Комментарии к статье

Трамп заявил о намерении сделать США криптовалютной сверхдержавой. Раньше он называл биткоин жульничеством

  • Acab
    28.07.2024
    Перадбачу, як спадар Трам сёньня ўдзень выкажацца пра свой плян на CBDC.
    Ня шукайма дабра між палітыкамі, ўсе горшыя
  • Давід Кавальчук (амэрыканскай мовай - Сьміт)
    28.07.2024
    Зло і тыранія, якія чыняць ўрады, абапіраюцца на кантроль эмісыі.
  • Памаранчавы Дональд 2021
    28.07.2024
    Мы ня можам арганізаваць манапалізаванае падробкі пруф ав ўоркавых грошай, як робім ў разе фіятных фідуцыйных банкаўскіх паперак. Таму першыя - ашуканства
  • Дзяржаба
    28.07.2024
    Дэцэнтралізаваныя неэмітыйныя нецэнзураваныя грошы - злачынныя і ашуканскія, карыстайцеся цэнзураванымі эмітыйнымі, я іх крамую ў касьмічных колькасьцях, ўсім досыць.
  • Нэў-Васюкі
    28.07.2024
    Чарговы плафонны блазан
  • Рэчаіснасць
    28.07.2024
    Ну памыліўся чэл, бывае. Такіх што называлі біткі ашуканствам і пірамідай увогуле было 99%, а зараз яны нешта ціхія зрабіліся
  • Янка
    29.07.2024
    Інакш як панікай ахарактарызаваць гэтыя рэзкія штурханні цяжка. Трамп зразумеў, што пік ягонай папулярнасці дасягнуты, і зараз яна будзе толькі спадаць, у тый час як да выбараў застаецца больш за квартал. Між тым Хэрыс "яшчэ не пачынала".
    Заўтра памаранчавы Доні прапануе легалізаваць прастытуцыю і запросіць падтрымкі ў порнхаба і онліфанса, а паслязаўтра заявіць, што наркотыкі - гэты ня так ужо і дрэнна, а таму калумбійскім картэлям варта б таксама падтрымаць ягоную кампанію.
    Карацей кажучы, калі раптам знікае галоўны стрыжань тваёй кампаніі - доўбанне Байдэна за ягоны сапраўды сталы ўзрост (хай тый толькі на 3 гады старэйшы за самаго Трампа), то пачынаецца хаатычны пошук чагосці прывабнага. Бо патэнцыялу акрывавленага вуха Івадзіма-стайл хапіла толькі на пару тыдняў. Між тым заява пра апошнія амерыканскія выбары моцна насцярожыла ўсіх нейтралаў.
  •