Комментарии к статье

Яшин: Лукашенко обменивает политзаключенных на детали для самолетов «Белавиа»

  • Лол
    21.09.2024
    Заўважыў, што для немцаў і расійскіх лібералаў існуюць толькі газпромаўскія палітвязні - Бабарыка і Калеснікава. Людзі без нармальных трывалых поглядаў з дзіўнымі біяграфіямі, каторых нам прэзентуюць як сумленне і "вобраз Беларусі". Нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага для іх не існуе, бо размаўляе па-беларуску, з РФ не звязаны. А Калеснікава і Бабарыка відаць ім больш родныя і зразумелыя.
  • FF
    22.09.2024
    Калеснікава вобраз сучаснай Беларусі? Вобразамі сучаснай Беларусі павінны быць такія людзі, як Севярынец, Статкевіч, Дашкевіч. А Калеснікава вобраз «невероятной» часткі грамадства
  • Калгасная Дошка Гонару
    22.09.2024
    Падтрымліваю вас ў меркаваньні пра маю непазбыўнасьць. І чые здымкі на мяне прыляпіць - праз гэта заўсёды між сабой душыцца і сварыцца
  • Праўда
    22.09.2024
    FF, А яны ўсе ў адным канцлагеры і там, за кратамі яны раам змагаюцца за волю. А вы правакатары, нясеце раздрай людзям такімі выказваннямі. Ў вас няма будучыні, будучыня за адзіным рухам супраць дыктатара і Масквы. А ў вас дах паехаў, як і ваашага правадыра, які на сарасці адчуў сябе месіяй, а на самой справе паехаўшы дзед. Прозвішча на П., почырк яго нянавісці да ўсіх і зайздрасці.
  • Хмм
    22.09.2024
    Праўда, калі гэта Калеснікава хоць раз выказвалася супраць Масквы? Ніколі такога не было.
  • Прахожы
    22.09.2024
    Праўда, дык падкажыце Яшыну пра Дашкевіча, Севярынца, Бяляцкага, а то ён ведае чамусці толькі пра Бабарыку і Калеснікаву, вобраз Беларусі ў якіх размыты і няпэўны, затое яны "за ўсё харошае" і "общий бэкграунд" з расейцамі, як выказваецца Навальная.
  • Імя
    22.09.2024
    Праўда, раздрай паміж тымі, хто за незалежнасць Беларусі і тымі, хто за "дзімакрацізацыю" у саюзе з Расіяй? А ў чым мінусы?
  • Яшин
    22.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    22.09.2024
    Ага, канечне, Калеснікава як "вобраз Беларусі". Бо размаўляе на зразумелай ім, расейцам, мове. Не Дашкевіч, каторы адсядзеў некалькі тэрмінаў да 2020 года і зноў сядзіць, але Калеснікава.
  • lol
    22.09.2024
    НН, это проверенный инсайд?
  • ЯНКА
    22.09.2024
    .
    • АБРАЗА НЕ АБРАЗ •

    🔔 Давядзіце вы хтосьці гэтаму лібэр-імпэрцу, што Маша КолеснИко́ва заўжды грабла па беларускай рэчцы ў рускамірным чоўне. То бок грабла, падсьвядома й сьвядома грэбуючы беларускай моваю. Бо на нашу мову, нашу нацыянальную культуру ей начхаць, прытым, нават у сьвісток сродкаў масавае інфармацыі.

    😇 Таму вось яна й ня можа быць ні вобразам, ні, тым больш, абразам «сьвятой» пакутніцы Беларусі. Адно толькі вобразам сучасных манкуртаў❗
    .
  • Прахожы
    22.09.2024
    Калеснікава (пра палітычныя погляды якой мы амаль не ведаем) для Яшына - гэта "вобраз Беларусі". А вось пра Дашкевіча і Севярынца, якія цаной сваёй свабоды на працягу многіх гадоў змагаюцца за еўрапейскую дэмакратычную Беларусь, яму невядома. Што ж, для будоўлі Расейскай імперыі "харошымі рускімі" Калеснікава, безумоўна, больш падыходзіць, бо ніяк не выяўляла сваёй беларускасці за выключэннем бясконцага паўтора слоў "Вы - неверагодныя!".
  • Арбэз на гарышчы
    22.09.2024
    У расейскіх псеўдалібералаў мы забылі спытаць, каго лічыць вобразам сучаснай Беларусі. Нагадаю, што бальшавікі таксама былі носьбітамі перадавых і папулярных на той час палітычных ідэй, атрымлівалі гранты ад еўрапейскіх партыяў і ўрадаў, былі супраць вайны і г.д. Карацей былі "хорошімі рускімі" пачатку 20 ст. Эле гэта не перашкодзіла ім, дарваўшыся да ўлады забіць мільёны беларусаў і ўкраінцаў - расстраляць, саслаць ды загнаць у калгасы на бясплатную працу.
    Паслухайце ўважліва (а лепш, не слухайце - адпішыцеся і забудзьце), што кажуць стасоўна Беларусі усе гэтыя Кара-Мурзы і Кацы. Пра гісторыю мовы, напрыклад.
    Для іх гэта другасортная, несамастойная краіна з дзіўнаватым насельніцтвам, дзе нават існуючы рэжым недастаткова прамаскоўскі.
  • Н-дя
    22.09.2024
    Н-дя, судя по комментариям и комментирующим, лукашенко больше боится Колесникову и Бабарику, чем Северинца, Статкевича и Дашкевича.
    Оно и понятно, за Бабарикой и Колесниковой газпромовское бабло, за этими - запчасти для боингов.
    Всё как у настаящага хазяйственика....
  • Хаха три раза
    22.09.2024
    Н-дя, Судя по стилю большинства комментариев под этой статьей, их пишет один и тот же человек под разными никами.
  • Імя
    22.09.2024
    Н-дя, нажаль, за К. і Б. дурны звусіфікаваны народзец, які гатовы падтрымаць новых маскоўскіх прайдзісветаў супраць старога.
  • Ютуб
    22.09.2024
    4:11 хвіліна. Яшын пра абмен запчастак для самалётаў на палітвязняў.
    https://m.youtube.com/watch?v=89XIlXoE3Ic
  • Нашли кому верить и цитировать.
    22.09.2024
    Яшина, на тормозные колодки обменяли или манжеты?
    Достатчно одних слов Яшина, что фамилию нашего президента путина и нашей великой страны надо писать всем с большой буквы.
  • Egorka
    22.09.2024
    Тошнит от этих русских.
  • бабруйчанін
    22.09.2024
    Яшын які меў вельмі "шчыльныя" стасункі з Ксюха Сабчак)) камрад Коха іньшых " эксперементатараў пріХватызатараў")))ні здзівіл.
    Звярнул увагу пачаў выговарівать Фе- де.ра.лі.за.цыя нацасаблівасці аўтаномія мабыць нехта падказаў? ..
    Нагадаю аб іньшых" спс" хакамада )) кириенко)) чубайс)) мікіта белых председатель спс губернатар злодзей ..надеждін..
    З пачатку 90х 00х ..драбнеюць да Яшына Карамурзы..Знайдзіце выказвання юніора Карымурзы да 24 Лютага2022..гэта нешта?? Здзівіўся калі Мурзу пасадзілі Мабыць як " трацкіста" сталінцы
  • Таварышы
    22.09.2024
    Крамлёўскія ў свой час падклалі яшынцам не тое што свінню, а матрац (гугліце "шэндеровіч матрац").
    Магчыма лукашэнцы падклалі сапраўдную свінню і знялі на відэа, пакуль трымаюць як козыр.
  • Egorka
    22.09.2024
    Русские сказки, спи..ел по привычке
  • ЯНКА
    22.09.2024
    .
    • БОТАМ — ТАПАЧКІ •

    👢Ізноў набеглі боты на заданьні й за вельмі кароткі час супольненька натыкалі непадабаяк тым, хто супраць Ма́шИ КолеснИково́й і іншых апантаных антыбеларускамоўцаў.
    🩴А я яшчэ раз пераконваюся, што гэна боташобла, калі што, прадасьць і мамку родную, ня кажучы пра мову, Радзіму, Пазьняка. Таму вялізная пагарда ўсім дызячым ботам, якія па жыцьці, падобна, лапці. І зычаньне белых тапачак. :)
    .
  • Федзя
    23.09.2024
    Не твое собачье дело, еще один нашелся неверагодны.
  • .
    23.09.2024
    У метадычцы было нешта накшталт "аспрэчыць Калеснікаву, напісаць сваімі словамі, што Севярынец, Дашкевіч, Статкевіч, Беляцкі (на выбар) лепш".
    Справаздачы:
    1. Лол 21.09.2024. "...існуюць толькі газпромаўскія палітвязні - Бабарыка і Калеснікава... Нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага для іх не існуе..."
    2. FF 22.09.2024. "Калеснікава вобраз сучаснай Беларусі? Вобразамі сучаснай Беларусі павінны быць такія людзі, як Севярынец, Статкевіч, Дашкевіч."
    3. Прахожы 22.09.2024. "дык падкажыце Яшыну пра Дашкевіча, Севярынца, Бяляцкага, а то ён ведае чамусці толькі пра Бабарыку і Калеснікаву..."
    4. Жора 22.09.2024. "Не Дашкевіч, каторы адсядзеў некалькі тэрмінаў да 2020 года і зноў сядзіць, але Калеснікава."
    5. Прахожы 22.09.2024. "Калеснікава (пра палітычныя погляды якой мы амаль не ведаем) для Яшына - гэта "вобраз Беларусі". А вось пра Дашкевіча і Севярынца, якія цаной сваёй свабоды..."

    Уражвае.

    P.S. І ці спыталі ў Дашкевіча, Беляцкага і г.д., ці можна так танна гандляваць тут іх імёнамі?
    Ці казалі яны самі калісьці нешта дрэннае, напрыклад, пра Калеснікаву?
    І якая вам розніца, хто з нашых у першую чаргу ўразіў аднаго з расейскіх апазіцыянераў? Тыя не цалкам у нашых навінах. Калі вам гэта важна, займіцеся адукацыяй, асветай, расказвайце пра ўсіх нашых лідараў. Канструктыўна трэба працаваць, а не кліны ўбіваць.