Комментарии к статье

Наумчик о резких заявлениях Позняка: Его не интересует имидж, он говорит то, что не говорят другие

  • Эюя
    13.10.2024
    Так і ёсць.
  • Satan
    13.10.2024
    Усё, што кажа Пазняк, у каментах на НН лукаботы пішуць амаль кожны дзень! Можа нават ён у іх тырыць тэкст, а не яны ў яго.
  • FF
    13.10.2024
    Satan,
    А што лукаботы пішуць у каментах? Што лукашэнка вар'ят? Што ён прыйшоў да ўлады ў выніку спецаперацыі ФСБ? Што 30 гадоў знішчае ўсю беларушчыну? Гэта ўсё наратывы Пазняка, якія ён пастаянна прасоўвае. У 20-м, калі не памыляюся, яшчэ пісаў, што Пуцін збіраецца выкарыстаць Беларусь для вайны з Украінай
  • Дзякуй
    13.10.2024
    Дзякуй Сяргею Навумчыку і Зянону Пазьняку.
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    13.10.2024
    Час паказавае, што Пазьняк кажа праўду і мае рацыю.
  • Зянон Станіслававіч гэта здрада людзей
    13.10.2024
    Пра гаранта незалежнасьці Беларусі дзень і ноч трызьніць прапаганда Лукашэнкі.
    Пазьняк проста паўтарыў яе наратывы.
    Кансерва рэжыма?
  • Хлусу
    13.10.2024
    Вы хлусіце. Прапаганда кажа адно, а Пазьняк зусім іншае.
  • Воўна
    13.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • былы пазьняковец
    13.10.2024
    Зянон Пазняк: Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто

    Навумчык, гэта кажа прапаганда рэжыму дзень і ноч. І тут Пазьняк неарыгінальны.
  • Пытанне
    13.10.2024
    былы пазьняковец, пытанне журналіста было: хто з атачэння Лукашэнкі можа яго замяніць? Ну і хто па-вашаму? На каго вы асабіста робіце стаўку ў атачэння Лукашэнкі?
  • Прахожы
    13.10.2024
    Палітыка павінна цікавіць тое, як яго слова адгукнецца сярод выбаршчыкаў, ці будуць яму давяраць - гэта значыць імідж. А калі ён імкнецца сілай загнаць вядомую яму "праўду" ў мазгі не падрыхтаванага насельніцтва, то гэта апостал, прарок. І праз 30 гадоў гэты прарок можа задаволена канстатаваць: а я ж вас папярэджваў. Але што з таго? Жыццё не заўважыла прароцтваў, бо для яго змены патрэбен быў не прарок, а палітык, які б разумна выстройваў свой імідж.
  • Хмм
    13.10.2024
    Прахожы, Зянон Пазьняк прынцыпова кажа праўду і прынцыпова не займаецца папулізмам (якога вы так хочаце).

    (Популизм в политике - это последовательная линия поведения, которая предполагает выдвижение заведомо демагогических и реально не выполнимых лозунгов и обещаний с тем, чтобы удержать народную популярность или добиться ее.)

    Тыповыя прыклады папулістаў: Лукашэнка, Бабарыка, Калеснікава, Цапкала.
  • Лол
    13.10.2024
    Прахожы, Тое што вы апісалі ў канцы, гэта папулізм, а не палітыка. Пазняк менавіта палітык у класічным сэнсе, узроўню Гавэла ці Рэйгана.
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    Хмм, "Прахожы, Зянон Пазьняк прынцыпова кажа праўду і прынцыпова не займаецца папулізмам (якога вы так хочаце)".

    Напярэдадні выбараў 2010 года ў траўні Свабода апублікавала артыкул Сяргея Навумчыка "Зянон Пазьняк: “Выбары трэба байкатаваць”. Працытую кавалачак:
    "Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня".
    Я паўтарыў гэтыя словы Пазьняка на тагачасным форуме і нагадаў грамадству, што Зянон і КХП БНФ удзельнічалі ў прэзідэнцкіх кампаніях 2001 і 2006 гадоў.
    Вось такая Праўда Пазьняка.
    Дарэчы на тым форуме (было 264 камента) я ўпершыню для беларускага грамадства распавёў пра легітымізацыю ўлады Лукашэнкі прыхільнікамі Пазьняка і самім ЗС, па сродкам удзелу ў выбарах.
  • Войтэк
    13.10.2024
    Anatol Starkou,
    дзядзька Зянон прыйдзе- парадак навядзе!!!
  • Да Войтэка
    13.10.2024
    Войтэк, Зянон на той сьвет прыйдзе - парадак навядзе.
  • Paliašuk
    13.10.2024
    Лол, не ўяўляю сабе, каб Гавэл публічна нападаў на людзей за кратамі, нават калі іхныя палітычныя погляды адрозныя ад ягоных. А Зянону Станіслававічу гэта ўдалося - палітык, які пераўзышоў Гавэла.
  • Смургонец
    13.10.2024
    Лол, Гавел і Рэйган выйгралі выбары, а Пазняк прайграў.
  • Пытанне
    13.10.2024
    Paliašuk, Зянон Пазьняк не сказаў нічога новага, усё гэта ён казаў, калі яны былі на свабодзе і маглі яму адказаць.
    Чаму яны яму не адказалі, калі былі на свабодзе?
  • Скажыце дзякуй Шушкевічу
    13.10.2024
    Смургонец, дзякуй Станіславу Шушкевічу, які спецыяльна зарэгістраваўся, каб адцягнуць галасы ад Пазьняка.
  • Дзяды спыніцеся, вы аб….
    13.10.2024
    «Была б сітуацыя эканамічнага калапсу, і той жа самы Пуцін пазваніў бы і сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, давай ужо».

    Пра мудлага Пуціна ой 😂😂😂
  • Жнівень 2020
    13.10.2024
    16 жніўня 2020 года Зянон Пазьняк ясна і панятна растлумачыў, што трэба рабіць.
    [Рэд. Выдалена]
  • Жнівень 2020
    13.10.2024
    Жнівень 2020. Відэа называецца "Аб беларускім нацыянальным пратэстным руху".
    Зянон Пазьняк тлумачыць, што трэба рабіць народу, каб узяць уладу і вярнуць законнасць у краіну.
  • политзек
    13.10.2024
    Пазняк классический горлопан-неудачник...
    Любой человек, который слишком много пи...ит, иногда говорит и правду. как неисправные часы два раз в сутки показывают точное время..
    в истории с Зеноном важно не то, что иногда он "мае рацыю", а в том, что он занимается непотребством, недопустимым для интеллегентного, умного человека. по факту, он таковым и не является..
    пустой политический ТРУП, которые набрасывает свое дерьмо на вентилятор
    УБОГОЕ зрелище.
  • Хейтару Пазьняка
    13.10.2024
    политзек, у цябе шмат пустых словаў, абразаў, хейта. А што сказаць хацеў?
  • гыыы
    13.10.2024
    Совковый дедок жалуется что поучения второго дедка никто не слушает ))) Прям эталон!)))
  • Заўвага
    13.10.2024
    гыыы, саўкі па-руску пішуць на беларускіх сайтах. Як вы.
    А Зянон Пазьняк антысаветчык.
  • we
    13.10.2024
    Ну шизики тоже видят и гавораць, тое, што не кажуць іншыя. Дык зараз кожнае такое выказванне будзем у СМІ трансліраваць?

    Калеснікава не дае спакою Пазняку, бо яна ў цяперашні час яўлала сабой сапраўднага палітыка. Аб'яднала, узбудзіла, захапіла людскія масы. Кіравала людскімі думкамі, надавала энергію і надзею. А што можа даць беларускаму народу Пазняк? Бруд, які ён лье, у тым ліку на паплечнікаў, на працягу 30 гадоў за-за мяжы?
  • Пытанне
    13.10.2024
    we, Калеснікава "сапраўдны палітык"? Без палітычнай праграмы? Гэта як?
  • Пытанне
    13.10.2024
    we, "Аб'яднала, узбудзіла, захапіла людскія масы" і куды яна накіравала людскія масы? "Идите и гуляйте по городу, мирно и не нарушая закон".
    Навошта? З якой палітычнай мэтай? Дзеля якога выніку?
  • Мх
    13.10.2024
    we, гэта "сапраўдны палітык" стала вядомая толькі перад самымі выбарамі 2020 г. Раней ніхто пра яе і не чуў, бо яна жыла ў нямеччыне гадоў з 20.
  • we
    13.10.2024
    Пытанне , А якая палітычная праграмма была ў паўстанцаў з гета пры фашыстах?

    Калеснікава рабіла тое, што магла. Як і кожны сумленны беларус. Вінаваціць тых, хто хоць якім чынам пратэставаў, могуць або лукашысты, або людзі з надыходзячым маразмам, накшталт Пазняка. Ёсць яшчэ адна катэгорыя - яны быццам і не лукашысты, але НІВОДНАГА слова ці дзеяння лукашызму не выказалі. Дык вось гэта - самая мярзотная частка насельніцтва. Тут у каментарах ужо два выказаліся.
  • Пытанне
    13.10.2024
    we, выйсці паказаць сардэчкі АМАПу, паабяцаць яму: "Ребята, мы вас спасём", і развярнуць прэч пратэстоўцаў, якія прыйшлі выкідаць Лукашэнку з палаца, які ўжо спужаўся і сеў з Колям у верталёт, каб бегчы з краіны, гэта ўсё, што яна магла?
  • Ганьба
    13.10.2024
    Магчыма, Пазняк і мае рацыю. Але зараз яго словы толькі раз'ядноўваюць - паглядзіце на дыяметральна супрацьлеглыя рэакцыі ў каментах. Падчас перыяду песімізму і расчаравання - яно нам трэба? Нам трэба канкрэтныя задачы і сумесная дзейнасць.
  • Пытанне
    13.10.2024
    Ганьба, якая можа быць "сумесная дзейнасць" з прарасейскімі сіламі"?
  • чэшскі куколдавод
    13.10.2024
    Ганьба, а можна гэта наадварот халодны душ? Чым хутчэй мы зразумеем, што кветкі ў барацьбе не эфэктыўныя, тым лепей. Няма з кім аб'ядноўвацца
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    "Навумчык згадвае, як аднойчы напісаў Пазняку, што яго рэзкая форма можа адштурхоўваць людзей. Маўляў, вы кажаце праўду..."
    БЧБ праўду або зянонаўскую.

    «Ён адказаў (не даслоўна, але блізка да тэксту): Сяргей, мяне зусім не цікавіць мой імідж".

    У меня зазвонил телефон. "Хто гаварыт?" - "Слон." (Жарт.) Але я пазнаў голас. Гэта вядомы ў бчб эмігранцкім асяроддзі чэл, які на тры гады мяне старэйшы і які даўным-даўно ведае Зянона Пазьняка. Магчыма з 70-х. Калі гэты званок быў? Не памятаю дакладна, але прыблізна ў 2008-м гаду ў сераду, калі я жыў у Брукліне.
    Тады канчаткова з грамадскай залы БАПЦ былі выгнаны беларусы і беларускі, якія не былі так бы мовіць на 100% бчб. Я таксама сыйшоў, дасталася вуліца і беларускаму праваслаўнаму габрэю, які спяваў у царкоўным хоры, а яшчэ раней беларускамоўнаму святару. "Вы посмотрите, что они пишут", - гэта сьвятар прынёс і паказвае мне мясцовую бруклінскую газету Беларус - "Я, оказывается, кагэбист!" Ён вучыўся ў мінскай школе, дзе вучылася мая памерлая жонка, а потым яго прыняла Руская праваслаўная царква Нью-Ёрка і дала яму маленькую царкву ў Брукліне. Усіх праваслаўных беларусаў і беларусак прыняла тады РПЦ. І мяне таксама. У Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве ў Брукліне на Атлантык авеню застаўся каталік Пазьняк і яго бчб хеўра. Пасля таго беларускамоўнага сьвятара ў царкве змянілася здаецца тры сьвятара ўкраінца і бчб беларусы слухалі іх на ўкраінскай мове.

    "Дык хто гаварыт?" - "Слон." (Жарт.)
    Чалавек гаварыў мне па тэлефону мо гадзіны паўтары. У яго, які ведаў Зянона шмат гадоў, набалела было і пасля падзей у царкве БАПЦ вырашыў мне выгаварыцца. Я не запісваў, не канспектаваў тэкст маналога. Я проста слухаў. "Людзей жа не стала ў царкве. Яны ж пайшлі ў РПЦ!" - "А мне так добра!", адказаў гэтаму чэлу Сьвяты Зянон Адраджэнец Нацыі.
    P.S. Гэта я расказаў упершыню і спадзяюся, што з майго сказу ніхто не зразумее хто ж з бел дыяспары мне званіў болей 15 гадоў таму.
  • Полицай, что ты несешь
    13.10.2024
    Anatol Starkou, тебе в ментовку звонят чтоб рассказать про Поздняка? Это даже смешнее той истории как ты голосовал в Нью-Йорке
  • Хто яны такiя
    13.10.2024
    Хай Навумчык раскажа як кантора забяспечыла iм з пазьнякамi калiдор для выезда каб пазьняк мог цяпер плявузгацi з-за мяжы
  • Заўвага
    13.10.2024
    Хто яны такiя, вы пераблыталі. Калідор для выезда кантора забяспечыла Святлане Ціханоўскай.
  • Паправачка
    13.10.2024
    Заўвага , Святлане пагражалi i прымусiлi з'ехаць, а пазьнячку забяспечылi калiдор
  • Заўвага
    13.10.2024
    Паправачка, Зянон Пазьняк вырваўся з ачэпленага амапам раёна (добра, што тады відэакамер не было паўсюль, як цяпер, інакш бы не атрымалася).
    А Святлану вывезлі па яе згодзе, перадалі з рук у рукі спецслужбам Літвы, дзе выдзелілі памяшканні, аўтамабілі і грашовае ўтрыманне.
  • чэшскі куколдавод
    13.10.2024
    Паправачка, у курсе, што Пазьняк трапляў у аварыю, дзе ярка была відаць рука спэцслужба, зьязджаў за мяжу, пасьля вярнуўся і яго ледзь не ўзялі на управе БНФ? Якія калідоры?))
  • Казкi пра белага бычка
    13.10.2024
    Заўвага, "пазьняк вырваўся з ачэпленага амапам раёна". пазьняк выйшаў праз заднi праход ў двор акадэмii мiлiцыi i паехаў
  • Петя
    13.10.2024
    Все видимо забыли, как Колесникова говорила, что забастовку надо делать по закону, оформлять заявление и с ним идти в лукашенковский суд
  • Помнім усё
    13.10.2024
    Петя, усё помнім, як некаторыя людзі паверылі газпрамаўскім прахадзімцам і пісалі заявы: "Я пачынаю забастоўку" і выкладалі ў інтэрнэт. Сам сваімі асабістымі дадзенымі, месцам працы.
    Іх усіх адразу затрымлівалі.
    Такая заява гэта данос на самога сябе. Палева. А не страйк.
  • Хто такi пазьняк
    13.10.2024
    "Хто можа замянiць лукашэнку - рэальна нiхто" (с)Зя. Iмiдж нiшто, проста лукашэнкаўскую кансерву панесла..
  • Пытанне
    13.10.2024
    Хто такi пазьняк, нагадаю яшчэ раз, што,пытанне журналіста было: хто з атачэння Лукашэнкі можа яго замяніць у выпадку яго канчыны?
    Напішыце, як бы ВЫ адказалі на гэтае пытанне? Каго з атачэння Лукашэнкі вы бачыце як прабеларускага лідара. А не прамаскоўскага, які здасць суверэнітэт краіны.
  • Хто такi пазьняк
    13.10.2024
    Пытанне , не хлусi кдбшны пазняка бот, не было нiякага пытання пра атачэнне
  • Пытанне
    13.10.2024
    Хто такi пазьняк, вы ж не глядзелі відэа.
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    "Навумчык дадае, што некалькі былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета ад БНФ прапаноўвалі свае паслугі ў 2020-м, але іх не сталі слухаць. Ён лічыць, што дастаткова было аднаго чалавека, які мог бы істотна паўплываць на сітуацыю, — Сяргея Антончыка, былога дэпутата Вярхоўнага Савета, аднаго з лідараў рабочага руху".

    1996 год. Можа студзень, а можа люты. Мінск. Маё роднае Ўручча-2. Вечар. У двух кроках ад майго дома на Русіянава ў школе ў актавай зале адбылася сустрэча з дэпутатамі ВС 12 склікання Пазьняком, Навумчыкам і Антончыкам.
    Навумчык: "Мы ведаем хто такі Сашко!" Сашко - гэта першы прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка. А Сяргей Антончык - гэта той рабочы чалавек (здаецца ён тэхнікум закончыў), якога падставілі адраджэнцы нацыі ў ВС, каб ён РАБОЧЫ ЧАЛАВЕК зачытаў даклад аб карупцыі, і ўзгадаў у ім Сашко.

    Што адбылося потым? Потым Навумчык и Пазьняк збеглі ў замежжа, а Антончыка ўлада парвала як Тузік грэлку. Бо Наувумчык и Пазьняк добра ведали Сашко.
  • У iншых просто есть мозги и совесть
    13.10.2024
    То что дед несёт - уже давно за гранью человеческого. Это все от осознания собственной никчемности лузера, который имел все, все сам слил и трусливо сбежал
  • Пытанне
    13.10.2024
    У iншых просто есть мозги и совесть , а з чым вы нязгодны з Пазьняком? Хто не ўсё зліў, хто не збег? Можаце назваць гэтых палітыкаў з "мозгамі і совестью"?
  • А смысл?
    13.10.2024
    Пытанне , наверное, мог бы, но не тебе. Я же знаю, что услышу в ответ, мне и быдлодеда вполне достаточно
  • Дон Кіхот Пазняк і
    13.10.2024
    яго верны Санча Панса Навумчык
  • Беларус
    13.10.2024
    Можа тады шаноўны спадар Навумчык патлумачыць: а навошта ўвогуле агучваць тое, што не гавораць іншыя і што разбурае еднасьць і падрывае давер у грамадстве ў цяперашні момант? Штобы што? Проста таму што не бянтэжыць уласны імідж? Ці таму, што вельмі хочацца рзанансам усплыць на інфапаверхню любым коштам?

    Падрыў еднасьці і даверу падчас акупацыі і вайны - гэта грамадзянская здрада. Бо зьніжае, а не павялічвае патэнцыял нашага боку. У незалежнасьці ад таго, мае рацыю спадар Пазьняк ці не.
  • Пытанне
    13.10.2024
    Беларус, а чым праўда Пазьняка пра крамлёўскі газпрамаўскі праект Калеснікава-Бабарыка "разбурае еднасьць"?
    Вы выступаеце за тое, каб усе аб'ядналіся вакол маскоўскіх праектаў?
    Чаму вы за гэта выступаеце?
  • Праект "пазьняк"
    13.10.2024
    Пытанне , праект калеснiкава-бабарыка даўно ў турме, але пазняк працягвае працаваць на раскол i на карысць лукi
  • Беларус
    13.10.2024
    Пытанне , Менавіта "крамлёўскі газпрамаўскі праект Калеснікава-Бабарыка" (як вы кажаце), а не "Зянон і Со" аб'яднаў людзей і стварыў беспрэцэдэнтную пагрозу і раз'яднаньне лукашыстаў у 2020-м.

    Логіка вельмі простая: калі намаганьні ў зрынаньні злачыннага рэжыму аб'ядноўваюцца - гэта добра. Калі раз'ядноўваюцца - гэта кепска. Пазьняк робіць відавочна адмоўны ўчынак і раз'ядноўвае, бо зьняважліва ставіцца да людзей, якія аб'ядналі грамадства ў патрэбны момант, выступалі за сумленьне і імкнуліся зламаць лукашысцкую хунту. Не кажучы ўжо пра нейкую мараль ды этыку, калі гэтыя людзі ў катавальні і адказаць яму зараз ня могуць.
  • Дурасць не прыклад для падражання
    13.10.2024
    Праект "пазьняк", Калеснікава сама так захацела. У яе быў выбар.
    Астатнія, хто з ёй у машыне ехаў - спакойна з'ехалі за мяжу.
    У нас нас на вёсцы кажуць "дурная баба".
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    Дурасць не прыклад для падражання,
    А ў нас у Рывердэйлі людзі аб ёй казалі:”Марыя - наша беларуская Жанна Д’Арк!” Асабіста мне яе вяртанне дадому падабаецца. Улада ёй прайграла беларускую гісторыю-2020.
  • ?
    13.10.2024
    "падзеі 2020 года належным чынам не прааналізаваныя"
    дык чаму мысляр сусветнага ўзроўню Пазняк не прааналізуе?
  • Жнівень 2020
    13.10.2024
    ?, прааналізаваў. Ідзіце і чытайце, глядзіце відэа.
    Спасылкі сёння не праходзяць цэнзуру.
  • &
    13.10.2024
    Жнівень 2020, мне навошта? сама магу прааналізаваць. яшчэ да жніўня 2020, толькі пабачыўшы гэтыя дыскатэкі і гастралёрак, сказала, што народ будзе падмануты і расчараваны. пасля чаго Мад. (які да таго нібы сябраваў са мной), абазваў мяне нядобрымі словамі, забаніў і стаў Сьвету кахаць.
    і што ў выніку? хто аказаўся правы?
  • Евангелiе ад навумычка
    13.10.2024
    Сваiмi рэзкiмi заявамi пазьняк i зрабiў лукашэнку прэзiдэнтам i працягвае 30 гадоў дапамагаць яму. 30 гадоў дураць сумесна з сашам гэты "дурны народзiк". Але ў 2020 пракалолiсь, не чакалi
  • Заўвага
    13.10.2024
    Евангелiе ад навумычка, прэзідэнтам Лукашэнку зрабілі ябацькі, якія прагаласавалі за яго 30 гадоў таму назад.
    Ну і тыя ябацькі, якія ў наступныя гады за яго галасавалі, падтрымлівалі і служылі ў яго адміністрацыях.
  • Пытанне
    13.10.2024
    Евангелiе ад навумычка, у 90-я Зянон Пазьняк так распугаў вас толькі аднойчы выказанай заявай аб небяспецы расейскага імперыялізму, што вы адразу пабеглі галасаваць за Лукашэнку?

    Заява Пазьняка была зроблена на фоне крывавых правакацый, якія былі развязаныя з удзелам рускіх войскаў у Малдове, Таджыкістане, Асеціі, Грузіі, Абхазіі, Чачэніі, калі быў падрыхтаваны праімперскі прарускі пераварот у Азербайджане, разадрана, пакромсана, патоплена ў крыві Грузія і сілай загнана ў СНД.

    Вы ў той час каго падтрымлівалі? Маскоўскую палітыку ў дачыненні да гэтых краін?
  • Заўвага на заўвагу
    13.10.2024
    Заўвага, пазьняк ябацька нумар адзiн, архiтэктар прэзiдэцтва лукашэнкi, так напужаў саўкоў сваiмi рэзкiмi заявамi, што яны абралi псiхапата
  • Ідыёту
    13.10.2024
    Заўвага на заўвагу, дзіўна, у камандзе Лукашэнкі былі Лябедзька, Чалы і Цапкала, а ябацька нумар адзін чамусьці ў вас нехта іншы.
  • Азы политики
    13.10.2024
    Политик, не заботящийся о своем реноме, о своей популярности, о привлекательности своих идей, высказываний не есть политик, а есть нарцисс или мессия. А мессия нам не нужен, Наумчик. Вот поэтому вы и Позняк и в пролете к власти.
  • Наадварот
    13.10.2024
    Азы политики, наадварот, палітык, заботящийся о своем реноме, о своей популярности, о привлекательности - гэта нарцисс.
    А палітык - той хто мае прынцыпы і палітычную праграму. Як палітык Зянон Пазьняк, напрыклад.
  • Азы непонимающим
    13.10.2024
    Наадварот , Нарцисс Позняк никогда не придет к власти. Потому что он не привлекает, а отталкивает русскоговорящих белорусов, коих в стране абсолютное большинство. Так понятно?
  • имя
    13.10.2024
    "Навумчык дадае, што некалькі былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета ад БНФ прапаноўвалі свае паслугі ў 2020-м, але іх не сталі слухаць"

    То есть импотенты, которые нихрена не смогли сделать за 25 лет, полезли с советами, и их послали на х*р. Я правильно понимаю ситуацию? Наумчика удивляет, что бездарных менеджеров, у которых в резюме только провалы, не берут в новые проекты?

    Сколько же развелось всякой шушеры, которая точно знает, как надо было действовать в в 20-м, и вот тогда бы...
  • Мх
    13.10.2024
    имя, Ну назавіце мне "удалыя праекты" т.зв. "Палаткі прадстаўнікоў" з 1996 года? Сядзець і рукі па загадзе зверху падымаць? Пра парламентарызм і міжпартыйныя спрэчкі я ўвогуле маўчу. Іх там няма.
  • Пытанне
    13.10.2024
    имя, а чым адзначыліся вашы новыя одарённые мэнэджэры? Якія ў іх поспехі, дасягненні ў 2020с і за 4 гады пасля 2020га? Якія вынікі? Назавіце топ-3 вынікаў вашых небездарных менеджеров.
  • чэшскі куколдавод
    13.10.2024
    имя, вы не забывайцеся, што гэты"імпатэнты" былі абраныя народам у ВС у 90 годзе, распрацавалі дэклярацыю аб суверэнітэце Беларускай ССР, распрацавалі плян пераходу БССР на рынкавую эканоміку і ўвогуле шмат зрабілі працы, каб Беларусь атрымала незалежнасьць. Пры гэтым ніколі не прымалі бок Масквы
  • Імя
    13.10.2024
    Пытанне , а калекцыя гадзіннікаў? А 900 т. даляраў за канапай?
  • &
    13.10.2024
    Пытанне , давайце я за яго
    1. узмацненне ўлады лукашэнкі. улада з аўтарытарнай пераўтварылася ў таталітарную
    2. знішчэнне любой альтэрнатывы. ва ўсіх сферах - палітычнай, інфармацыйнай, адукацыйнай, культурнай і г.д.
    3. яшчэ большае знішчэнне мовы
    4. небывалыя рэпрэсіі, якія не спыняюцца дасюль
    5. Беларусь яшчэ больш прывязана да расеі, закрыта ад Захаду
    6. прадастаўленне тэрыторыі для нападу на Украіну
  • FF
    13.10.2024
    У гэтым, дарэчы, грунтоўнае адрозненне паміж Пазняком і Ціханоўскай. Спадарыня Святлана (пры ўсёй павазе за зробленае ёй за чатыры гады, а зрабіла яна багата) выбудоўвае (хаця насамрэч гэта робіць штаб) сваю рыторыку на тым, што жадаюць пачуць беларусы ў бягучы момант. Памятаеце, спачатку ў нас пратэст не нацыянальны, мы не жадаем сыходзіць ад Расеі на захад, пуцін мудры? А пасля і беларускую мову пачала вучыць, і на імпрэзы хадзіць, і з кожнай датай віншаваць, і спачуванні нейкія выказваць (як з Крокусам), каб у позве дня быць.

    Пазняк жа ўжо пляваць жадаў на той аўтарытэт, які заробіць сваімі выказваннямі. Выкажа праўду, якой ён яе бачыць – і ўсё адно, што ад яго жадалі пачуць. А каштоўнасць гэтага ў тым, што Зянон бадай што лепш за ўсіх разумее законы развіцця беларускай нацыі
  • Азы непонимающим
    13.10.2024
    FF, политик должен думать как придти к власти, а не о законах развития белорусской нации. Похоже такие как вы не знаете даже основ политики. Позняк безнадёжен.
  • .
    13.10.2024
    Цікавая заўвага. Але з першага абзацу, на мой погляд, напрошваецца іншы вывад: як раз Ціханоўская і развіваецца сумесна з беларускай нацыяй.
    Ці "развіўся" пры гэтым Пазняк, ці глядзіць ён з нейкага пункту, да якога нацыі яшчэ развівацца - для мяне вялікае пытанне. Ёсць моманты, па якіх ён збоку ад таго развіцця, і ніколі ўжо не дагоніць сучаснасць.

    Тут яшчэ важна, каб палітык жадаў правесці людзей ад пункту А да пункту Б (тое што маем - пажаданая будучыня).
    А не знаходзіўся адзін недзе ў пункце В і адтуль проста каментаваў і лаяўся на тое, што адбываецца.
  • чэшскі куколдавод
    13.10.2024
    FF, яднае іх канешне адно, што Пазьняку было дастаткова зрабіць адзін крок у 1996, каб сілавым спосабам вырашыць пытаньне дыктатуры і людзі былі гатовыя ісьці да канца. І тое ж самае спадарыні Ціханоўскай у жніўні 2020 году. Ні хацелі крыві, а атрымалі кроў
  • Алесь
    13.10.2024
    Единственное что меня смущает что Цепкало и Бабарико одновременно появились. Один от наменклатуры ,другой от бизнеса. Как будто договорились. Это при том что традиционная оппозиция вышла из политической гонки. Может в словах Позняка и есть рациональное зерно.
  • Сівы
    13.10.2024
    Тихановской помогали собирать подписи команды партии Статкевича и Лебедьки, а сам Статкевич активно консультировал Сергея Тихановского и Сергей уже знал, с кем имеет дело и что никакими выборами диктатора не уберёшь с трона. Поэтому политическая кампания у Сергея была агрессивной и радикальной, за что его арестовали ещё до выборов. В команде Светланы была Ковалькова, которая имела достаточный опыт проведения политической кампании. Так что не надо тут Наумчику сказки рассказывать. Если не взяли кого-то из БНФ в команду, то не надо тут обиды выплёскивать. Когда начались протесты, то от Позняка было лишь парочка комментариев. А где воззвания к народу, где призывы к восстанию? А что делала его партия в это время? Почему свою партию не направил на баррикады? Он же 30 лет готовил подземную армию, и где эта армия? По факту Позняк во время протестов самоустранился и устранил свою партию от уличной борьбы. Так кто здесь агентура и кто работает на режим? Национальный лидер он, смех.
  • хм...
    13.10.2024
    пазняк хацеў далучыцца да ціханоўскага. дасылаў яму такія прапановы. калі ціханоўскага пасадзілі, ціханоўскую ён не ўзлюбіў. і зараз вось нападае на калеснікаву. хм... неяк падазрона ён не любіць менавіта жанчын
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    Толькі што прачытаў Законы беларускай нацыі, выдадзеныя яшчэ пры Царэ Гароху да Арытоцеля і Рымскага права разам узятых. І вось што там напісана:

    Дэзерціры Навумчык і Пазьняк застануцца ў беларускай гісторыі дэзерцірамі часоў так зв адраджэння, а Марыя Калеснікава - героям падзей-2020.
  • .
    13.10.2024
    Даўно заўважыў у рускіх, што калі нехта выказваецца рэзка, нават хамавата, у такога чалавека заўсёды знаходзяцца прыхільнікі, якія ведаюць, як апраўдаць хамства.
    Тлумачаць:
    - чэснасцю ("затое не хавае праўды, не крывадушнічае");
    - прафесіяналізмам ("затое можа расказаць тое, што іншыя не ведаюць");
    - выключнасцю і надзвычайнасцю чалавека ("затое ён унікальны, рве шаблоны, заглядвае за межы");
    - яго заслугамі ("затое ён дасягнуў тое, зрабіў гэтае").

    Гэта можа быць агульначалавечы феномен. Пра рускіх кажу са свайго досведу, бо беларусы звычайна больш мяккія, спакойныя. Ёсць выключэнні: вядома, Лукашэнка, некаторыя яго чыноўнікі, большасць ідэйных карнікаў. І ў спіс напрошваецца ...

    Мне ніколі не падабаліся гэтыя апраўданні, лічу іх халопскімі паводзінамі - у такіх "пану"/"гаспадару" дазволена хаміць, гэта нібыта норма.
  • Імя
    13.10.2024
    ., тобок, Навумчык — расеец? От жа вы дэмагог! Ггг
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    Імя, Ён амерыканец.
  • .
    13.10.2024
    Безапеляцыйнасць і нахабства Пазняка, часткі ягоных аднадумцаў (сярод каментатараў - хаця, трэба прызнаць, ёсць і з іншага боку) - у маім асабістым досведзе асацыююцца з рускім светам.
    Лаяльнасць частцы аўдыторыі да такога нахабства - у маім асабістым досведзе асацыююцца з халопскай псіхалогіяй, таксама з рускага свету. Большая дапушчальнасць агрэсіўных паводзін, разуменне іх як нормы - ідзе да нас з Расеі, не з Захаду.
    Жадаеце беларускай нацыі развіцця - працуйце з гэтым, не працягвайце традыцыі пошуку аргументаў для апраўдання нахабства.
  • .
    13.10.2024
    Адразу бачу супярэчанні ў словах Навумчыка:
    1. Калі "Вольная Беларусь" Пазняка нібыта мае падтрымку сярод беларусаў, чаму ў 2020-м не знайшлося нават аднаго чалавека адтуль, які б сам працаваў з масамі і зрабіў тое, што трэба?
    "Дастаткова было аднаго чалавека, які мог бы істотна паўплываць на сітуацыю, — Сяргея Антончыка, былога дэпутата Вярхоўнага Савета, аднаго з лідараў рабочага руху".
    Які ж ён лідар, калі і людзі яго напрамую самі не чулі, і камусьці са "штабоў" прыйшлося прапаноўваць яго паслугі?

    2. Калі са слоў Пазняка, пратэсты 2020-га былі "крамлёўскай афёрай па замене Лукашэнкі дзеля падрыхтоўкі агрэсіі на Украіну", навошта было прапаноўваць аднадумцаў Пазняка ў гэтыя "штабы"?
    Жадалі падтрымаць крамлёўскую афёру?
  • Праўда
    13.10.2024
    Пазьняк проста працуе на Лукашэнку, вось i ўсё.
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    Праўда, і ўскосна поатлумачыў сваёй зя-пачтве ЧАМУ Лукашэнка не амністіраваў Марыю К.
    Аказваецца яна ні разу не падтанцоўвывала дэзерціру адраджэнцу нацыі.
  • Абураны
    13.10.2024
    "Калі б за некалькі месяцаў падрыхтавалі страйкамы на 10-15 бюджэтаўтваральных прадпрыемствах, сітуацыя была б зусім іншая"

    Ды няўжо?! Дык чаму вы, такія разумныя, не падрыхтавалі? Вам сказалі "пайшлі вон" і вы, такія пакрыўджаныя, пайшлі? Што за лухта?!

    Згодны з іншымі каментарыямі: калі ты не паважаеш іншых, то і сам не заслугоўваеш павагі
  •