Комментарии к статье

Писатель Саша Филипенко рассказал, в чем роль белорусской культуры в эмиграции

  • Так
    26.09.2024
    Абаронца і носьбіт расейскай мовы, якую бароніць, разважае пра беларускую культуру, смешна.
  • .
    26.09.2024
    Ён пераходзіць на беларускую мову і наступная кніга будзе на ёй: https://nashaniva.com/344949.
    Так што не трэба цкаваць і спісваць людзей загадзя, трэба канструктыўней.
  • Так
    27.09.2024
    ., нікуды не знікл. яго выказванні ў абарону расейскай мовы, абсурдныя спробы параўнаць сітуацыяю ў Швейцарыі да Беларусі, а таксама каментар для расійскага СМІ, што адсутнасць беларускай мовы на судзе Бяляцкага - гэта не вынішчэнне беларускага, а “чісто техніческая проблема”.
  • .
    27.09.2024
    Я яго не ідэалізую, таму і не пераймаюся. Калі разумны, то зменіць погляды.
    Не толькі мова маркер, а і сукупнасць каштоўнасцей і поглядаў. Напрыклад, тут у каментах шмат натуральных ватнікаў па поглядах, але на беларускай.
    Галоўнае, што і па мове ён пачаў рухацца ў правільным напрамку, гэта ж добра.
  • Лёлік
    26.09.2024
    Прадстаўнік "народу без дзяржавы", з краіны, якая ўцягнута ў вайну, бачыць сваё місіяй быць "лакаматывам еўрапейскай літаратуры".

    У нейкай суседняй навіне вядомы аналітык здымаецца ў кіно пра "беларускасць" за грантавыя грошы.

    Канешне можна сказаць, што кожны робіць тое, што хоча. Але гэта людзі, якія маюць вялізарны сацыяльны капітал, з'яўляюцца аўтарытэтамі, не вылазяць з беларускіх навінаў і ютубу.

    Гледзячы на такое, я дзіву даюся, у якіх паралельных сусветах цяпер існуюць розныя часткі беларускага грамадзтва.
  • жэўжык
    26.09.2024
    Мой папярэдні каментарый не прапусцілі, мабыць праз спасылку на ютуб. Там можна лёгка знайсці інтэрв’ю Філіпенкі, у якіх ён даволі добра размаўляе па-беларуску. Мяркую, не горш за большасць тых, хто яго тут крытыкуе.

    Цікава, хто стаіць за хваляй цкавання прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія маюць "нахабства" ўжываць абедзве мовы, не адмаўляючыся ад расейскай? Спявак AP$ENT у іншым артыкуле таксама атрымаў сваю дозу каментарыяў, якія яго ганьбяць. Нагадаю, што нават Наша Ніва чамусьці мае пераклады сваіх артыкулаў на расейскую мову. Таму прапаную перш думаць галавой перад тым, як кідацца кагосьці крыўдзіць.