Комментарии к статье

Каждый четвертый белорус имеет проблемы с психическим здоровьем

  • Жвір
    09.10.2024
    І як гэта патрафіла ўсіх псіхаў пералічыць ? Я так разумею, што 25 адсоткаў жыхароў Беларусі зьвярталіся па дапамогу да адмыслоўцаў ? Такога не магло быць. Дык адкуль лічба ?
  • Acab
    09.10.2024
    Бюджэтнік за бюджэтныя грошы палічыў, якое страшнае ліха падпільнавала край, цяпер бюджэтніку сьлед выдзяліць тлустую лусту бюджэтаў на разьвязаньне праблемы (ну і як болей выдзяляць, так тая паглыбляцьмецца)
  • Галя з Камароу́кі
    09.10.2024
    Жвір , пра матэматычнае мадэляванне спадар не чуу́?
  • Жвір
    09.10.2024
    Галя з Камароу́кі, ня той выпадак, не змадэліруеш, тут шмат фактараў. Узроставы, гендэрны, прафэсыйны занятак, і нават месца жыхарства (горад/сяло), ды інш... Тут не падыйдзеш з агульнымі дадзенымі, на ўсё насельніцтва, як да пастаяннай велічыні. За адлік маглі ўзяць нейкую колькасьць людзей, блізкай узростам, напрыклад, а сярод моладзі магчыма іншая статыстыка, а ў людзей нейкай прафэсіі праблема звязана з дзейнасьцю, і ў гэтым сегменце будзе 100 адсоткаў, а ў школьнікаў - 0%, у жанчын свая статыстыка, у мужчын іншая. Застрэліцеся мадэліраваць. Каб змадэліраваць, спатрэбіцца агульнанацыянальная праграма дасьледваньня, з прыцягненьнем да ўдзелу ня толькі медыкаў, і якая будзе ахопліваць розныя групы насельніцтва індывідуальна. Такое калісьці было ?

    Ай, верце сабе, колькі хочаце, ня тое яшчэ пачуеце... "Ім" жа патрэбны лічбы й "факты" на якія любы сацыяльны неспакой спісаць можна і ўсё патлумачыць па целівізіры...на ўвесь сьвет.
  • .
    09.10.2024
    Любое сацапытанне нясе тыя ж рызыкі. Але даследаванне 100% грамадзян не патрабуецца. Рэзультаты ўжо не змяняюцца пачынаючы з нейкай велічыні выбаркі (і, канешне, пры ўмове, што групы насельніцтва нейкім чынам не маглі быць выключаны з даследавання).
    Гэтых пытанняў не было б, калі б яны далі спасылку на даследаванне.

    А "ім" патрэбна лічба меней, бо 25% гэта зашмат для краіны, у якой усё нібыта стабільна і ўсе задаволены.
  • Жвір
    09.10.2024
    ., пра апытаньне 100 адсоткаў насельніцтва размовы няма. Аднак, гэта ня той выпадак.
    Каб атрымаць дакладны вынік, у дадзеным выпадку, проста тупога рандом-апытаньня будзе мала. Апытаньне, альбо дасьледваньне, павінна праводзіцца ў розных груп насельніцтва, прапарцыянальна колькаснасьці, з улікам узросту, гендэрнай прыналежнасьці, прафэсійнай дзейнасьці, месца і рэгіёну жыхарства, як мінімум. Такое дасьледваньне пацягне толькі агульнанацыянальная праграма.

    Інакш атрымаеце кожнага чацьвёртага псіхічна хворага на вуліцах гарадоў, вёсак, у дашкольных установах, ВНУ, і ў ... калектывах, між іншым(!), медперсаналу саміх псіхдыспансараў!!!... :))) Ну, тут жа сказана, 25 адсоткаў, кожны чацьвёрты.... :))))
  • .
    09.10.2024
    Таму і пытанні пра даследаванне і метадалогію, а без іх няма аб чым размаўляць.

    25% будзе ва Урадзе, у Генштабе, на кожным пасяджэнні дэпутатаў...
    У дыспансерах можа быць і болей, бо даволі часта ў псіхолагі ідуць, "каб разабрацца ў сабе".
  • Жвір
    09.10.2024
    ., Ды не пытаньне гэта, агучаны адсотак лепш за ўсё гэта пацьвяржае. За метадалёгію тут палец у носе, зь якога ён(палец) і выцягваў вынікі дасьледваньня. Для Гэлі з Камароўкі дастаткова, а астатнія няхай затхнуцца й ня вумнічаюць... Ціпа таго... :)))
  • Атрытныя Іклы Этатызму
    09.10.2024
    Сярод найстрашнейшае антычалавечае зброі - збор агрэгаванае статыстыкі. Павыдзерці іклы, не дазваляць ні збіраць ні натоўпавітызаваць інфармацыю пра людзей.
    Асабістыя праблемы разьвязваюцца толькі асабіста і кожная на свой ўласны адрозны капыл. Ніяк не генэралізавана.
    Агрэгаванымі дзяржаўнымі мэтадамі праблемы ПАГЛЫБЛЯЮЦЦА
  • ×Атрутныя
    09.10.2024
    Пакрывіла пальцы
  • .
    09.10.2024
    Тут важна дынаміка ў часе і параўнанне з іншымі краінамі.
    Нажаль, першакрыніца не дае такую інфармацыю.
  • Галя з Камароу́кі
    09.10.2024
    ., а як можна парау́наць з тымі краінамі, дзе насельніцтва займае троху вышэйшую ступень піраміды М.? У маіх сваякоу́, у якіх увесь сэнс жыцця складаецца з "пажраць, паср.ць, паспаць", могуць быць псіхалагічныя ці псіхічныя праблемы? Яны ж як расліны ці амебы - у такіх парушэнні псіхікі пачынаюцца, калі пажраць няма чаго.
  • .
    09.10.2024
    Пытанне аб прычынах дрэннага стану здароўя таксама важнае, але для яго патрэбны іншыя даследаванні.
    Тут, канешне, няправільна, што кандыдат навук спаслаўся, але не назваў свае крыніцы інфармацыі.
  • Стары
    10.10.2024
    Чаму лічбы па псіхозам-шызафрэні-біпалярке не названыя?
  •