Комментарии к статье

На вагоне поезда, прибывшего в Литву из Беларуси, кто-то оставил очень странную надпись ФОТОФАКТ

  • Магічныя Чары
    03.10.2024
    Напішаш заклён і рэч губляе свае функцыйныя якасьці
    Дзяржаўныя законы>законы фізыкі
  • А як на Здаровы Глузд
    03.10.2024
    Ўласьцік транспарту пільнуецца ягонага стану, як злапае марнатраўцу - змушае кампэнсаваць, не злапае - сам вяртае належны стан транспарту ці, калі лічыць шкоду нішчымнай, едзе так. Гэдак жа і з пошукам марнатраўцы, ўласьнік ці страхавая вызначаецца, ці яно варта.

    А калгасны (дзяржаўны) цягнік няробы з раздзьмутага пэрсаналу цягніка (сто гадоў "вучацца" сякерай са сходаў вагона лед збіваць і перапісваць квіткі нейкае трасцы ў журнал) шаравалі пяском (ўявіце ўласьніка які так свой транспарт данявечвае) іначай памежны пракруст паветра з колаў паспускае.

    Звар'яцелы Сьвет
  • Вільнус ЭсЭсЭсРыя
    03.10.2024
    Не сварыцеся, пастсавок і эўрасавок паступова адзін ў другі пераліваюцца, а ня выразны дукт праміж імі
  • Відавочна
    03.10.2024
    Беларускія пагранцы прывітанне даслалі.
    А навошта - тут ужо могуць быць варыянты.
  • Інфармацыя для разважаньня на дзень градушчы
    03.10.2024
    У літоўскай мове амаль не выкарыстоўваюцца прыметнікі, асабліва ў функцыі азначэньня (груба кажучы, перад назоўнікамі, калі, можа, памятаеце, у школах на ўроках беларускай мовы мы падкрэсьлівалі прыметнік хвалістай лініяй – гэта і ёсьць азначэньне). І таму калі ў літоўскай мове хочуць сказаць «літоўскі + [нейкі назоўнік]», то там выкарыстоўваюць вельмі цікавыя (вельмі цікавыя! Асабліва ў кантэксьце гэтай навіны...) канструкцыі тыпу Lietuvos Respublika, Lietuvos Paštas, Europos Sąjunga. Якія даслоўна перакладаюцца як... ну, вы ўжо здагадаліся, пэўна, як. А перакладаюцца яны даслоўна як «Літвы Рэспубліка», «Літвы Пошта», «Эўропы Зьвяз» і г.д. :))) Я, вядома, ні на што не намякаю. Гэта проста супадзеньне такое. Чыста выпадкова так карты ляглі.
  •