І правільна зрабілі што знішчылі гэтыя расейскія царскія казармы - сімвал расейскай імперскасці. Толькі манкурты могуць называць спадчынай казармы акупантаў.
Гога
24.10.2024
Цьху, Может кто-то жалеет что не сохранилась виселица на которых вешали Калиновского - тоже было-бы историческое наследие
Жвір
24.10.2024
Цьху, рацыя! То быў помнік гісторыі імперыі, а не Беларусі, помнік каланіяльнага гаспадараньня чужой краіны.
.
24.10.2024
Па архітэктуры сітуацыя не такая як з помнікамі Леніну або гарадавому. У расейскіх традыцыях знішчаць нават сваё. У беларускіх - не. Толькі ў БССР з усяго СССР у савецкія часы па ініцыятыве грамадства стварылі Спісы каштоўнасцяў кожнай вобласці, пачалі сістэмна займацца аховай спадчыны. Пачытайце, кансэнсус грамадскай супольнасці, розных людзей быў за захаванне і гэтых будынкаў. Ёсць аб'екты ваеннай гісторыі - крэпасці, фарты, доты, казармы. Для прыкладу, аб'екты часоў Расейскай Імперыі ахоўваюцца дзяржавай і ў Польшчы. Да таго, трэба было і захаваць памяць пра "Шталаг", як захоўваецца Трасцянец, рэшткі "Шталага" у Масюкоўчшыне, Хатынь і г.д.
.
24.10.2024
Пытанне не такое відавочнае. Напрыклад, хрысціяне лічаць крыж - фактычна інструмент забойства - рэліквіяй. Калі браць больш блізкую гісторыю, ніхто не выступае за знішчэнне Асвенцыма, Майданэка. На месце казні Каліноўскага і Серакоўскага ўсталявана мемарыяльная пліта. Калі б знайшлі шыбеніцу, трэба было б захаваць у музеі. Гэта ў мэтах злачынцаў максімальна знішчыць усе сляды сваіх злачынстваў. Забудаваць тыя ж Курапаты. Няма прыкмет - няма памяці аб злачынствах.
CV
24.10.2024
Жвір , а нічога, што ў Беларусі ўсе гістарычныя цэнтры гарадоў на 90% "помнік каланіяльнага гаспадараньня чужой краіны"? Будзем зносіць гістарычныя цэнтры?
Жвір
25.10.2024
CV, усе ня трэба зносіць, бо пэўныя зь іх нясуць у сабе памяць пра падзеі часоў нараджэньня дзяржавы, і звязаныя з тымі падзеямі наўпрост, іншыя - культурніцтва, асобныя - архітэктурнае мастацтва. Разумны падыход павінны панаваць, прымаючы рашэньне, і, зразумела ж, з прыцягненьнем да справы адмыслоўцаў-прафэсыяналяў... А дзьве сьмярдзючыя царскія казармы - пад знос. Гістарычнай каштоўнасьці ў іх нуль, і архітэктурныя аб'екты яны ніякія. Разабраць на цэглу трэ было б, цэгла ў той час якасная выраблялася, і гэта адзінае, што ў тых казармах каштоўнага.
Жвір
24.10.2024
., вы параўноўваеце непараўнальныя рэчы. Будынкі, у якіх размяшчалася ды сушыла анучы царскае войска, вы параўноўваеце з аб'ектамі трагедыяў чалавецтва, альбо звязанымі з памяцьцю аб значных і лёсавызначальных падзеях у гісторыі Краю. Ніякай гістарычнай каштоўнасьці ў тых казармах няма, не было й быць не магло. У іх менш гісторыі, чым у той хаціне, ля пл. Перамогі, хаця й яе трэба было б утылізаваць, як калыбель тэрарызму,.. іншай гістарычнай памяці яна не нясе.
.
24.10.2024
У царскім войску служылі і беларусы. Пра памяць я ж напісаў апошні сказ пра "Шталаг", перачытайце гэтую частку артыкула. Верагодна, у былым супрацьстаянні крымінальнага Мінгарвыканкама і грамадства па захоўванню Асмалоўкі Вы былі б на баку выканкама. Бо тое квартал першапачаткова для савецкіх афіцэраў (побач Генштаб). "Анучы сушылі", "гістарычнай каштоўнасці не мае".
Жвір
24.10.2024
., Асмолаўка. Гістарычнага ў Асмолаўцы нічога няма, пасьляваенная забудова. Я не падтрымаў бы разбурэньне таго раёну празь тую архітэктурную разнастайнасьць, асаблівасьць і, калі хочаце, шарм, якія раён надае гораду, і толькі... Дзьве ж сьмярдзючыя казармы(!) нічога падобнага/аднолькавага сабою не ўяўляюць. Ізноў вы прапануеце параўнаць непараўноўнае...
.
25.10.2024
У даным выпадку Асмалоўка, "народная" назва ў гонар архітэктара Асмалоўскага. Вось любіце спрачацца, не разабраўшыся. Разнастайнасць і своеасаблівасць - суб'ектыўныя ацэнкі, для іншых (і для мяне) да казарм таксама тычацца. Пры магчымасці абавязкова заглянуў бы туды. Зараз ужо ніяк, зачышчана. Пра Шталаг не адказалі. Падумайце. Можна яшчэ ўзяць прыклад Мінскага турэмнага замка ("Пішчалаўскага", "Валадаркі").
Андрэй
24.10.2024
Такіх забудоўшчыкаў трэба саджаць. Гэта адзіная для іх узнагарода
Проект, по которому уничтожили исторические казармы в Гродно, наградили в номинации «архитектурное наследие»
Может кто-то жалеет что не сохранилась виселица на которых вешали Калиновского - тоже было-бы историческое наследие
У расейскіх традыцыях знішчаць нават сваё.
У беларускіх - не. Толькі ў БССР з усяго СССР у савецкія часы па ініцыятыве грамадства стварылі Спісы каштоўнасцяў кожнай вобласці, пачалі сістэмна займацца аховай спадчыны.
Пачытайце, кансэнсус грамадскай супольнасці, розных людзей быў за захаванне і гэтых будынкаў.
Ёсць аб'екты ваеннай гісторыі - крэпасці, фарты, доты, казармы. Для прыкладу, аб'екты часоў Расейскай Імперыі ахоўваюцца дзяржавай і ў Польшчы.
Да таго, трэба было і захаваць памяць пра "Шталаг", як захоўваецца Трасцянец, рэшткі "Шталага" у Масюкоўчшыне, Хатынь і г.д.
Калі браць больш блізкую гісторыю, ніхто не выступае за знішчэнне Асвенцыма, Майданэка.
На месце казні Каліноўскага і Серакоўскага ўсталявана мемарыяльная пліта. Калі б знайшлі шыбеніцу, трэба было б захаваць у музеі.
Гэта ў мэтах злачынцаў максімальна знішчыць усе сляды сваіх злачынстваў. Забудаваць тыя ж Курапаты. Няма прыкмет - няма памяці аб злачынствах.
А дзьве сьмярдзючыя царскія казармы - пад знос. Гістарычнай каштоўнасьці ў іх нуль, і архітэктурныя аб'екты яны ніякія. Разабраць на цэглу трэ было б, цэгла ў той час якасная выраблялася, і гэта адзінае, што ў тых казармах каштоўнага.
Пра памяць я ж напісаў апошні сказ пра "Шталаг", перачытайце гэтую частку артыкула.
Верагодна, у былым супрацьстаянні крымінальнага Мінгарвыканкама і грамадства па захоўванню Асмалоўкі Вы былі б на баку выканкама. Бо тое квартал першапачаткова для савецкіх афіцэраў (побач Генштаб). "Анучы сушылі", "гістарычнай каштоўнасці не мае".
Ізноў вы прапануеце параўнаць непараўноўнае...
Разнастайнасць і своеасаблівасць - суб'ектыўныя ацэнкі, для іншых (і для мяне) да казарм таксама тычацца. Пры магчымасці абавязкова заглянуў бы туды. Зараз ужо ніяк, зачышчана.
Пра Шталаг не адказалі. Падумайце. Можна яшчэ ўзяць прыклад Мінскага турэмнага замка ("Пішчалаўскага", "Валадаркі").