Комментарии к статье

«Газпром» построит под Минском завод по производству сжиженного газа

  • Сергей
    19.09.2024
    Пусть офис сначала достроить попробуют.
  • Янка
    19.09.2024
    Дзякуючы пуцінскай ідэе-фікс замарозіць Еўропу Газпрам страціў прэміяльны еўрапейскі рынак і патрапіў у вялічэзныя страты. Кітайцы актыўна пераводзяць уласную эканоміку на зяленую энергетыку і таму адмовіліся ад Сілы Сібіры-2. Зрэшты яны гатовыя купляць расейскі газ па ўнутраных расейскіх коштах, якія з'яўляюцца рабавальнымі для Газпраму. Таму адзінае, што яшчэ дазваляе кіраўніцтву Газпраму красці - гэта інфраструктурныя праекты, фінансуемыя за кошт расейскага дзяржбюджэту. Але як вядома з грошамі ў Пуціна ўжо даволі кепска і галоўным прыярытэтам з'яўляецца фінансаванне агрэсіўнай вайны.
    Мэта будавання заводу па вырабу LNG у Вялікім камні - цалкам утапічная: гэта забеспячэнне транспарту на трасе М-1 LNG (хтосці бачыў гэта транспарт асабіста ў свеце памяньшэння грузапатокаў з Еўропы?) і грамадскага транспарту ў Беларусі (яго таксама пакуль што няма але нібыта МАЗ калісці пачне выпуск аўтобусаў на LNG). Тэма масавага ўжывання прыроднага газу як транспартнага паліва была актуальнай для Беларусі прыкладна гадоў 15 таму, але тады пераважна ўжываўся сціснуты газ (CNG). Газпрам тады паспяхова заваліў тэму пераводу транспарту на CNG, бо інфраструктуру будаваць было дорага, абсталяванне для транспарту каштавала дорага, патрабаванні бяспекі ужывання CNG моцна абмяжоўвалі масавасць і г.д. У CNG была яшчэ адна моцная хіба - гэта вельмі малы запас ходу на адзінку аб'ему паліва. Таму ў Еўропе тады адразу ж спрабавалі ужываць цяжкавікі і асабліва гарадскія аўтобусы на LNG, але масавасці тая з'ява таксама не атрымала. Але з таго часу адбыўся моцны прагрэс у галіне развіцця легкавога і гарадскога электратранспарту нават у Менску (у рэгіяёнах усё горш праз недахоп грошаў), да чаго дадалося пытанне утылізацыі ня вельмі таннай электрычнасці з ізаляванай праз санкцыі БелАЭС. Таму запыт несвабоднага беларускага энергетычнага рынку на газпрамаўскі LNG выклікае вялікае пытанне.
  • qwerty
    19.09.2024
    Янка, таксама здзіўлены. Куды яго заліваць?
  • Гога
    19.09.2024
    Не пройдет и пары лет как "Газпром" начнет развозить газ по садоводческим товариществам.Пенсионерам скидки!
  • Чарговы пшык
    19.09.2024
    АЭС ужо пабудавалі. А толку? Так і з газам будзе.
  •