«Как и 500 лет назад, правда и справедливость на нашей стороне». Тихановская поздравила с Днем воинской славы
-
08.09.2024Віншую беларусаў , летувісы былі там жа дзе і ты - вас не было яшчэ ўвогуле. Нават па ДНК праз столькі пакаленняў устанавіць продкаў толкам немагчым. У любым разе, заслугі продкаў - гэта не твае заслугі. Затое у летувісаў яшчэ жывыя людзі, што баранілі Вільню ад савецкіх салдат. Шанаванне продкаў не мае нічога агульнага з прэтэнзіямі да суседзяў
-
08.09.2024Дзякуй, дарагая, за тваю барацьбу! Справядлівасць на нашым баку - чакаем, калі пераможам. Хаця ты казала, што мы ўжо перамаглі...
Заўтра 23 гады з дня першых сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі, калі вы яшчэ з Сяргеем Ціханоўскім пра Аршанскую бітву ні сном, ні духам. Чакаем тваю чарговую заяву, дарагая. -
08.09.2024Дэкаратыўная галава, тыкала, злезь з канапы і паяні хоць нешта рабіць
-
08.09.2024Ботам, а калі я злезу з канапы і пачну з фатэлю заявы выпускаць і языком ляпаць, гэта будзе лічыцца за патрэбную справу? Проста ўдакладніць у Вас, каб не змарнаваць час дарма на рабленне "нешта".
-
08.09.2024Цікава, калі Яемосьць Георгіеўна Першая дазналася пра гэтую Аршанскую бітву? Мяркую, роўна чатэры гады таму
-
08.09.2024Acab, Калі паслухаць вашую секту святога Зянона, то калі пра Аршанскую бітву не даведаўся да паўналецця, то не маеш права яе ўзгадваць наогул і віншаваць іншых. Як былі маргіналамі 30 гадоў таму, так і засталіся.
-
08.09.2024Acab, моцна дапамаглі табе твае веды, здабытыя за наццаць гадоў да С.Г.? Можа, жывеш у свабоднай і вольнай Беларусі, толткі нам не паказваеш, дзе яна?
-
08.09.2024Спадару Цэпешэ, вы, мо, мяне зь нейкім блытаеце. Я ні сьвяткаваць, ні бедаваць з нагоды Аршанскае бітвы ня маю памкненьняў а ні на каліва. А і тых, хто робіць першае, так і другое, лічу спэкулянтамі. І ў гэтым сэнсе тыя са спэкулянтаў, хто кабетамі зь дзецьмі дазналіся пра падзеі на якіх спэкулююць - спэкулянты ТАННЫЯ.
Во як -
08.09.2024Acab, Чую знаёмыя ноткі. Некалі дыктатар абвінавачваў Дашкевіча, што той спекулюе на Курапатах, калі усталяваў крыжы. Ўсё з вамі ясна, аднаго поля ягадкі з дыктатарам.
-
08.09.2024Спадару Цэпешэ, дарэчы, гэта нехта з нацыянал сацыялістаў, ці то пазьняк, ці то вячорка, распавядалі, што ў трынаццатым канвэнце бэсэсэры лукашэнка пытаўся ў іх, што такое спэкуляцыя, і яны яго навучылі))
А так, наагул, як сівейшая даўніна, так нахабнейшая, большая і таньнейшая на ёй спэкуляцыя.
Во як -
08.09.2024Веда не дапамагла мне распрыгоніцца ў сьвеце, дзе пераважная большасьць дэмакратычна пільнуецца магчымасьці заскочыць і павазіцца на караку бліжняга. Але яна дала акуляры, каб пабачыць за барвістай шыльдай папулізму злодзеяў, ашуканцаў і злачынцаў . Іх я вам старанна паказваю, ня можаце наракаць.
-
08.09.2024Acab, І каго Ціханоўская ашукала, выкрывацель вы наш? Я бачу на паклёпы вы майстар.
-
08.09.2024Спадару Цэпешэ, я і гэдак перагадаваў вас сваёй ўвагай, перастравуйце прачытанае і вяртайцеся, толькі са зьмястоўнымі пытаньнямі, а не непахіснасьцю веры ў небарачных сацыялістычных сьвятух як гэтага разу, гадкі праз два.
-
08.09.2024Што намалявалі на дошчаццы ў 40 гадоў, ці колькі там ёй, тое і ліецца адразу з вуснаў.
Зручна -
08.09.2024Lubimaje śviata. Šmat hod adznačajem cisłaj kampanijaj. Usim śviadomym zmaharam dobraha zdaroŭja, viery, mocy! Śmierć voraham!
-
08.09.2024Змагарша
-
08.09.2024Да Новага Часу ноблі і шляхта біліся паміж сабой, а просты люд, збіраўся ў ваколіцы паўзірацца гэты цырк.
З прыходам Новага Часу, насаджэньнем праз ўсеагульную адукацыю і нацыянальны міт ідэі патрыятызму, шараговыя сяляне і месьцічы з гледачоў рыцарскае вайскавое забавы ператварыліся на гарматны рэсурс вайны, яе рухавік і ахвяру -
08.09.2024[Рэд. выдалена]
-
08.09.2024Каму-каму, але не Ціханоўскай, каторая не вытрымала тры гадзіны ў кабінеце Ярмошынай і пакорліва звалі ў Летуву па першым патрабаванні, віншаваць вольных і смелых беларусаў.
-
08.09.2024Накацим за дзядоу.
(А дзе дарэчы ў гэты дзень былі летувісы? Яны прымалі ўдзел у бітве войска ВКЛ пад Воршай 8.09.1514? Яны гэты дзень святкуюць у Летуве?)