга Палесься (палешукоў) я пытала яшчэ ў пачатку нулявых: хто вы па нацыянальнасьці? Яны паціскалі плячыма і няўпэўнена адказвалі: "...беларусі мы..." Таму што ім патлумачылі, што яны беларусы, толькі пасьля вайны, калі гэтыя землі адышлі да СССР. Ці вы хочаце сказаць, што мясцовая шляхта - пан Віславух і пан Багурскі (ці Багорскі) былі ліцьвінамі (ну ці палякамі), а мужыкі - беларусамі? А чаму яны самі пра гэта ня ведалі?
  • Сямен
    01.07.2024
    feafania, наш "паважаны" аўтар Цынуса - грамадзянін ізраіля, ніякага дачынення да Беларусі не мае. Я шмат разоў чытаў яго каментары і дыскусіі ў розных гістарычных чатах, дзе ён пазіцыянуе сябе як вялікага беларускага гісторыка пад нікам "Ганарлівы літвін". (блюзьнерства з вуснаў чалавека, які пагарджае беларускі народ).
    Чалавек, не гледзячы на ​​тое, што размаўляе на беларускай мове, ён страшнейшы за апошняга беларусафоба, бо прапагандуе жорсткае адмаўленне беларускага народа як паўнавартасную нацыю, выключае беларускі этнас як такавы – для яго гэта беларусікі, белОРУССкія, а гісторыю ВКЛ у сваіх артыкулах перапісаў цалкам на карысць жамойтаў, беларусам жа пакінуў ролю аморфных халопаў. Здаецца і сівізна на галаве, а ў самой башцы не тое, што каша, тамака проста смецце.
    Кніжачку яго рэкамендую адразу ў сметнік.
  • Так
    01.07.2024
    Сямен, тыповая простанародная мужыцкая “крытыка”, не чытаў і ажразу “на сметнік”.

    Адносна пагарджаннем народам, лепш задацца пытаннем, ці той самы народ не пагарджае сваёй культурай, у тым ліку мовай і гісторыяй.
  • Gorliwy Litwin
    01.07.2024
    Сямен, не "Ганарлівы літвін". а Gorliwy Litwin. вучыце гісторыю і традыцыйныя мовы краіны. А кніга для тых хто хоча ведаць гісторыю беларускай і габрэйскай кухні і дачыненняў паміж імі. Для сапраўды зацікаўленых - незаменная кніга
  • Пахожы халоп
    03.07.2024
    Сямен, а ці не мянтоўскі ты сын, вечна пакрыўжданы беларусскі халоп?
  • Стары габрэй
    02.07.2024
    Gorliwy Litwin, вам бы сціпласці заняць і мазгоў
  • Так
    02.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2024
    Стары габрэй, у мяне ўсё добра з мазгамі, магу сам пазычыць. На платнай аснове. А сэнс майго псеўданіма, а дакладней дзейнасці - у тым каб узняць з зямлі, з бруду, сцяг усіх гэтых Касцюшак, манюшак, міцкевак, сыракомак, сцяг няшчырых польска літоўскіх паноў. Pozdrawiam serdecznie
  • Літвін
    01.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • НН, што з вамі?
    01.07.2024
    Нават кнігі назву няправільна напісалі 🤦🏼‍♂️
  • Гжэчны літвін
    01.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Літвін, гаспадар гэтае зямлі.
    01.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Шчыры Беларус
    01.07.2024
    Не буду ні купляць, ні чытаць і іншым беларусам не раю
  • Так
    01.07.2024
    Дзякуй пану Беламу за чарговую цікавцю працу.
  • Свабодны чалавек
    01.07.2024
    Бульба наша
  • Роня
    01.07.2024
    Цікавая тэма і малюнкі прыгожыя
  • Літоўскі боршч
    02.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • М
    02.07.2024
    Спадарства, навучэцеся быць талерантнымі. Мне таксама не падабаюцца экзатычныя й эклектычныя выказваньні А.Белага, але тут гутарка пра ежу. Навошта сюды прыплятаць разборкі на форуме.
  • Суповой пакетик
    02.07.2024
    В 1930-х Инбелкульт выпустил фундаментальный атлас диалектов идиша. Я понимаю, что знать об этой книге может только тот, кто годами имел дело с печатной продукцией на этом языке (то есть весьма и весьма немногие). Но голову-то включать иногда тоже надо, причем всем! Даже сам строй языка неизбежно должен подвести к очевидному факту: "у" в региональных вариантах идиша свидетельствует о том, что перед нами диалект южный или польский. А между тем литературным считается как раз белорусско-литовский диалект - в нем все больше "и", "е". Что за "цимУс"?! ЦимЕс, хавейрим!.. Только ЦИМЕС, рабойсай... А те, кто идишистам не "хавер" и даже не "реб", пусть СНАЧАЛА подучит матчасть, а уже потом пишет книги,
    которые в целом очень полезны и своевременны.
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2024
    Суповой пакетик, там адразу ў прадмове гаворыцца што на ідыш слова гучыць менавіта як цымЕс. Дарэчы ў польскіх дыялектах млын таксама. ЦымУс гэта акурат проста моўная беларуская форма. Асабліва ў фразеалагізмах. А кніга , прашу заўважыць, на беларускай мове. Так што заўсёды бывае мудрым не хаміць з парогу а спачатку разабрацца
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2024
    Суповой пакетик, вытрымка з кнігі:

    Беларускі выраз самы цымус паходзіць з мовы ідыш і значыць “самае
    смачнае”. Цымес -- яркая і салодкая габрэйская страва, якая гатуецца толькі
    для радасці. Морква ў ёй -- манеткі, мёд -- слодыч жыцця. Да нядаўняга
    часу лічылася, што ў беларускай кухні такой стравы няма, але...
    ПАДЗАГ Мясны дэсерт
    “Самы цымус” -- так мы кажам пра самае істотнае, прывабнае, смачнае
    або прыемнае. У Магілёве да нядаўняга часу быў кінаклуб “Цымус”, у
    Бабруйску гэтак называецца сетка фірмовых крам мясакамбіната.
    Гарадзенскі сайт zimmes.by прысвечаны рэстаранам, кавярням і ўвогуле
    смачнай ежы ды напоям. А фермерская гаспадарка, яна ж і
    агратурыстычная сядзіба, у Пружанскім раёне называецца “Агра-Цымус”.
    Быў яшчэ рэстаран габрэйскай кухні “Цымес” на Высокім Рынку (плошчы
    Свабоды) ў Мінску, але зачыніўся.
    Слова нярэдка сустракаецца ў беларускіх класікаў.
    “Невялікі цымус ляжаць засыпанаму зямлёй” (Янка Купала. Раскіданае
    гняздо). “Не хацелася яму папасці на цымус у пекла!” (Змітрок Бядуля.
    Панас на небе)
    Цымес (צימעס) -- вельмі распаўсюджаная габрэйская салодкая страва.
    Яе робяць з тушанай морквы, дадаючы слівы, разынкі, мёд, часта яшчэ і
    бульбу, памідоры, яблыкі ды фасолю. А калі дадаць ялавічыну ці кураціну,
    цымес з дэсерту становіцца асноўнай стравай (хоць і застаецца салодкім).
    ПАДЗАГ Беларуская страва?
    У беларускай кухні такой стравы, як лічылася, няма. Але выявілася --
    ёсць! Ларыса Мятлеўская, вядоўца праграмы Беларуская кухня, разам з
    гаспадыняй з Васілішкаў (Шчучынскі раён) гатавала ў эфіры БТ-3 рагу з
    бараніны і бручкі пад назвай цымас. А цымес з Адэльска пад Горадняй
    разам з іншымі традыцыйнымі стравамі ўключылі ў дзяржаўны спіс
    нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Яго таксама гатуюць з
    мяса (авохці, свініны) і бручкі, дадаюць моркву і бульбу. Страву трымаюць у
    печы 3--4 гадзіны, а пасля таўкуць да аднароднай масы і падаюць з
    салёным агурком. У абодвух мястэчках страва ўжо не ўспрымаецца як
    габрэйская, ды і самых габрэяў там даўно няма. Але відавочна, гэтыя
    варыянты цымесу -- напамін пра іх.
  • Суповой пакетик
    02.07.2024
    Gorliwy Litwin , спасибо, что поправили! Я не знала. И совет Ваш, потупившись, принимаю. Верно говорите! Но все же остаюсь при мнении, что лучше бы придерживаться литеатурной, северной формы идиша как на письме, так и в разговоре...
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2024
    Суповой пакетик, дзякуй. Сама страва ў кнізе паслядоўна называецца цымЕсам. За выключэньнем рэгіянальнай гарадзенскай назвы цымАс (у каталіцкім асяроддзі). Самы цымУс - гэта ўстойлівы выраз у беларускай мове хутчэй з пераносным чым з кулінарным значэннем. Дзякуй за разуменне
  • Смык
    02.07.2024
    А ці чытаў, пан падымацель сьцяга Белы, беларускага нашага пісьменьніка Уладзімера Караткевіча, ці беларускага нашага пісьменьніка, таксама Уладзімера, Арлова, творы Вітаўта (Віктара) Чаропкі, гісторыкаў Краўцэвіча, Ластоўскага, Тарасава, Урбана ? Вой, памятаю выказваньні Белага (пад вядомай мянушкай) тут, гадоў (даўно ўжо), што да Караткевіча. :)) Ды й у "Гасьцёўні Беларускай Палічцы", таксама. Сьцяг ён падымае, беларусаненавісьнік. :)) Навошта прыхоўвацца? людзі ж не дурныя, бачаць.
    Што да кніг, гэта добра. Увогуле, темы "габрейскай Беларусі" звыкла не стае, а яна даволі яркая, цікавая, і яе варта ведаць, бо гэта таксама Беларусь, і таксама гонар Беларусі.
  • Караткевіч ведаў праўду аб Літве
    04.07.2024
    Смык, а ты чытаў? Я ўпэўнены, што не.Таму на, чытай, для твайго досведу:
    ..."А ты ўмееш гаварыць па-літоўску? — з усмешкай спытаў ён. — Гэта ж, здаецца, не славянска мова?
    — Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… I потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка.
    — Я-то ведаю, а вось адкуль ведаеш ты?
    — У мяне брат гісторык. I потым — я не глухі. Семнаццаць год я чую слова "Літва". А да мяне яго ўжывалі яшчэ трыста год.
    "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіч
  • Смык
    04.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Смык
    04.07.2024
    Называў іх гэтак, называю, і буду называць.
  •