Комментарии к статье

Умер герой Беларуси Василий Ревяко

  • Лол
    01.07.2024
    А за што ён Героя Беларусі атрымаў ? За кіраванне калгасам ? Можа нейкую сусветна-вядомую пароду кароў вывеў? Не зразумела за што далі Героя.
  • Человек
    01.07.2024
    Лол, а кто заслуживает этой награды, по-вашему? Зенон?
  • Грышка
    01.07.2024
    Які грамадскі дзеяч - што адметнага для Беларусі ён зрабіў?! Тыповы бястварны партапаратчык і вертыкальшчык ад тутэйшай "аграэліты" - класічная лукашысцкая "старая гвардыя". Бездакорны прыхільнік лукашэнкі, ягоных дыктатарскіх метадаў і ягоных савецкіх і прарасейскіх поглядаў, бясконца далёкі ад ідэй беларушчыны, дэмакратыі і рынка на чале дзяржаўнага сельгаспрадпрыемства - усё, як лукашэнка любіць. За гэта быў узнагароджаны макулатурай ў выглядзе ганаровых грамат ад палаткі ды саўміна, металаломам у выглядзе недарэчных да ягонага пасляваеннага народжання юбілейных медалёў 60 і 65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прызначэннем у лукашысцкі "сенат", дзе нічым, апрача ўзорнага ківання не адмеціўся.
    Між тым фінансавыя паказнікі узначальваемага Равякай СПК "Прагрэс-Верцелішкі" - устойліва вельмі сціплыя для моцна распіяранага дзяржпрапагандай узорнага прадпрыемства з колькасцю працоўных каля 750 чалавек (у 2022) - на ўзроўні 500 тысяч рублёў чыстага прыбытку штогод пачынаючы з 2016. Тое, што падобная статыстычна задавальняючая "прыбытковасць" нерэфармаванага аграсектару звычайна дасягаецца праз неабслугоўванне банкаўскіх крэдытаў і іншых даўгоў, а таксама бясконцую дакапіталізацыю з боку дзяржавы - не сакрэт. Але можа ўсё з'ядалі вялікія і вельмі прывабныя заробкі працоўных? Тады чаму іхная колькасць скрацілася з 2 тысяч у 90-х гадах, да 1 тысячы ў 10-х гадах і 750 зараз?
    Званне Героя Беларусі (2006) - гэта ўвогуле цалкам прыдуманая і дэвальваваная асабіста лукашэнкай узнагарода. З 14 "Герояў Беларусі" толькі лётчыкі Карват, Куканенка і Нічіпарчык былі ўзнагароджаныя за сапраўдныя подзвігі, якія выратавалі жыцці беларусаў. Вельмі діскусійнымі пытаннямі застаюцца ўзнагароджанне спартсменкі Домрачавай і мастака Савіцкага, які падобна мільёнам вязняў пераважную частку вайны правёў ў канцлагерах і па сутнасці атрымаў званне героя за камфортнае мастацтва на партызанскую тэму, хоць асабіста ў партызанскім супраціве не ўдзельнічаў. Але астатнія - гэта выключна лукашысцкія вертыкальшчыкі ў кампаніі з касмічнай турысткай-прапагандысткай Васілеўскай.
  • Someone
    01.07.2024
    Грышка, якое грамадства такія і героі. Можна заўсёды наракаць на кепскія ўмовы, а можна ў гэтых умовах працягваць працу. Чалавек зрабіў свой выбар ды пражыў жыццё. Не ведаю нічога пра яго і асабліва не хачу цікавіцца, але не думаю што трэба агулам ганьбіць усё ў краіне каторая мне столькі дала. Як там ні было, тое чым я харчаваўся выраблялі такія як ён. RIP.
  • Acab
    01.07.2024
    Someone, тое самае, што ўва ўмовах хлебных законаў, накіраваных на падтрыманьня ўзроўню цэнаў збожжа, дзякаваць ляндлёрдам за хлеб
  • Грышка
    02.07.2024
    Someone, калі хтосці пачынае разважаць кшталту "усё ж такі мяне лукашэнкаўская Беларусь нешта і дала", то прапаную адразу паставіць пытанне - а што яна з вас за гэта ўзяла? Ужо відавочна, што лукашэнка і ягоны рэжым скралі ў Беларусі суцэльнае пакаленне, якое ва ўмовах свабоды было здольнае зрабіць з краіны не датацыйны расейскі пратэктарат на падачках Крамлю, а паспяховую самадастатковую еўрапейскую дзяржаву па ўзору Польшчы. А зараз саўковыя рэтраграды і іхныя цынічныя карумпаваныя прыкарытныя дзеткі дабіваюць будучыню Беларусі праз выцісненне з яе ўсяго прагрэсіўнага.

    Што ж тычыцца дасягнення за 30 год панавання лукашэнкі магчымасці беларусам даволі невыразна харчавацца (у апошні час усё больш з паліц гандлёвай сетцы Светафор) - то віншую вас з тым, што ўжо ня толькі лукашэнка бачыць вас скотам, які за ежу будзе напаўняць кішэню яму, ягоным памагатым, іхным шматлікім пражэрлівым нашчадкам і карнікам. Але і з тым, што вы і самі да сябе гэтак ужо ставіцеся. І нагадаю, што зараз беларусы выдаткоўваюць на ежу у сярэднем 40 адсоткаў сваіх даходаў - супраць 10-15 адсоткаў у жыхароў заходніх краін.

    Жыццё паказвае, што калі людзі гатовы памяняць свабоду на каўбасу, то ў выніку яны застаюцца і без свабоды, і без каўбасы. А калі дыктатар у дадатак пачынае вайну - то і без жыцця.
  • Someone
    01.07.2024
    Acab, ды які з яго ляндлёрд, звычайны мэнэджэр, на Захадзе меў бы добрыя грошы на падобнай пасадзе. Мо і ордэн таксама, накшталт брытанскага OBE
  •