Комментарии к статье

Умершего 52-летнего автослесаря из Витебска год назад страшно избили милиционеры

  • Методыка рэпрэсій
    10.10.2024
    Лукшысты забіваюць беларусаў за падпіскі на альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі.
    І гэта толькі адзін з выпадкаў.
    Збіваюць, а праз год чалавек памірае ад наступстваў пабояў.
  • Acab
    10.10.2024
    Няма ніякіх беларусаў, жыхары Віцебску "беларусы" бо спадар Панамарэнка лінію на мапе акрэсьліў на ўсход. Беларус, расеец, украінец, башкір - гэта адміністатыўна-тэрытарыяльны падзел СССР.

    Ў астатнім можна з вамі пагадзіцца, генералізаваць арганізаванае злачынства можна так - прыгонным (а не беларусам) забаронена чытаць кніжкі, парушэньне забароны - аж да страты
  • .
    10.10.2024
    Межы тады правялі груба-ўмоўна, але з улікам пражывання нацыянальнасцей на той час.
    Нават абмяркоўвалі тыя межы неаднаразова, у сваіх камуністскіх і прарасейскіх сістэмах поглядаў, але факт (на НН ёсць добрыя артыкулы пра гэта).
    Каб не існавала беларусаў, украінцаў, башкіраў, так і неабходнасці ў тых межах не было б. Было б, напрыклад, як з абласцямі ў Сібіры, дзе мясцовыя нацыянальнасці даўно асіміляваныя.

    Падкрэслім, Ацаба даразмаўляўся да пуцінскага тэзіса "украінцаў і беларусаў прыдумаў Ленін".
  • Acab
    10.10.2024
    Межы крэсьліліся з ўлікам пражываньня з сотнекілямэтровымі амплітыдамі ад Засмаленску да Падменску.
    Зрэшты нацыянальны міт бальшавікі ў дваццатых гадох выкарысталі, каб завабіць сваіх супраціўнікаў ўежнымі месцамі ў сваёй злачыннай гіерархіі (яскравы прыклад - кіраўнік антысавецкага супраціву спадар Ластоўскі, які адлучаны ад летувіскае бюджэтнае цыцкі прыбёг ў АН БэСэСэры, і сучасныя прылецяць, як ад'яднаць ад экзабюджэту)
    Разбіраць генэзу беларускага нацыянальнага міту мне нецікава, ўнёсак бальшавікоў ў яго неаспрэчны, а тое, што расейская прапаганда цьвердзіць пра макрату вады ня робіць яе сухой.
    Агульна ж нацыянальную ідэю выкарыстоўваць ў злачынных мэтах пачалі з французкае рэвалюцыі, канешне.
  • Ўладзімір Арлоў
    10.10.2024
    ., расейскі бот Ацаб проста скраў і прысабечыў маю ідэю наконт крэмзаніны Панамарэнкам на мапе якая зрабіла беларусамі, штопраўда палачанаў, але КАКАЯ РАЗНИЦА.
    Я пра гэта Ацаба ў Сколкаве не сканструявалі абвясьціў ў "Мажвідасе, Канце і Васі з Піларамы"

    вось ты, грэшны, выпіць за таварыша Панамарэнку любіш. З прыемнасьцю куляеш за яго келіх чырвоненькага ў Менску і зь яшчэ большым задавальненьнем выцэджваеш пляшку ў тваім родным Полацку. Дзякуй вам, тав.Панамарэнка, за шчасьлівае дзяцінства. Бо, каб ня вы, наша мяжа з Расеяй праходзіла б цяпер за Докшыцамі й Ушачамі, а самі яны разам з Полацкам, Расонамі, Браславам і Глыбокім былі б “искони русскими” гарадамі. І не існавала б у прыродзе цябе, беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова, а бласкуняўся б па сьвеце народжаны ў Полоцке, РСФСР, Владимир Орлов, камандзір полацкага спэцназу ў Чачэніі, або карумпаваны і шавіністычна настроены дэпутат Дзярждумы, або які-небудзь “новы расеец”, які падае тварам у талерку з чорнай ікрой і шчасьліва мармыча, што жыцьцё атрымалася.

    Асабіста для цябе ўсе цяжкія грахі тав.Панамарэнкі пераважае на шалях гісторыі той факт, што ў 1944 г. ён занатурыўся і, скарыстаўшы аўтарытэт галоўнага партызанскага начальніка, ня даў “прырэзаць” Полацкую вобласьць да Расейскай Фэдэрацыі, хоць адпаведную пастанову папярэдне ўхваліў сам тав.Сталін. Часам ты даеш волю фантазіі й бачыш, як Панцеляймон Кандратавіч апускае ў сваім кабінэце глухія шторы, налівае дзеля сьмеласьці сто грамаў, азіраецца на бакі, а потым падыходзіць да партрэту правадыра, непрыстойна круціць рукой вакол прычыннага месца і сьцішана, але па-бальшавіцку рэзка кажа: “Х… табе, а ня Полацак”.


    Як бачыце, ягрымзамі на мапе спадар Панамарэнка ўбярог мяне стаць расейцам. Яшчэ ў імя нацыянальнага міта гатовы выбачыць спадару Панамарэнку злачынствы. Міт такая добрая індульгенцыя, ці ня праўда?!
    А далей, як пачытаеце, я пра нацыятворчую мапагрэмзаніну пішу і пішу ў тым Мажвідасе...

    Во як
  • .
    10.10.2024
    Межы рассялення даследаваў Карскі да рэвалюцыі (і не толькі ён).

    Бальшавікі выкарыстоўвалі нацыянальна-вызваленчую барацьбу (у іх тэрмінах) для барацьбы з царызмам. І некаторы час пасля рэвалюцыі не маглі змяніць сваёй ідэалогіі. Часовы росквіт беларускай культуры ў 20-30-ыя гэта не фіктыўная канструкцыя бальшавікоў, гэта вынік самастойнага жадання прадстаўнікоў народа, якому ўлада проста не вельмі замінала (і тое часова). Што пацвярджаецца існаваннем такога ж самастойнага руху ў Заходняй Беларусі.

    Тое, што вам "нецікава", паказвае толькі вашыя абмежаванні, нежаданне разглядаць аргументы і факты, якія могуць пахістаць вашую сістэму поглядаў.
    Самі вашыя погляды насамрэч блізкія да бальшавісцкіх (калі з часам розніца паміж нацыянальнасцямі павінна знікнуць) і імперскіх (калі прасцей кіраваць манкуртамі, шэрай масай без самаідэнтыфікацыі).

    У кантэксце артыкула гэта адмаўленне злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму па генацыду беларусаў. Нават калі нашыя каштоўнасці называеце "міфам", нельга адмаўляць, што ідзе сістэмная праца па знішчэнню носьбітаў гэтых каштоўнасцей (або, калі жадаеце, "міфа"). Гэта калі быць чэсным і паслядоўным. Але не маючы таго, выводзіце не да такіх выснаваў, а да пуцінскага "беларусаў няма", "забілі кагосьці невядома каго ў Віцебску".

    P.S. Пісаць дзіч нібыта ад імя Уладзіміра Арлова гідка. І толькі пацвярджае, што падман для вас не забаронены прыём.
  • Яўхім Карскі
    10.10.2024
    Я складаў мапу гаворак (ці калі хочаце, моваў, дэмаркацыя мова/дыялект немагчымая, як немагчымая дэфініцыя нацыі, апроч, хіба Макса Вайнрайхавай/Карла Дойчавай)
    Гэта так пацешна, што вы абапіраецеся на мяне
  • Даруйце
    10.10.2024
    ., што ад імя Арлова напісаў Мажвідаса, Канта і Ваню з Піларамы
  • .
    10.10.2024
    Вы не Карскі. Выбачэнні за Арлова не прымаюцца, бо паўтараеце ўжо на іншай асобе. Калі знаходзіцеся за межамі РБ і маеце мужнасць адказваць за свае словы, напішыце сапраўднае імя і прозвішча. Ёсць пытанні, як да Старкова, па крымінальных злачынствах, распальванню варожасці, цкаванню ахвяр і інш.

    Гаворкі толькі адзін з маркераў асобнай культуры. Археолагі вызначалі сваеасаблівасці маючы нават мінімум артэфактаў. А зараз ёсць і генныя даследаванні, па якіх пераважнае супадзенне з межамі ад Карскага.
  • Acab
    10.10.2024
    ., нажаль мая даведку прыгоннага зжэрла антыпаспартыстка Ціманоўскага, а бяз афіцыйнага дакумэнта ў мяне сапраўднага імя няма і, вядома, ня можа быць.
    Але я высако цаню, як нацыянальная ідэя пне вас да стварэньня эміграцыйнага губазіку думак.
  • Чэрапамерка
    10.10.2024
    Генныя дасьледаваньні зэр гут. Ня ведаю, што файней, архэялягічныя супадзеньні з межамі гаворак мяжы ХІХ з ХХ ці дасьледаваньні
  • .
    10.10.2024
    Перакруціць чорнае на белае не атрымаецца.
    Злачынствы ГУБАЗіКа не толькі ў непасрэдных здзеках над людзьмі, але і ў медыя-прасторы, калі яны распаўсюджваюць відэа і каментуюць сваё цкаванне ахвяр. Іх памагатыя ў цкаванні павінны атрымаць сваю долю адказнасці.
    Усе злачынцы разумеюць сваю віну, таму на відэа хаваюцца ў балаклавы, каналы вядуць ананімна, а каментатары (у тым ліку Acab) таксама хаваюцца за ананімнасцю.
  • Acab
    10.10.2024
    Камэнтаваньне і падтрымка на словах якіх заўгодна злачынстваў (чаго я не раблю, а вы пацешна і бессаромна мяне агаворваеце) - не злачынства.
    Вашае з губазікам касмэтычнае адрозьненьне, апроч рознае моцы, ў тым што адныя лічаць злачынствам падтрымку зэльцаравае самаабароны, а вы - адмову калектывіскага міту (зрэшты і губазікі лічаць, міт ў іх касмэтычна з вамі іншы)
  • .
    11.10.2024
    1. Параўналі самаабарону і адмову міфа, чорнае з круглым. Каша.

    2. Ваш пункцік пра калектывісцкі міф - толькі дадатковая канструкцыя да цалкам сфармаванай традыцыйнай сістэмы поглядаў саўка-ватніка. Бо інструментальнае прымяненне аргументаў пра той "міф" у вас вядзе не да нейтральнай пазіцыі адносна сучасных канфліктаў у свеце, а да апраўдання пуцінскіх і лукашысцкіх наратываў.
    Што я нядаўна паказаў у 6 пунктах. Зараз можна дадаць 7-мы: адмаўленне "нацыянальнага міфа" пра існаванне беларусаў супадае з пуцінскім "беларусаў прыдумаў Ленін".

    Нават камічна, як у анекдоце "што не робяць рускія, ўсё роўна атрымліваецца аўтамат Калашнікава". Да чаго не прыстасоўвае Ацаб запазычаныя аргументы пра калектывісцкія міфы, усё роўна атрымліваюцца лукапуцінскія высновы.

    3. Словы таксама могуць быць злачынствам. Лукашэнка толькі наплявузгаў (калі не ўлічваць яго справы) на некалькі крыміналак. І вы стараецеся. Здзекі карнікаў над людзьмі ў ананімных тэлеграм-каналах, распаўсюджванне персанальнай інфармацыі, фота з чужых кватэр, распальванне нянавісці і шмат іншага - гэта злачынствы.

    4. Вось толькі што вы адбельвалі карнікаў ("словы - не злачынствы"), а ўжо адмаўляеце тое. З апошняга яшчэ: прызывы наказаць і прымусіць выбачыцца прадаўшчыцу сувеніраў, якая папракнула расеяніна ў вайне. Папрок дырэктара - ахвяры карнікаў - проста ў прафесіі.
  • .
    11.10.2024
    У сукупнасці гэта паказвае еднасць, сумеснае пражыванне (гены), блізкую матэрыяльную культуру (археалогія), вусную і пісьменныя культуры (на базе мовы і гаворак).


    А Бот Ацаб і па гэтых пытаннях прыходзіць да выснаваў сучаснай прапаганды:
    - Калі "дэмаркацыя мова/дыялект немагчымая", то і беларускай мовы ў яго няма, практычна "белорусское наречие русского языка" (заходнярусізм).
    - "Чэрапамерка": любую нацыянальную ідэнтыфікацыю прыраўноўвае да нацызму. Тое ж самае, што рабілі савецкія імперскія ідэолагі (у іх увогуле няма розніцы паміж нацызмам і нацыяналізмам).
  • ???
    10.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • иначе не будет
    10.10.2024
    В системе лукашенко-вешальника беларусов и целовальника руки путина, иначе быть не может.
    30 лет фильтрый работают на полную мощь, в МВД, в КГБ, в МО РБ набираются сотрудники ненавидящие Беларусь, Беларуское и Беларусов, набираются садисты и с садистскими наклонностями. Это говорит, что, для лукашенко-вешальника беларусов, главный враг - Беларус !
    лукашенко-вешальник беларусов ненавидит Беларусь и Беларусов, для него, Беларусь, - корыто из которого наполняются личные счета, а Беларус - рабы наполняющие это корыто.
  • Да
    10.10.2024
    иначе не будет, да, в 2020 году вешали, в прямом смысле, в лесопосадках, активистов фанатов, активистов анархистов, убивали во дворах Минска и других городов просто несогласных и активных, продолжают убивать и пытать в тюрьмах лукашенко-вешальника.
  • Добродзеяцелю
    10.10.2024
    иначе не будет, А ты не правакуй, пішы па-нашаму.
  • Краіна навыварат
    10.10.2024
    Калі ўладу захапіў неадукаваны псіхапат, калі ў міліцыі прыслужваюць бандыцкія вырадкі, калі ў судах сядзяць цынічныя гады, то атрымліваецца вось такое...
  • Імя
    10.10.2024
    Краіна навыварат, калі русскій мір у галовах большасці, то азначаныя пачвары натуральным чынам прыслужваюць і сядзяць. Выключэнняў з гэтага правіла не бывае.
  • Зброя.
    10.10.2024
    Пакуль мы iм даем яны забiваюць.
  • Acab
    10.10.2024
    Ну хто, якая злачынная хеўра, здолее паспаборнічауць зь інстытуязаванай дзяржаўнай міліцыяй ў колькасьці забітых і аб'ёме нарабаванага?

    Ведаю, любы чытач разумее, як перакладаецца першае слова з маёй абрэвіятуры. І што пераклад не зьмяняецца падчас перамяшчэньня зямной куляй.
  • Кен
    11.10.2024
    Слухайце украінскага гісторыка Палія у Ютюбе. Ён пра "русскій мір" і Расею вельмі добра і трапна расказвае.