Комментарии к статье

Егоров объяснил, как он представляет возвращение послов в Беларусь в обмен на политзаключенных

  • Пытанне
    06.08.2024
    "Ягораў мяркуе, што апошнія крокі беларускага ўрада сведчаць..."
    "Беларускі ўрад" для Ягорава і для нн гэта хто?
  • Рэаліст
    06.08.2024
    Пытанне , гэта той хто аб’ектыўна мае сілу і пануе на тэрыторыі Беларусі. І так усюды і паўсюль урад гэта супольнасць людзей якія маюць сілу і кіруюць на пэўнай тэрыторыі, а фантазіі свае можаце пакінуць для кухні альбо душа.
  • Упс
    06.08.2024
    Пытанне , два дні назад падчас канферэнцыі Ціханоўскай у іх беларускім урадам была Ціханоўская з офісам, кабінетам, міністрамі.
    Прайшло два дні і "беларускі ўрад" ужо ў іх гэта Лукашэнка і яго міністры.
    Неяк хутка пра Свету з яе міністрамі забыліся.
  • Беларус
    06.08.2024
    Рэаліст, Па Вашай логіцы атрымліваецца, што акупацыйны ўрад фашыстоўскай Нямеччыны таксама быў "беларускім", бо аб'ектыўна "меў сілу і панаваў" на гэтай тэрыторыі. Але ж гэта ня так.

    Нашая праблема і асноўная прычына паразы - ў татальным неразуменьні ўласнага стану. Сіла, якая захапіла ўладу - гэта акупант. Не "Афіцыйны Менск", не "беларускі ўрад", не "беларускія войскі" і г.д., а акупант. Ніяк інакш. Бо акупацыя - гэта ўчынак, а не грамадзянства захопніка па пашпарту. І пакуль няма гэтага асэнсавання - любыя спробы неяк уздзейнічаць на рэжым будуць няўдалымі, бо будуць грунтавацца на памылковым падмурку ягонага ўспрыняцьця.

    Жыве Беларусь!
    Слава Ўкраіне!
  • Пытанне
    06.08.2024
    Рэаліст, фантазіі не ў мяне, а ў Андрэя Ягорава, Паўла Латушкі, Франака Вячоркі і іншых падпісантаў на канферэнцыі "Новая Беларусь" сумеснай паперкі аб тым, што Ціханоўская з'яўляецца прэзідэнтам, ды яшчэ і амаль што пажыццёвым ("да моманту правядзення чэсных выбараў, якіх на гарызонце не відаць, ці да моманту, калі Ціханоўская сама захоча сысці, а яна, канечне, не захоча ніколі).
  • Рэаліст
    07.08.2024
    Беларус, а хто кажа пра беларускі, мова пра тое што ёсць урад, у Беларусі сёння ўрад гэта прэзідэнт і ягоны рэжым, падабаецца мне тое ці не але гэта факт. Я ўжо перажыў стадыю урапатрыёта і адмаўлення і цяпер я проста прыняў рэаліі, яны мне не падабаюцца але гэта рэаліі ў якіх мы існуем. Пакуль мы ня прымем свет такім які ён ёсць, мы і змяніць яго ня зможам.
  • Беларус
    07.08.2024
    Рэаліст, Першапачатковае пытаньне было якраз ў тым, што маецца на ўвазе пад "беларускім урадам"... перачытайце, калі ласка.

    Рэчаіснасьць у тым, што прэзідэнта і ўрада ў Краіне няма. Гэтыя інстытуцыі знаходзяцца (прэзідэнтка), ці толькі фармуюцца (урад), па-за межамі Беларусі - у Вільні ды Варшаве. Менавіна там зараз месьціцца Афіцыйны Менск. А тое, што зараз у Менску геаграфічным - гэта акупант. Бо прайграў выбары і захапіў уладу. А таму ня можа звацца прэзідэнтам. Тое ж датычыцца так званага "ўраду" - гэта акупацыйная адміністрацыя, акупацыйны ўрад, але не "беларускі", бо ягоныя чальцы захавалі лаяльнасьць да нелегетымнага дыктатара, замест таго каб выканаць грамадзянскі абавязак ды застацца на баку народа. Тое ж датычыцца і гэтак званых войска/мус/судоў/заканадаўства... - гэта больш не нацыянальныя, не беларускія, а дыктатарскія структуры і акупацыйнае заканадаўства - згодна з падпарадкаваньнем і пераследуемымі мэтамі.

    Таму мой пост быў зусім не аб "ўльтрапатрыятызме", а пра неабходнасьць назвы рэчаў сваемі імёнамі. Што па-сутнасьці і з'яўляецца прыняцьцём рэчаіснасьці, аб якім вы кажыце. А вось зьмірыцца з гэтым станам ці не (яшчэ гэта называюць "перагортваньнем старонкі") - асабістая адказнасьць кожнага. Але ж без трапнага дыягназу хваробу не тое што ня вылекаваць - няма нават надзеі на акрыяньне.
  • Янка
    08.08.2024
    Упс , якое датычэнне большасць дэмсілаў мае да маргінальнай манілаўскай думкі Ягорава, які прадстаўляе меншасць у КР?
  • жорык
    06.08.2024
    Давялі ўсё да таго, што каментаваць нічога не хочацца. Далей кожны сам за сябе.
  • Арні
    06.08.2024
    Думка ў Ягорава не такая ўжо і глупая але адным вяртанне тут не абыйдзешся
  • Болік
    06.08.2024
    Вельмі дзіўна аыглядае апытанка бо самі вязні прагаласаваць не могуць, а вось турба зараджаня лёлікі з пад лімасона так
  • Так
    06.08.2024
    Я падтрымліваю
  • Кастусь
    06.08.2024
    Ягораў прапануе дэмсілам папрацаваць на падвышэнне рэальнай суб'ектнасці Лукашэнкі, каб яго не з'еў Пуцін?! У тым ліку і ў вачах ягонай наменклатуры? То бок адмовіцца ад стратэгіі дваеўладдзя, якую яшчэ ў 2020 прапанаваў Уладзімір Мацкевіч, і ад стратэгіі расколу эліт? І каб Лукашэнка мог вернуцца да сваёй любімай палітыкі шматвектарнасці і зноў пачаць атрымліваць рэсурсы для падтрымкі сайго рэжыма з некалькіх крыніц? Вось толькі гэтаму захапляльнаму серыялу ўжо звыш за 20 год, і ён толькі ўзмацняе Лукашэнку і маргіналізуе любую альтэрнатыву.

    Персаналісцкія дыктатуры кшталту лукашэнкаўскай праз жорсткасць адбудаванай імі вертыкалі належаць да самых устойлівых. Чым далей Лукашэнка знаходзіцца ў стане адначасовай жорсткай канфрантацыі з усімі - з грамадствам, з Захадам і з Крамлём (праз нежаданне аддаваць Маскве рэшткі асабістай уладыф) - тым хутчэй ён старэе, слабне і страчвае адэкватнасць і здольнасць прымаць і аддаваць выканальныя рашэнні для сваёй безініцыятыўнай і несамастойнай вертыкалі, асбаліва ў надзвычайных сітуацыях.

    Слабы дыктатар - дрэнны клей для персаналісцкай сістэмы, якая трымаецца на страху перад асобай дыктатара. У пэўны момант ягоны аўтарытарызм непазбежна пачне распадацца на некалькі канкуруючых між сабою цэнтраў сілы.

    Дэмакратычныя сілы павінныя выкарыстаць час паслаблення Лукашэнкі для пашырэння кола прыхільнікаў зменаў унутры Беларусі. Калі аўтарытарызм пачне фрагментавацца - гэта і стане момантам для вызвалення палітзняволеных і вяртання публічнай палітыкі ў Беларусь. Што тычыцца рускага міра, то супраць яго, як іншаземнай пагрозы незалежнасці давядзецца змагацца бескампрамісна і максімальна жорстка - праз пачатак нацыянальна-вызвольнага руху. Калі з адзінага боку барыкад будуць расейскія сцягі, а з іншага - БЧБ - гэта мабілізуе грамадства вельмі хутка і вырашыць усё.
  • Ружовыя мары пра перамогу
    06.08.2024
    Кастусь, які раскол эліт, што за ружовыя поні. Фантазіі Мацкевіча заўсёды былі накіраваныя на блытаніну, яго ў Беларусь заслалі як раз рад выбары каб адцягнуць увагу ад Пазняка ў свой час. Выбары мясцовыя саветы не прэзідэнскія
  • Калі аўтарытарызм пачне фрагментавацца
    06.08.2024
    Кастусь, гэтага не адбудзецца, у Беларусі маналітная сістэма без алігархаў як у той жа расеі- гэта першае, а другое палітвязні многія да гэтага часу ці выйдуць ці памруць
  • Труд, май, гранты, змаганне
    07.08.2024
    Кастусь, Нет никаких дэмакратычных сил. Снимите очки.
  • Доктар
    06.08.2024
    Ружовыя мары пра перамогу, зноў не далі разгарнуцца генію?
  • бабруйчанін
    06.08.2024
    Мэтадалагічна тэарэтычна магчыма... прыгожа марыць .АЛЕ Як давесці гэта да " захаду" і да Мінска ? І якая карысць клопат " захаду " ад вызвалення зняволенных з рБ?? Ці здольны зараз сення на падобную " гнуткасць" афіцыйны Мінск ?? Ці ні абмежаваны ен у вонкавых пагадненнях?? Вучэння з Кітаем ніякім чынам ні пагражае рф.
    І рф якая зараз сама залежыць ад пастачання з Кітаю як забараніць? Швейцарыя ?? Так сабе прыклад? Японія? Таксама
  • Маё імя
    06.08.2024
    Ягораў зыходзіць з ілжывых сцвярджэнняў, што сумесныя з Кітаем вучэнні, "амністыя" ад 3 ліпеня і абмен Крыгера з’яўляюцца пасведчаннем памкнення рэжыму Лукашэнкі да самастойнай палітыкі і жадання адарвацца ад Расеі. У рэальнасці ўсё роўна наадварот: гэта прызнакі залежнасці ад Расеі і жадання замацаваць месца Беларусі ва аўтарытарным лагеры. Ягораў гэтага не можа не разумець, таму за яго прапановай стаяць нейкія няшчырыя матывы.
  • Андрусь
    06.08.2024
    Эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ўвялі не за фальсіфікацыі выбараў і палітычных зняволеных.
    Эканамічныя санкцыі ўвялі за піратскі перахоп самалёту, мігрантаў на мяжы з ЭЗ і за саўдзел у агрэсіі.
  • Так між іншым
    06.08.2024
    Андрусь , захопу не было, пілоты пасадзілі самалет па сваёй волі. Менавіта па гэтай прычыне мы так і не ўбачылі афіцыйнай справаздачы бо не было ні якіх прыдуманых мігаў і пагроз.
  • Доктар
    06.08.2024
    Так між іншым, ага.. Пілоты цэлым экіпажам даўно хацелі Беларусь паглядзець, сасуд з аўчаркамі.
    Усе не, а я вам, пацыент, веру.
  • Хто яшчэ сумняваецца?
    06.08.2024
    Васкрасенскі ўваскрос ў асобе Ягорава.
    Ягораў - гэта Васкрасенскі-2.
    Будзе і 3, і 4...
  • Так між іншым
    07.08.2024
    Доктар , пацікаўся і зразумееш, што нягледзячы на тое што іх падманулі, так такі факт быў, яны самі прынялі рашэнне і ціску там не было, болей за тое дыспетчар спрабаваў намякнуць што на ён выконвае чужыя інструкцыі.
  • Алесь
    06.08.2024
    Например вариант 1 :
    Лукашенко игнорирует требования ЕС предоставить открытую информацию о явке(подписи избирателей). Тогда ЕС не возращает послов,не признает его лигитимным президентом и широко это освещает в СМИ.
    Вариант 2:
    Что бы привлечь избирателей,он допускает независимого кандидата. И тогда главное привлечь как можно больше избирателей на свою сторону и выиграть выборы де факта и потом уже выходить на белорусский майдан,но не с цветочками. Кстати в беларуси много оружейных магазинов которые могут быть разграблены.
  • Алесь
    06.08.2024
    Например что бы угодить всем независимый кандидат может заявить о евроинтеграции с сохранением членства в ОДКб. Что касается языкового вопроса то белорусский ,украинский и русский являются взаимопонимаемыми языками на кирилици. То есть любой русский может прочитать текст на белорусском и понять его. Таким образом проблема белорусизации надумана , 100% граждан легко перейдут на белорусский. Ну и чего-нибудь про экономику.
    Это самые острые вопросы я поднял,на которых как правило пытаються расколоть общество.
  • Алесь
    06.08.2024
    Я например не сижу в Беларуси только потому что в тюрьмах места нету. Все тюрьмы расчитаны на 30 000 человек.
    Посмотрите почти каждый год амнистия,выпускают зеков,что бы хоть немного освободить места для политических. Если повторить 2020 год в более жестком варианте,лукашенко его не переживет.
  • Ляксей
    06.08.2024
    ЭЗ штогод выдзяляе мільёны эўра на падтрымку беларускай дэмакратыі, толькі на гэты год анансавалася 30 мільёнаў падтрымкі. За тыя сумы, што былі выдаткаваныя паміж 2020 і 2024, можна было ня тое што выкупіць палітвязьняў, а нават купіць усё кіраўніцтва сілавога блёку, каб яно зьліло шэфа. Была б палітычная воля, як той казаў.
  • Пытаннечка
    06.08.2024
    За чый кошт ён жыве?
  • Язэп
    06.08.2024
    Чаму яму не наплявалі ў твар на тым самым месцы?
  • Вось так
    07.08.2024
    Язэп, напляваць у твар трэба ў першую чаргу свеце і іншым ейным памагатым.
  • Алесь
    06.08.2024
    Например Тихановскую критикуют за то что она хочет остаться национальным лидером и после 5 лет.
    Байкот решает эту проблему.
    Например в выборах как правило не участвует 20%-30% от общего числа избирателей. Еще около 35% это оппозиционно мыслящие люди смотрящие независимые медиа.
    Таким образом байкот удасться и лукашенко не легитимен. Поэтому альтернативы кроме Тихановской не будет. А западные страны смогут с спокойной совестью сказать хотите что бы признали легитимность лукашенко предоставьте нам подписи избирателей.
  • Сорам і ганьба!
    06.08.2024
    Агент наўпрост прапануе здацца і абнуліць тыя нечалавечыя высілкі, якія прыклалі людзі, каб быць свабоднымі! А вы яму дагэтуль не паказалі на месца ля парашы?
  • Алесь
    07.08.2024
    Вообще в Беларуси примерно 3 равных группы. Оппозиционеров проевропейских около 35% еще лукашистов около 35% и аполитичных около 30%. Например в случае байкота,аполитичные играют на стороне оппозиции и не участвуют в выборах. А например в случае забастовки, на стороне властей ,продолжая работать. Мне кажется надо делать так что бы больше людей использовала в качестве источника информации независимые СМИ.
    Например 20% смотрит только независимые СМИ еще 26% и госудаственные и независимые СМИ. Итого 46%. 37% смотрит только государственные сми. Надо ловить на фейках государственные СМИ. Что бы укрепить доверие у тех кто черпает информацию из обоих источников.
    А так же создавать новые сми которые будут преувеличивать наративы пропаганды,что бы вызвать скепсис к информации государственных сми.
    Например уровень жизни в Беларуси обогнал уровень жизни в Германии, у нас зарплаты ниже но стоит все дешевле. В США начался голод,люди делают бургеры из крыс . Из-за гомосексуальной пропаганды большинство населения ЕС стало либо геями ,либо бисексуалами и т.д.
  • Труд, май, гранты, змаганне
    07.08.2024
    Чтобы не делать, лишь бы работать руками. Так, Егоров?
  • user
    07.08.2024
    Легитимность добывается на прозрачных выборах, а не путём торга заложниками. Поэтому не совсем понятно, чего хочет Егоров. Чтобы представители демократических стран публично заявили, что выборы были честными и прозрачными? Это так не работает.
    Я думаю, максимум на что может рассчитывать режим в случае освобождения всех политзаключенных это на небольшое послабление санкций