Комментарии к статье

Какой будет погода на следующей неделе

  • Жвір
    20.10.2024
    Добрае надвор'е, цудоўны кастрычнік. Дарэчы, я памыліўся, гусі яшчэ не адляцелі!
    Паехаў я ўчора на Поўнач, на два выходныя дні, кілёмэтраў 250-300. Адлегласьць нібы й невялікая, да полюса далёка, але там заўжды значна халадней, нават летам. Прыемна зьдзівіўся, убачыўшы тысячы тых птушак, адпачываючых на ўжо зялёных палях азімага рапса. То бок, яны яшчэ пралятуць над маёй хатай, яна ж у іх маяком служыць. Лятуць дакладна над ёю, а я быў зь імі разьвітаўся ўжо, тыдзень таму...
    А лебедзі нават паклажу не зьбіралі, не сьпяшаюцца ў тую Афрыку, зусім, кормяцца на водмелях там, сабраўшыся у мноства асобных гурткоў.

    Што б гэта значыла ? Ці варта спадзявацца, што маразы затрымаюцца з надыходам, а зіма ня будзе суворай ?
  •