Не зразумеў. Раней ты маеш візу і можаш з гэтай візай ехаць куды заўгодна, хай сабе першы раз у краіну выдачы. А што зараз віза дзейнічае толькі на тэрыторыі краіны якая яе выдала? ЕЗ змяніў правілы?
О♧О
24.08.2024
&, Першая поездка па доўгатэрміновай шэнгенскай(!) візе павінна быць у краіну, якая яе выдала, далей можна ездзіць і ў іншыя краіны шэнгенскай дамовы.
...
25.08.2024
О♧О , але па прынцыпе большасці дзён. Напрыклад, спачатку ехаць на пару дзён у Гішпанію, а потым на тыдзень у Грэцыю -- легальна
О♧О
25.08.2024
..., А дзе гарантыі, што пасьля некалькіх дзён у Гішпаніі, вы паедзеце менавіта ў Грэцыю, а не ў Партугалію ці Францыю і назад, да сябе, у Беларусь ? Першай краінай наведваньня павінна быць краіна, што выдала візу. Як у выпадку аўтобусных турыстаў, там пра Грэцыю ніхто й ня марыў, яе не было ў плянаваным маршруце ўвогуле. Зато была плойма іншых краінаў, да Грэцыі ня маючых дачыненьне. Нямеччына была нават і не другой па ліку краінай шэнгенскай дамовы на шляху тых аўтобусных турыстаў... Немцы проста выканалі патрабаваньні існуючага заканадаўства, якое было такім і 10 гадоў таму.
Гарадзенскі хамон
25.08.2024
Людзі плацяць шалёныя грошы, каб атрымаць хоць бы якую візу. Потым падоўжаным маршрутам (каб адносна хутка прайсці мяжу) едуць аўтобусам на той курорт. А ў выніку - сарваны адпачынак, дэпартацыя і візавы бан. Не здзіўлюся, калі ў наступны раз яны паедуць у акупаваную частку Кіпра ці ў акупаваны Крым, бо іншых даступных па коштах варыянтаў проста не застанецца. Вайна вайной, а жыццё праходзіць - трэба вандраваць і адпачываць пры кожнай магчымасці.
Прасам па хамону!
25.08.2024
Гарадзенскі хамон, акрамя турфірмы(арганізатара) людзей тых ніхто не падмануў. І абмежаваньняў да іх не ўжывалася. Атрымаў грэцкую візу - едзь у Грэцыю, потым куды трэба. Гэткі самы падыход і да іншых, ня толькі да грамадзянаў Беларусі, ніякага адмысловага стаўленьня тут няма. Што да маршрута, таксама пытаньні, аўтобусам у Гішпанію ! чаму не пехатою, так яшчэ таньней было б. І гэта на адпачынак, у два бакі ! Цудоўны выбар, аўтобус - лепшае месца для адпачынку !
Улад
25.08.2024
Памятаю, калі яшчэ Літва давала візы. Атрымаеш літоўскі шэнген, каб паехать на захад да сяброў ці наогул на Еўропу паглядзець, але найперш - сядаеш у цягнік "Мінск - Вільнюс". Правілы ёсць правілы! Так мы за некалькі гадоў і Вільню, і Коўна, і Тракай наведалі. І Палангу, і Дзюны. Аднойчы да Рыгі і Таліна дабраліся (праз Літву, канешне) :)
За что могут аннулировать визу и отправить в «визовый карантин»?