Комментарии к статье

На праздновании «Дожинок» в Копыльском районе сельчанин напал с «розочкой» на председателя колхоза

  • Acab
    10.10.2024
    Спадар Лукашэнка Бацька на сьвітанку кар'еры на пасадзе старшыні таксама біўся з трактарыстам. Ці не Нябёсны Дзэўс ніспасылае нам азнакаваньне бутэлечнай ружачкай Новага Бульбаімпэратара?!
    ЗШыбуйце да букмэкэраў: зара Астыяг падашле Гарпата-Калабу зьвесьці прарочанага новым ўладаром старшыню, але той выбярэцца, як Кір.
  • Піфія Сыбілаўна
    10.10.2024
    Ў Пераемніка будзе шнар на правым капыце
  • Эўрыпід
    10.10.2024
    Во сьвяткуюць шырака! Мо высьлізнуць з Гадэсавых сутарэньняў і напісаць паводле прачытанае міліцэйскае справаздачы другую частку да Бакханак, ўжо з назвай Буханцы?
  • Квітней Калгасны Лад
    10.10.2024
    Ўліс на сцэне ўзнагараджае ганаровай граматай лепшых рабыняк зь ліку даярак і пастушак. Дзяўчыны на высачэрных катурнах падымаюцца на сцэну за ўзнагародай. Ззаду за намінанткамі цалуе ральлю купка футфэтышыстаў.
    Непадалёк сцэны рэзка прычальвае трэера, адкуль выскоквае вайскавы камісар Палямэд з калегамі і хоча загрэсьці Ўліса бараніць сьвятую ахэйскую зямлю ў Малой Азыі.
    Ўліс ўдае вар'ята: пачынае прамову пра перавыкананьне поўсьценарыхтовак і айці ліфт.
    Палямэд не здаецца адбівае горла піфаса і кідаецца на Ўлісавага немаўля, старшыня саўгаса Ітака вымушаны прызнаць сфальсіфікаванасьць статыстыкі справаздачы пра надоепакос, абувае керзачы і адплывае на спэцыяльную вайскавую апэрацыю абароны Ахэі ў Малой Азыі
  •