Комментарии к статье

Крутой выразил соболезнования родным погибших во время урагана. Но не Лукашенко

  • Shut Up Beavis
    17.07.2024
    Кожны раз гэты чэл нагадвае мне Батхеда з вядомага мульціка.
  • Бобр
    17.07.2024
    А што было першым спачуванне партызанам ВАВ або загінулым ад навальніцы? Лукашэнка не Сталін, і Акрэсьціна не ГУЛАГ, каб баяцца рабіць нармальныя чалавечыя крокі, нават будучы ва ўладзе. Той жа Лукашэнка паехаў адразу на нямігу, на месца выбуху ў метро, Краснаполле, а не ў музеі партызаншчыны, або мясцовы лядовы палац.
  • Яўген
    18.07.2024
    Бобр, ёсць розніца. Трагедыя на Нямізе адбылася ў 1999. Лукашэнка ў тый час дабіваў ВС XIII склікання, які толькі што правёў альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 1994, бо праз канстытуцыйны пераварот 1996 Лукашэнка "абнуліў" свой бягучы тэрмін. Захаранка і Карпенка на тый момант ужо былі забітыя. Дарэчы, з'ехаўшы ўжо як 3 гады Пазняк тады таксама адмеціўся сваркай і зрывам тых выбараў. Ганчару заставалася жыць меней за 4 месяцы. Але праз заўважную палітычную актыўнасць сваіх палітычных праціўнікаў "дэманстраванне еднасці з народам у цяжкі час" было неабходна Лукашэнку. Карацей кажучы - піяр на крыві.
    Наведванне з малым тады Колем месца выбуху ў менскім метро ў 2011 і спробы авінаваціць ў тэракце апазіцыю таксама выглядалі як піяр на крыві. Ну а як гэта справа была хутка "раследвана" будучым генпракурам Шведам, як хутка былі асуджаны і растраляны накачаныя транквілізатарамі на судзе "тэрарысты" і знішчаны рэчавыя доказы - усё гэта пакінула вельмі шмат пытанняў на конт сапраўднага арганізатара таго тэракта.
    А што зараз? Чым магчыма папіярыцца ва ўмовах непераадоленых наступстваў прыроднай стыхіі, да якіх лукашэнкаўскія службы апынуліся цалкам непадрыхтаваныя? Калі далека не ўсюды адноўлены энерга- і водазабеспячэнне? Таму няхай Круты едзе і сімулюе спачуванні. А Лукашэнка калі і прыедзе, то значна пазней, калі стіхія сыйдзе і з большага ўсё запрацуе, а яму падрыхтуюць пацёмкінскую веску і звязуць "правільны" народ з ліку дробных вертыкальшчыкаў і ідэёлагаў, які будзе наперабой дзякваць правадыру за сваячасовую пяшчоту ў цяжкі час.
  • Язэп
    18.07.2024
    Таракан ня толькі не прыехаў, але і нават спачуванняў не выказаў. І гэта цалкам лагічна. Бо ў ягоным мірапоглядзе эмпатыя да народца таксама стала лічыцца прыкметай самапрыніжэння і слабасці. Таму гэта функцыя дэлегуецца Качанавай, Крутому і іншым царадворцам, і толькі тады, калі хаваць інфармацыю далей ўжо проста немагчыма.
  • он
    18.07.2024
    Не крутой