Комментарии к статье

«Дискредитация и деградация». Кнырович поделился мнением о разборках в КС

  • Сакавік
    19.06.2024
    Нікому гэта Каардынацыйная Рада не трэба. Таму няхай выходзяць
  • Красавік
    19.06.2024
    Сакавік, камусь-ці яна патрэбна, акрамя беларусаў.
  • Паветра будзе чысцей
    19.06.2024
    Што Кныровіч, што Роза, абое пустое ў палітычным плане. Статут - не Канстытуцыя. Колькі можна глядзець на тое, як вы перакладаецца паперкі? Вы нават дакумент узгадніць паміж сабой не можаце. А ці не забылі вы хто вораг? 4 гады прыйшло, а вы са срача не вылазіць. Сыходзьце адтуль і пішыце свае пражэкты ў космас. Ніхто і не заўважыць
  • жэўжык
    19.06.2024
    Паветра будзе чысцей , Кныровіч мае рацыю. Нават калі блок Латушкі і выбралі, то гэта не дае асабіста яму ніякіх правоў нахабна парушаць правілы з ужо знаёмай усім нам аргументацыяй "не да законаў". Так што няхай яны не вішчаць і не шукаюць ворагаў, а паспрабуюць вырашыць усё цывілізавана. Калі патрэбна большасць 2/3, то няхай працуюць над тым, каб зрабіць новую рэдакцыю статута прымальнай для такой большасці. А ў выпадку, калі дэпутаты не здолеюць знайсці паразуменне між сабой, то я прапаную ўсенароднае галасаванне на той жа самай платформе Belarus ID, як і выбары ў КР.
  • Законник
    19.06.2024
    Протопарламннт говорите ? Легитимный устав? А разве уже первый раз вы были избраны легитимно ? Нет, вы были самоизбранные, самоназначенцы. И какой парламент мира вас признал ? Никакой. Так что пустая говорильня, клуб пикейных жилетов эта КР.
  • Андрусь
    19.06.2024
    Законник, Самазванец гэта грамадзянін Лукашэнка
  • Пятрусь
    19.06.2024
    Андрусь , ну Ягораў недалёка адкаціўся. Цяпер зразумела, чаму ён не свяціўся, калі Пракоп з Кныром аддуваліся
  • 0 * 0 = 0
    19.06.2024
    Але тое, што я цяпер бачу — гэта ўзрушальная ўрачыстасць невуцтва.

    калі ўсяго толькі гляджу на латушку, не пакідае адчуванне, што не муж ён, а хлопчык )
    Павел - ад лат. paulus - "маленькі" ("малыш")
  • Godna
    19.06.2024
    Вельмі кепска чуць пра неабходнасць "моцнага прэзідэнта" ад некаторых чальцоў апазіцыі, калі ўсе добра ведаюць што пераважная большасць беларусаў жадае менавіта Парламенцкай, беларускай, Рэспубліцы з як мага больш абмежаванымі паўнамоцствамі і тэрмінам інстытута прэзідэнтства. Вялікая шкада што людзі якія ў 1994 былі ў камандзе Лукашэнка праўдамі і не праўдамі зноў пытаюцца навязваць сваю так званую "канстытуцыю" пад "моцнага прэзідэнта" і чарговую дыктатуру. Не будучы нейтральнымі з кепскім дыктатарскім бекграўндам, кіруюць канстытуцыйнымі камісіямі адмаўляючы парламентарызм і Канстытуцыі парламенцкіх рэспублік, упарта лезуць пад дыктатуру прасоўваючы свае праекты якія не толькі не маюць нічога агульнага с парламениарызмам, але не ўзгадваюць ні статуты ВКЛ, ні абвяшчэнне незалежнасці ў 1918 годзе, ні дэкларацыю аб дзяржаўным сувярэнітэце 1991 году.
    Гэтыя асобы нажаль так і не пакаяліся за свае грахі 1994-га. Зноў прапануюць праекты згодна з якімі асобы якія абражаюць Беларусь, беларускую мову, не маючы беларускіх каранёў зноў могуць атрымаць ўладу і мяняць пад свае ўласныя інтарэсы і сваю дыктатуру канстытуцыю і ўсе што захочуць***
    Апазіцыі і беларусам замежжа належыць ВУЧЫЦЦА, вучыцца і яшчэ раз вучыцца ПАРЛАМЕНТАРЫЗМУ і больш любіць БЕЛАРУСЬ, жадаючы ей еўрапейскай, беларускай, дэмакратычнай, парламенцкай будучыні, чым выстаўляць вышэй за ўсе свае уласныя, часта не разумныя і не дальнабачныя, амбіцыі.
  • Злобный вожык
    19.06.2024
    Дай таким людям управлять страной и народ захочет назад в лукашизм.
  • HD
    19.06.2024
    Злобный вожык, Толькі тады Беларусь стане па-сапраўднаму вольнай і дэмакратычнай калі першыя тры-пяць, а калі спатрэбіца то і дзесяць прэзідэнтаў адправяцца за краты як за карупцыю, так і за незважэнне да беларускай мовы, дэмакратыі, парламентарызму, жадання большай улады ці ініцыатывы любых рэферэндумаў, прыняцце любых дзеянняў у абыход Парламенту ці без дазволу Парламенту, любых дзеянняў супраць Канстытуцыі і любых намёкаў на "мудрую Маскву".
  • Кнырович по кличке Кныш
    19.06.2024
    Кныш, ты уже так надоел со своими советами и поведением, открой свой киоск и больше не гунди
  • Янка
    19.06.2024
    Норма аб несумяшчальнасці сяброўства ў радзе і чаленцтва ў АПК была прынятая напрыканцы кадэнцыі другога неабранага складу рады, калі тый быў ня толькі моцна дыскрэдытаваны ўласнай бяздзейнасцю, але фармальна ўжо ня меў права прымаць падобныя абмежаванні ў адпаведнасці з тым самым статутам, на які спасылаецца спадар Кныровіч. То бок гэтае абмежаванне ад самапрызначэнцаў было накіраванае асабіста супраць спадара Латушкі і ўжо з гэтай нагоды з'яўляецца неправавым і не падлягае выкананню. Калі ж спадар Кныровіч прапануе сябрам АПК часова сыйсці дзеля выканання фармальнай і неправавой нормы - гэта наўпрост шкодніцтва. У АПК і бяз гэтага адчуваецца востры недахоп кадраў. Прыкметай гэтага недахопу з'яўляюцца працяглая вакантнасць пасадаў чальцоў АПК па правапарадку і па эканоміцы, якія ў апошні час займалі Азараў і Зарэцкая. Чэрчыль-Сахашчык, якога дарэчы ў свой час ангажаваў сучасны хаўруснік Ягорава і Кныровіча спадар Пракоп'еў - знаходзіцца невядома дзе і займаецца невядома чым. Адзінае сукоснае пацверджанне ягонай дзейнасці - гэта сэлфі з Залужным і рэдкія вельмі спрэчлівыя заявы. У гэтых умовах зрабіць вакантнымі яшчэ 2 пасады - гэта адзначае фактычна спыніць дзейнасць АПК. Ну і нагадаю спадару Кныровічу, што спадары Латушка і Коўшык атрымалі давер ад рады пад час адпаведных слуханняў.
  • Стары Цмок
    19.06.2024
    Янка, ня дурыце галавы людзям, калі не ведаеце. Вось артыкул Статута 2.8. Дэлегатам Каардынацыйнай рады не можа быць сябра Аб'яднанага пераходнага
    кабінета ці яго намеснік з правам голасу.  Статут быў прыняты 02 сакавіка 2023 г. -- то бок за 15 месяцаў да выбараў.

  • Хех
    19.06.2024
    Янка, пагаджаюся. Стоадцаткова слушая думка, дзякуй вам.
  • Пакуль прашу
    19.06.2024
    Стары Цмок, выкінь свой ягораўскі статут
  • Хех
    19.06.2024
    Стары Цмок, а цi ёсць правiлы пераходу паўнамоцтваў ад старога складу кр да новага? а цi ёсць рэгламент правядзення першага сходу ў статуце кр? 
  • Янка
    19.06.2024
    Стары Цмок, статут быў прыняты 8 лютага 2023 - нібыта першым складам рады. Але ў тый момант у Радзе ўвогуле адбывалася поўная каша са складам Рады і ёй па сутнасці ўжо кіраваў Ягораў са сваімі паплечнікамі. Кадэнцыя другога склада сапраўды пачалася 9 лютага 2023 года. Але ўжо тады быў відавочны канфлікт сябра АПК і дэлегата рады Латушкі з бюракратычным ядром рады на чале з Ягоравым, якое пераехала з першага складу і якое прасунула прыняцце статуту з абмежаваннямі супраць Латушкі за содні да сканчэння сваёй кадэнцыі. Праз 20 дзен Латушка сыйдзе з Рады ў знак нязгоды з канфармісцкім курсам ягораўскага кіраўніцтва другой рады.
    Што тычыцца вынікаў працы за 2023. У Латушкі сапраўды не атрымалася давесці да канчатковай мэты справу з ордэрам на арышт. Але было відавочна, як ягоная праца цісне і як моцна яна нярвуе рэжым. Тый спачатку апраўдываўся, а потым перайшоў да адкрытага пэцкання ў гэтай справе як мага большай колькасці чыноўнікаў, каб расфакусаваць увагу з лукашэнкі. Узняццё пытання вяртання ўкраінскіх дзетак на Саміце міру ва Ўкраіне - гэта ў тым ліку і плён працы Латушкі і ягонай каманды.
    А чым 2023 год займалася ягораўская рада? Скадаламі з Кавальковай і спробамі атрымаць функцыю кантролю над АПК. Ніякіх заўважных ініцыятыў яна не згенерыравала. Але паспрабавала прасунуць вельмі каламутную сістэму выбараў для мінімізацыі электральнага ўплыву на фармаванне складу рады і ў выніку грамадскага абурэння не здолела арганізаваць выбары ў найбольш дарэчны тэрмін - напярэдадні і як альтэрнатыву лукашэнкаўскаму адзінаму дню галасавання. І зараз, ужо атрымаўшы чырвоную картку ад беларусаў на выбарах - ядро ягораўскай рады як і раней з усей моцы чапляецца за кіраўніцтва радай.
  • Стары Цмок
    19.06.2024
    Пакуль прашу, Ага, адзін такі, таксама на літару Л выкінуў у 1996 г. канстытуцыю. Правільнай дарогай ідзеш, таварышч! 
  • Нацдэм
    19.06.2024
    Стары Цмок, у вас падмена паняццяў, а так робяць толькі камуністы
  • Стары Цмок
    19.06.2024
    Нацдэм, ну так, калі няма чаго казаць, кажы пра падмену паняццяў ці падвоеныя стандарты. Гэта не падмена, а аналогія. 
  • Доктар
    19.06.2024
    Стары Цмок, анкалогія
  • Стары Цмок
    19.06.2024
    Янка, зайдзі на сайт Рады і паглядзі -- Статут быў зацвержаны 2 скавіка 2023. Артыкул Статуту. які забараняе сябрам АПК быць дэлегатмі КР быў прыянты 14 лютага. За яго прагаласавала 72% дэлегатаў. Ягорава абралі спікерам 13 сакавіка. За яго прагаласавала 63% дэлегатаў. 
  • Стары Цмок
    19.06.2024
    Хех, дзякуй за канструктыў!
  • Я
    19.06.2024
    Лучэзарны правеў рэферэндум па зьмяненьні канстытуцыі РБ праз 2 гада апасьля абраньня, а Латушка падарваўся мяняць статут КР (як казаў Кныровіч - бадай канстытуцыю) праз 2 тыдні.
  • They
    19.06.2024
    Адзін кандыдат у прэзідэнты 1994 рабіў чЭсныя вочы і так чЭсна казаў журналістам што пры ім будзе свабода слова і іншыя свабоды. Потым той самы-самы чЭсны пачаў казаць што яму мяшаюць дэпутаты, што яму трэ больш ўлады і паўнамоцтваў, што Канстытуцыя не свяшчэнная карова, што ўлада пры Гітлеру наша усё, што яму мяшаюць нацыянальныя сымбалы, а далей гэты чЭсны дайшоў да "іногда до не законов".
  • Так
    19.06.2024
    Не разборкі, а сама КР (ці дакладней КС) - гэта "дыскрэдытацыя і дэградацыя".
  • жэўжык
    19.06.2024
    Так, сама КР беларусам патрэбна. Бо гэта бадай адзіныя прадстаўнікі "ўлады", якіх беларусы сапраўды выбіралі. Са сваімі праграмамі, тэледэбатамі і ўсімі іншымі атрыбутамі дэмакратыі. Іншых проста няма. Але зараз грамадскасць павінна растлумачыць гэтым блазанам, што трэба пазбаўляцца лукашэнкаўскіх закідонаў і пачаць паважаць правілы.
  • Ягораўшчына
    19.06.2024
    жэўжык, правілы напісаныя Ягоравым? Дзякуй, не трэба мне такой псэўдадэмакратыі
  • Так
    19.06.2024
    жэўжык
    беларусам патрэбна
    беларусы сапраўды выбіралі
    Прагаласавала менш за 7 тыс. Дадаткова трэба нагадаць, што ўсё ва ўмовах ідэалагічных ("гендарныя" квоты) абмежаванняў і моцнай расеізацыі "сакратароў". Нейкая белоруссия, а не дэмакратыя.
  • жэўжык
    19.06.2024
    Ягораўшчына, вы памятаеце, што адбывалася ў 1996 годзе? Тады было не проста супрацьстаянне маладога і энергічнага Лукашэнкі супраць старога мухамора Шарэцкага. Тут пытанне не ў сімпатыях да канкрэтнай асобы, але ў захаванні законнасці наогул. Прайграў не нейкі там недарэка Шарэцкі. Прайграла Беларусь, бо страціла парламент як незалежную галіну ўлады.

    Мне Ягораў з Пракоп'евым таксама не падабаюцца і я сам за іх не галасаваў. Але Латушка сваёй нахабнасцю і папулізмам нешта занадта нагадвае Лукашэнку. Ёсць правілы. Ёсць правілы змены правілаў. Парушаць гэтыя правілы непрыгожа, тым больш, што няма нейкай там тэрміновай патрэбы гэта рабіць. Навошта нам культ асобы Латушкі? Калі Азараў зрабіў нешта недарэчнае, то беларусы адразу гэта заўважылі. Цяпер нейкае відавочнае дзікунства робіць Латушка, але беларусы не заўважаюць небяспекі. Гісторыя нічому не навучыла? Або можа вы проста былі занадта маладыя ў 1996 і нічога не памятаеце?
  • Што тут абмяркоўваць?
    19.06.2024
    жэўжык, ёсць правілы . ..Ягорава для ўсіх. А трэба каб былі правілы ўсіх для ўсіх, у т.л. для Ягорава. І ўсё. Няхай складуць гэтыя правілы, кропка.
  • жэўжык
    20.06.2024
    Што тут абмяркоўваць?, я бачу, што беларусаў чакае доўгі шлях да дэмакратыі. Ізноў жа, празмерная фіксацыя на асобах Латушкі і Ягорава - гэта нездаровая прыкмета. Правілы падзелу галінаў улады маюць сэнс. Нельга дазволіць камусьці сумяшчаць пасаду спікера рады з пасадай міністра пераходнага кабінету. Латушка кажа, што ён і не збіраўся такое рабіць. Але Лукашэнка таксама казаў, што не будзе трымацца за ўладу сінімі пальцамі. Мы павінны падзякаваць Ягораву, Кныровічу і іншым за тое, што яны ёсць і пільна сочаць за сітуацыяй. Гэта натуральны дэмакратычны працэс. Блок Латушкі перамог, але нам не патрэбна "моцная рука" Латушкі з вынішчэннем ўсіх нязгодных пад апладысменты прысутных нібыта дзеля лепшай "эфектыўнасці".

    Дарэчы, актыўная "санкцыйная" дзейнасць Латушкі нагадвае актыўную "антыкарупцыйную" дзейнасць Лукашэнкі. Яны абодва вельмі жвава размахвалі паперкамі. Гэта той спектакль, які падабаецца гледачам, бо нешта ж робіць чалавек, стараецца. Але я лічу, што беларускія палітыкі павінны паказаць вынікі карыснай працы ў розных накірунках і не цыкліцца на адной тэме.
  • жэўжык
    19.06.2024
    Так, сярод тых, каму гэта было бяспечна, прагаласавалі палітычна актыўныя беларусы. Астатнія беларусы вырашылі даверыць свой лёс палітычна актыўным беларусам. Гэта таксама выбар! Не буду вінаваціць тых, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і галасаваць баяўся. Там усё сапраўды складана. Спадзяюся, што сітуацыя з бяспекай з цягам часу будзе больш зразумелай і на наступных выбарах будзе ўдзельнічаць нашмат большая колькасць людзей.
  • Жб
    19.06.2024
    Народ выбраў Латушку. А Пракоп'еў і Кныровіч хочуць каб застаўся Ягораў (і яны пры ім), якога ніхто не выбіраў. Таму нельга нічога змяняць у старым статусе, які быў напісаны пад Ягорава. Ну як Латушка будзе рабіць прагрэс пад Ягоравым? Дзе Логіка? Я лічыў Кныровіча разумнейшым, можа ў эканоміцы, але не ў палітыцы, як паказаўся. Пракоп'еў са сваімі амбіцыямі і абідамі на беларусаў, але не Кныровіч, які выдатна размаўляе на мове. Хлопцы, тады ідзіце ў сваё: займайцеся бізнесам. Без Латушкі кранты ўсяму дэмруху за мяжой. І будзеце папрашаіць па дыяспарам, як Пракопьў.
  • Стары цмок
    19.06.2024
    Жб, Ягораў выбраны такім жа чынам як і Латушка. Не нясіце лухты.
  • Не хлусі
    19.06.2024
    Стары цмок , ніхто яго не выбіраў, выбіралі спіс блазнаў
  • Стары Цмок
    19.06.2024
    Не хлусі, Спіс Пракопьева-Ягорава набраў 15,6%. Другое месца. Вучы матчастку. А блазна ў люстэрку ўбачыш. 
  • Блазну
    19.06.2024
    Стары Цмок, смешна ад вашых працэнтаў, а калі іх падзяліць на ўвесь спіс, то за твайго Ягорава прагаласаваў адзін ты.
  • Thy
    19.06.2024
    Перад тым як лезці ў Статут КР першапачаткова належыць абраць Спікера КР. Па-другое пацьвердзіць беларускую мову як адзіную працоўную мову КР. Па-трэцяе прыняць прысягу на працу вольнай дэмакратычнай парламенцкай Беларусі, беларускага народу, падтрымцы беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы вольнай Беларусі, павеге да правоў і свабод чалавека, нацыянальных сымбаляў і дэмакратычных каштоўнасцяў, прынцыпаў парламентарызму і імкнення сумленна ппацаваць дзеля вольнай і незалежнай Беларусі дзе не Народ для Ўраду, а Ўрад для Народу. Далей развітацца з усімі ў КР хто не падзяляе прынцыпы незалежнасці Беларусі і адзінай дзяржаўнай беларускай мовы. Толькі пасля гэтага можна вяртацца да пытання Статуту памятуючы што ў парламенцкіх рэспубліках дэпутат не можа адначасова быць і дэпутатам і міністрам, а міністр адначасова быць і дэпутатам.
  • Don't worry, be happy
    19.06.2024
    Thy, яКР - это не парламент. Не накидывай тут свои хотелки.
  • Не галасі!
    19.06.2024
    Thy, зрабі сабе раду, а можна і сакратарыят, і там камандуй як хочаш: заявы, клятвы, абавязацельствы... Сёння мусім працаваць з тым што ёсць і з тымі людзьмі, якія ёсць. Іначай ўсё і скончыцца заявамі ды клятвамі вернасці.
  • Алякс
    20.06.2024
    Сколь бы я не был за любые активности, но рада на данный момент муть а не орган. Офис Светланы - вот это орган в котором что-то делается, а рада на данный момен, это просто балаган. И нет бы чтобы всем вместе сплотиться вокруг лидерки, как предлагает это тот же Латушко, так нет, надо свою эту мерзкопакостную игру "ты или в раде или нет"