Комментарии к статье

Что за мессенджер Discord и почему его запретили в России

  • Хамячкам
    08.10.2024
    Глядзіце якая цікавая сітуацыя, расійскі карны раскамнагляд не блакуе дураўскі тэлеграм, а дыскорд заблакаваў. Бо дыскорд праігнараваў патрабаванні фсб. А тэлеграм па якой прычыне не блакуе, бо ёсць супраца?
  • .
    08.10.2024
    Так спрабавалі ж заблакаваць. Разгортванне шматлікіх проксі і складанае распазнаванне, што гэта трафік менавіта тэлеграма, робяць задачу блакіроўцы вельмі няпростай. Большасць вядомых папулярных VPN блакуюцца прасцей.
    Мяркую, зараз не жадаюць спрабаваць яшчэ раз і "терять лицо".

    Прабачце, у вас пастаянныя разважанні на тым жа тэхнічным узроўні, на якім адзін дзед плявузгае пра плафоны. Лаецеся на людзей "хамячкамі", пры гэтым самі выглядаеце такім "хамячком-выкрывацелем".
  • Хамячкам
    08.10.2024
    ., я прывёў вам розныя факты, у тым ліку чаму адных блакуюць, а іншых не. Пра вашыя словы таксама можна сказаць, што яны грунтуюцца выключнана на прыгожых заявах аднаго расійскага бізнесмена з дубайскай прапіскай, які прыгожа вам у вушы залівае пра бяспечныя плафоны-тэлеграмы. Вам толькі і застаецца, што верыць гэтаму рускаму на слова. А кажа ён шмат чаго і нават нахабна хлусіць. Напрыклад, год таму ён публічна заўляў, што пасля пачатку вайны больш не ездзіў у рф, а злітыя ў гэтым годзе памежныя расейскія базы паказалі, што ён туды лётаў і не адзін раз. Год таму ён таксама публікаваў у сваім тг, што тэлеграм не супрацоўнічае з аніякімі спецслужбамі, хоць гэта поўная хлусня, бо нават на той момант было вядома як мінімум пра тры падобных выпадка супрацы. А ў гэтым годзе Дураў дык увогуле заявіў пра адваротнае. А вы і далей верце гэтаму рускаму на слова, як пра “тэхнічны бок” так і яго іншым публічным хлуслівым заявам. PS: а хамячкам, гэта зварот тым, хто сабе ўсталяваў яшчэ адну распрацоўку піцерскай канторы ды як дурань тапае ў надзеі стаць мільянерам. Таксама павялісь і паверылі на слова. У такіх выпадках часта кажуць: лох не мамант.
  • .
    08.10.2024
    > Пра вашыя словы таксама можна сказаць, што яны грунтуюцца выключнана на прыгожых заявах аднаго расійскага бізнесмена.

    Нельга сказаць. Гэта агульнавядомая тэхнічная інфармацыя, якая незалежна правяраецца і не патрабуе даверу. Сам пратакол адкрыты, код кліентскіх праграм таксама адкрыты. Падрабязнасці, як блакавалі і чаму не атрымалася, разглядаліся ў шматлікіх артыкулах у інтэрнэце.

    А тое, што Дураў мутны, я і так ведаю даўно.
    Сітуацыя з "Дураў - ФСБ" як з Хартыяй, калі яны пішуць "Дыктатару амаль капец". Калі мне гэта не падабаецца, гэта таму, што я нібыта за дыктатара або ўсё ж яны павярхоўныя папулісты?
  • Хамячкам
    09.10.2024
    ., 1. кліенская апка без сервернай часткі гэта нішто. У вас ёсць інфармацыя пра бакэнд? Не, таму вам толькі і застаеца верыць расійскаму бізнесмену на слова. А як мы бачым з яго мінулых заяў, даверу яму мала, як і іншым расейцам, бо хлусіць ён пастаянна.
    2. Вы ж самі раней пісалі, што ё “рызыка зліва ўнутранай інфармацыі з БД тэлеграма, з-за архітэктуры тэлеграма такое магчыма ў перспектыве, што сапраўды бяспечнае рашэнне не павінна быць прывязана да нумароў тэлефонаў, павінна шыфраваць не толькі трафік, але і паведамленні, не павінна залежыць ад карпарацый і асоб, такіх як Дураў ці яго каманды)”. А калі я напісаў ледзь не тое ж самае, то вы пачалі выкручвацца, пісаць ледзь не адваротнае, насуперак нават сваім мінулым каментарам. Неяк крывадушна. Дзе ваша паслядоўнасць? Чаму ў вас такая пасіянарная вера словам расійскага бізнесмена? Нагадвае нейкае апантанае сектанства з правадыром Дуравам (ці сектанства дуравых).
  • .
    09.10.2024
    Вы не блытайце тое, з чаго пачалася размова, з іншымі прэтэнзіямі.
    Пытанне, чаму складана заблакаваць пратакол, можна вырашыць, не ведаючы сервернай часткі сістэмы. Дастаткова дакументацыі пра пратакол, кода кліентскай часткі, паманіторыць трафік, куды і як ён ходзіць.

    Першая спроба блакіроўкі тэлеграма ў Расіі добра асвятлялася, і ў звычайных СМІ, і тэхнічных. РКН не мог блакаваць пратакол па яго прыкметах (DPI), блакаваў па адрасах. Дураў у адказ вырашаў грашамі: арэндаваў больш сервераў.
    Калі былі праблемы з інтэрнэтам і тэлеграмам у Беларусі, з'явіліся проксі, праз якія таксама можна заходзіць на сэрвіс. Зараз імі, здаецца, ужо амаль ніхто не карыстаецца, але магчымасць на ўсялякі выпадак існуе. Па сутнасці гэта як сетка сваіх спецыялізаваных VPN.

    Гэта тэхнічны адказ. Па канспіралагічнаму таксама сумняваюся, бо зараз тэлеграм як бізнес-праект дае ўладальніку значна больш грошай, чым мог дасі ФСБ за праект-абманку. Але давяраць ніколі не трэба, гэта праўда.
  • Илья
    08.10.2024
    Очень популярная платформа среди белорусских геймеров
  • Стрэл свбе ў нагу
    08.10.2024
    У расійскіх ваяк стрымы з разведдронаў праз Discord ішлі. Сядзяць зараз у штабах і любуюцца на чорныя экраны. Дякую за співпрацу, Роскомнадзор! :)
  • .
    09.10.2024
    Ого, не ведаў пра тое. Ёсць дзе падрабязнасці?

    Але гэта можа сыграць і ў бок бяспецы расейскіх ваенных :( Выберуць больш бяспечнае рашэнне.

    Discord збірае ўсю інфармацыю, у тым ліку прыватныя перапіскі і дакументы, лічыць яе сваёй. Гэта нават прапісана ў іх правілах.
    Існуе кансэнсус, што пісаць туды бяспечна толькі тое, што выклалі б на публічны форум:
    https://www.reddit.com/r/privacy/comments/rsxeee/you_should_never_use_discord_and_heres_why/
  •