Комментарии к статье

Губаревич отправил в ЦИК документы для участия в выборах

  • Яўген
    28.10.2024
    Да Юрася Губарэвіча
    Вельмі ўпэўнены што Вас натхніла: удзел Канапацкай.
    Аднак, нажаль, зараз з Вамі Мы будзем па два розныя бакі.
    Не люблю няшчырасць (
  • Жора
    28.10.2024
    От жа ж грант-клоўн.
  • ПОЗОР!
    28.10.2024
    Все кто участвует в "выборах" в любом качестве - предатели народа.
    ЛЮБОЕ участие в "выборах" в существуюших условиях - будет на 100% подстроено и использовано в личных целях клики.
  • Андрусь
    28.10.2024
    ПОЗОР!, вельмі важным фактарам, які таксама дэлігітымізаваў "выбары" ў палатку ў 2024 - стаў адважны учынак старшыні разагнанай партыі Зялёных Змітра Кучука, які паспрабаваў балатавацца на тых "выбарах" і менавіта за гэта быў кінуты за краты, дзе і знаходіцца дагэтуль. Наўрадці Юрась Губарэвіч сур'ёзна разлічвае на рэгістрацыю, але сам факт падобнай спробы даказвае ўсім зацікаўленым, што дэмакратычная альтэрнатыва Лукашэнку заўсёды ёсць і яна гатовая прыняць электаральны выклік, як бы не спрабавалі гэта адмаўляць Лукашэнка, ягоная прапаганда і ягоныя эмісары на захадзе. Юрась Губарэвіч - дэпартаваная за свае палітычныя погляды асоба, бо з'яўляецца абвінавачваным па сфабрыкаванай палітычнай крымінальнай справе "Кадравага рэзерву для Новай Беларусі". Таму норма пра "20 год і адсутнасць ДНЖ" - гэта дакладна не яго выпадак. Безумоўна, лукашысцкі "ЦВК" прычэпіцца да гэтага, але гэта толькі дэлігітымізуе лукашысцкі электральны спектакль на захадзе. Агульнай сусветнай практыкай з'яўляецца дазвол палітэмігрантам удзельнічаць у першых сумленных выбарах. Гэта было ў балтыйскіх краінах і Грузіі.
    А Лукашэнка вельмі хоча легітымізавацца менавіта ў вачах заходніх палітыкаў, бо ізаляцыя і санкцыі балюча б'юць у тым ліку і па ягоных бізнэс-схемах, а пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ўнутры краіны ўзмацняе незадаволенасць рэжымам. І гэта незадаволенасць заўсёды будзе накіраваная асабіста супраць Лукашэнкі і ягонага рэжыму.
  • Панядзелак 11 гадзін
    28.10.2024
    Андрусь, выдатны абгрунтаваны тэкст вы апублікавалі ў 11 гадзін раніцы панядзелка па мінскім часе. Маладзец!
    Праўда сам артыкул выйшаў учора, у нядзелю. Але па нядзелях вы ж не працуеце. Працоўны тыдзень пачынаецца ў 9:00 панядзелка. Усяго за дзве гадзіны падрыхтавалі такі грунтоўны тэкст.
  • Anatol Starkou
    28.10.2024
    Некалі тав Міля сутыкнуў ілбамі двух маладых ЗА Свабодаўцаў, пад шум колаў быццам бы дэмакратычных бчб выбараў у бчб Руху. Але гэта было Міля-шоу.
    Сёння ніхто не ўспомніць імя другога удзельніка таго шоу, а вось пераможца "ідзе" на выбары прэзідэнта РБ 2025.

    Несур'ёзныя людзі ў той пераможнай частцы Руху За Свабоду.
  • CZ
    28.10.2024
    Гэб’ё зноў павылазіла
  • так, але
    28.10.2024
    CZ, я б сказаў агентура
  • Я не здзіўлены
    28.10.2024
    Для мяне што Губарэвіч, што Рымашэўскі - аднолькавыя. Не здзіўлюся, калі Рымашэўскі зробіць тое ж самае, што Губарэвіч.
  • КОТОС Рымашэўскага
    28.10.2024
    Я не здзіўлены, на сайце Каардынацыйнай Рады напісана, што Віталь Рымашэўскі -палітык і грамадскі дзеяч, экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе, , адзін з заснавальнікаў праграмы падтрымцы стварэньня незалежных прафсаюзаў у 2020 годзе,адзін з заснавальнікаў сістэмы падтрымцы дваровых ініцыятыў -КОТОС.

    Памятаеце, як у 2020м па дваровых чатах раптам пачалі агітаваць за КОТОС? Каб жыхары двароў звярталіся ў адміністрацыі раенаў, па афіцыйны дазвол на:
    1. Чаепитие.
    2. Ярмарки.
    3. Концерты.

    Адзін з прыкладаў паста з іх канала:
    "как нарисовать мурал по закону.
    Если вы не в курсе, как отправить своего представителя в участковую избирательную комиссию и хотите проводить дворовое чаепитие без «космонавтов», то ваша кнопка ВКЛ – это инициатива КОТОС.
    Если вы решите создать территориальный орган самоуправления или переизбрать председателя, то мы вам поможем собрать и подать документы в исполком.
    Также на видео короткая инструкция по созданию КОТОС и несколько полезных советов от Виталия Рымашевского и Дмитрия Кухлея".
  • КОТОС Рымашэўскага
    28.10.2024
    Я не здзіўлены, глядзіце, хто і як пераўтварылі пратэсты ў кіраваныя чаепітія і хараводы.

    У наступным пасце ініцыятывы Рымашэўскага "КОТОС: местное самоуправление" напісана:
    "Хотите рождественский праздник во дворе?
    Обращайтесь к руководству КОТОС.
    Скоро Рождество и Новый год. Соседи уже соскучились по совместным чаепитиям, хороводам, ярмаркам, вечеринкам и концертам.
    В прошлом году жители сами организовывали, часто без участия членов самоуправлений. Иногда это приводило к нежелательным последствиям.

    Задачи КОТОС включают «содействие в организации досуга граждан» (п. 2.6 ст. 26 Закон Республики Беларусь «О местном управлении и самоуправлении»).

    КОТОСам должны содействовать коммунальщики и местные власти. Это входит в служебные обязанности руководства ЖКХ, администраций и исполкомов (Решение Мингорсовета №221 от 13 сентября 2016 года «О совершенствовании деятельности органов территориального общественного самоуправления»).

    В других городах и деревнях страны действуют аналогичные правила.
    Обязательно делайте письменные запросы.

    У выніку ўсе двары былі зачышчаныя ад пратэстоўцаў.
  • .
    28.10.2024
    КОТОСы заставаліся дзіркай у сістэме, праз якую грамадзяне тэарэтычна маглі ўплываць на мясцовае самакіраванне. Фактычна былі толькі адзінкі прыкладаў.
    Пра ідэю выкарыстоўваць КОТОС чуў задоўга ад 2020-га і не ад Рымашэўскага. Рымашэўскі проста падхапіў і выкарыстоўваў ідэю, як раней Канапацкая выкарыстоўвала напрацоўкі па грамадскіх абмеркаваннях па гарадской забудове. Выкарыстоўвала як піяр, па справе нічога не зрабіла.
    Восенню 2020-га народ пайшоў у двары не з-за КОТОС-аў. Саму ініцыятыву амаль не падхапілі. І зачышчаныя двары былі не з-за яе, а таму што зачышчалі ўсё.
  • Слив протеста
    28.10.2024
    ., письменные запросы котосов с указанием даты и времени проведения мероприятий значительно упрощают силовикам зачистку.
  • Ленин в октябре
    28.10.2024
    Слив протеста, Ленин бы в таком случае сказал бы свою коронную фразу или герой Ленин в фильме " Ленин в Октябре": " политические прости....ки". :))
  • .
    28.10.2024
    Даведацца пра графік, месца і час падзей было і так проста: яны публікаваліся мясцовымі загадзя ў публічных чатах.

    Дваровыя мерапрыемствы зачышчалі да таго. Пра што кажа цытата вышэй: "и хотите проводить дворовое чаепитие без «космонавтов»".
    Гэта была спроба ў час, калі законы часткова працавалі і ў людзей была вера, што горш не будзе і што законам можна прыкрыцца.
    На практыцы невядома, ці была хоць адна такая заяўка на "легалізацыю" дваровога мерапрыемства.
  • .
    28.10.2024
    Ізноў саўкі цягнуць свайго Леніна. Тлумачыў жа падрабязна. Ленін, калі б ён жыў сёння, выступаў бы на баку тэрарыстычнай улады і супраць народу. Бо яго пераварот у 1917 быў менавіта такога характару, а службы чэкістаў-карнікаў, якія працуюць сёння, былі створаны з яго ўдзелам.
    Таму гэта вашыя наіўныя (або не наіўныя) разважанні выглядаюць як палітычная прастытуцыя. Ставіць у прыклад ахвярам крывавых карнікаў такога ж крывавага карніка.
  • Не панятна
    28.10.2024
    Альбо агентура, альбо дурачок. Праўда, на дурачка не падобны.
  • Мандалай
    28.10.2024
    Апублічце і поўны спіс ініцыятыўнай групы, калі ласка, каб ведаць усіх "герояў".
  • этот
    28.10.2024
    полезный идиот, или просто работник на ставке
  • Индеец каранны
    28.10.2024
    Огласите весь список, пжалуйста, ык!
  • бабруйчанін
    28.10.2024
    Паліттэхналагічна Колькасць чальцоў группы ні абмежавана набраць адзін два дзесятка легка Збіраць ?? Якім чынам Пасля подпісы здаваць ??
    Калі там на тым баку засталісь разумныя то б зарэгістравалі ..
    Таму паліттэхналогіі метадалогіі реалпалітікі не эффекіыўны у блізкай срэдней .перспектывах шкодныя і страт болей..
  • даведка
    28.10.2024
    100 членов — это минимальное количество для инициативной группы.
    У Лукашенко инициативную группу возглавили глава и заместитель главы ФПБ.
  • Здадуць без праблем
    28.10.2024
    бабруйчанін, Якім чынам Пасля подпісы здаваць ??
    Тут усё ясна, як здаваць.
    Подпісы збіраюцца з пашпартнымі дадзенымі падпісантаў. Далей вязуцца ў Мінск і здаюцца Ярмошынай у ЦВК. А яна іх перадае далей у КДБ.

    Фармальных абмежаванняў на ўезд у Беларусь Губарэвіч не мае. (Крымінальныя справы заводзіліся, але ніводная з іх так і не была даведзена да рашэння суда.)
  • бабруйчанін
    28.10.2024
    даведка, Пасля 2010 толькі назіральнік і таму за 14 год нюансы забыліся..
    За мяжой і 100 магчыма набраць
  • бабруйчанін
    28.10.2024
    Здадуць без праблем , Таму папярэдні каментар
    Зарэгістравал бы..
    Паліттэхналогіі метадалогіі неэфектыўныя..шкодны з ўсіх бакоў...пасля 2020 асабліва.
  • Грантасмок
    28.10.2024
    Збіраешся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах? Ну дык вяртайся на радзіму ды ўдзельнічай!
  • даведка
    28.10.2024
    Карпенко озвучил, что кандидатом в президенты не может являться лицо, имеющее судимость, в том числе снятую. Осудил всех своих врагов, и никто из них не станет.
  • Я не здзіўлены
    28.10.2024
    даведка, я так разумею, у яго няма судзімасці. "Крымінальныя справы заводзіліся, але ніводная з іх так і не была даведзена да рашэння суда".
    Рашэння суда аб судзімасці няма. І здымаць няма чаго.
  • Пытанне
    28.10.2024
    Юрась Губарэвіч - чалец Каардынацыйнай Рады, фракцыя Паўла Латушкі.
    У якую таксама ўваходзяць выпускнік МГІМО, прадстаўнік кабінета Ціханоўскай Уладзімір Астапенка,
    Аляксей (Алесь) Міхалевіч,
    Андрэй Курэйчык,
    Міхаіл Кірылюк,
    Алег Кулеша,
    Арцём Брухан і іншыя (усяго 28 чалавек парламенцкая большасць у КР).
    КР сумесна з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Святланай Ціханоўскай рабілі заяву з заклікам ісці на выбары і галасаваць супраць усіх.
    Гэтую пазіцыю ў незалежных смі агучвалі і тлумачылі напрыклад Павел Латушка, Арцём Брухан.

    Пытанне: у сувязі з тым, што Юрась Губарэвіч ідзе на выбары, як зменіцца ці не зменіцца стратэгія дэмсіл?

    Галасаваць супраць усіх - значыць галасаваць супраць чальца сваёй жа каманды?
  • Мае рацыю Пазняк
    28.10.2024
    Байкот
  • Дарэчы
    28.10.2024
    Мае рацыю Пазняк , Пазьняк дарэчы важную рэч казаў: што КДБ зараз дзейнічае па-іншаму, чым раней. Зараз КДБ рыхтуе са сваіх шэрагаў палітыкаў.
    То бок кдбісты зараз не толькі сочаць за грамадзянамі, устраняюць неўгодных рэжыму, вярбуюць і гэтак далей.
    Але і ўдзельнічаюць у палітыцы ў якасці палітыкаў, лідараў розных партый і таму падобнае.
  • Янка
    28.10.2024
    Дарэчы, Пазьняк ніякай рацыі не мае. Бо адзінае, што ён заўсёды "прапануе" - гэта нічога не рабіць, бо ўсё бессэнсоўна. Нагадаю, што змены заўсёды робяць людзі менавіта праз учынкі, а не праз бяздзеянне.
  • Пытанне
    28.10.2024
    Янка, распавядзіце, якія змены зрабіў Губарэвіч праз свой удзел у 2004 г., 2008 г., 2016 выбарах у лукашэнкаўскую палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу?
    Што змянілася? Якія вынікі?
    Якія змены зрабіў Губарэвіч, заклікаючы ўдзельнічаць у котосах у 2020м (калі трэба было скідаць Лукашэнку, а не чаі ганяць
    з дазволу адміністрацый раёнаў)?
  • Нада што-та дзелаць, дзелаць што-та нада
    28.10.2024
    Янка, а вы асабіста што будзеце рабіць на гэтых "выбарах"? Галасаваць "супраць усіх" ці за Губарэвіча?
  • Андрусь
    28.10.2024
    Пытанне , змянілася тое, што на захадзе лукашэнкаўскіх дэпутатаў дэпутатамі больш не лічаць і з імі практычна не кантактуюць, бо там больш няма сумневаў, што тыя ўвогуле кагосці прадстаўляюць. Гэта павялічыла магчымасці для адпаведных дэмакратычных структур, якія паступова пашыраюць кантакты з заходнімі парламентарыямі і ўрадамі і замацоўваюць там свае сувязі і пазіцыі. У гэтым сэнсе праведзеныя ў экстрэмальных умовах паўнавартаснага дзяржтэрора пілотныя выбары ў КР з'яўвіліся вельмі важным крокам у накірунку адраджэння беларускіх прадстаўнічых інстытутаў, канчатковай дэлігітымацыі лукашэнкаўскай прадстаўнічай бутафорыі і адмены прымаемых ёю "законаў" (у т.л. і пра недатыкальнасць Лукашэнкі). Калі праз расейска-ўкраінскую вайну і крызіс у Расеі ў Беларусі адчыніцца акно магчымасцей - усё гэта спатрэбіцца як для здейснення зменаў, так і для супрацьдзеяння спробам расейскага рэваншу.
  • Янка
    28.10.2024
    Нада што-та дзелаць, дзелаць што-та нада, калі будзе нават мінімальна годны кандыдат - то за яго трэба галасаваць, бо тады з'яўляецца сэнс бараніць свой выбар. Галасаванне супраць ўсіх адзначае захаванне папярэдніх вынікаў, то бок перамогі Ціханоўскай. Дарэчы, яго магчыма разглядаць у якасці інструмента пацверджання паўнамоцтваў Ціханоўскай, пра неабходнасць якога шматразова казалі асобы кшталту Кавалеўскага.
    Галасаванне за блазаноў, як гэта прапануе Кныровіч - гэта адначасова і дэлігітымацыя Ціханоўскай, і адсутнасць матывацыі бараніць падобны "выбар", і глыбокі тупік для дэмакратычных сіл.
  • Кабінет Ярмошынай
    28.10.2024
    Янка, Ціханоўская выйдзе бараніць голас "супраць ўсіх", каб "захаваць папярэднія вынікі, як інструмент пацверджання паўнамоцтваў Ціханоўскай"?
    Не смяшыце мае тапкі.
    Ціханоўская нават у 2020м, калі мела велізарную падтрымку народа, не выйшла бараніць свой голас за саму сябе і свае паўнамоцтвы.
    Замест гэтага яна пабегла ў кабінет да Ярмошынай, дзе атрымала інструкцыі і дакументы для выезда за мяжу.
  • Біяграфія
    28.10.2024
    Юрый Губарэвіч.
    Нарадзіўся 23.02.1978, 46 гадоў.

    Старшыня Руху «За Свабоду». Намеснік прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, адказны за фармаванне кадравага рэзерву для новай Беларусі.

    1999 Выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць»;
    2003 Намеснік старшыні гарсавета;
    2004 Рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белроснефтехимресурс»;
    2005 Дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Палард»;
    2006 Намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва «Еўрапейская хваля»;
    2006 Давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага абласнога штаба адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад АДС Аляксандра Мілінкевіча;
    2007 Дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў;
    2007 Абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе Руху;
    2008 Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ.
    2009 Намеснік старшыні Партыі БНФ;
    2012 Абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду»;
    2016 Абраны старшынёй Руху «За Свабоду».
    2004 г., 2008 г., 2016 балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

    Сёння: Намеснік прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, адказны за фармаванне кадравага рэзерву для новай Беларусі.
    Уваходзіць у фракцыю Каардынацыйнай Рады - кааліцыя Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
  • Эта успех!
    28.10.2024
    Біяграфія , выдатная кар'ера. Толькі кіраўнічыя пасады, ад самага пачатку кар'еры.
  • Павел
    28.10.2024
    Прымаць удзел у сучасных умовах у псеўдавыбарах, ведаючы якi будзе вынiк, гэта - палiтычная мастурбацыя.
    У кампанii з Гайдукевiчам будзе выглядаць вельмi натуральна... :)
  • Ясь
    28.10.2024
    Чаго толькi не прыдумаюць каб сабраць зьвесткi з iмiграцыi
  • Сенсацыя!
    28.10.2024
    Сенсацыйныя загалоўкі будуць? "Губарэвіч ідзе на выбары. Латушка заклікаў галасаваць супраць усіх".
    "Латушка супраць Губарэвіча".
    "Раскол у Каардынацыйнай Радзе: Губарэвіч ідзе ў кандыдаты. Латушка супраць усіх кандыдатаў".
    "Раскол у Кабінеце: Губарэвіч удзельнічае ў выбарах, Латушка супраць усіх".
  • Анализ фактов
    28.10.2024
    Кто сказал, что это белорусский политик? Всю жизнь сидит на западных грантах. Вы его Рух видели в реале? И я не видел. Типичный виртуальный змагар. А по тому как подыгрывает режиму в псевдовыборах, не осуждён, так и связи с режимом не исключены. В топку их всех таких. Ещё Дмитриев нарисуется. Канапацкая. Вот и типа оппозиция.
  • Працяг
    28.10.2024
    Анализ фактов , I ў 20-м годзе нiдзе не засвяцiўся, але чамусьцi збег за мяжу.
  • Калекцыя спойлераў Лукашэнкі
    28.10.2024
    Усе думалі, што спойлер Лукашэнкі выглядае як Гайдукевіч, а насамрэч аказалася, што ён выглядае як Губарэвіч
  • Байкот і ігнор
    28.10.2024
    Байкот і ігнор псеўдавыбарам і іх удзельнікам. Пазьняк усё даўно растлумачыў, чаму не трэба ўдзельнічаць у фарсе.
    https://nashaniva.com/354121
  • Anatol Starkou
    28.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Хто ў спісе Губарэвіча?
    28.10.2024
    Даслаў у ЦВК заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя дакументы/
    Апублікуйце спіс ініцыятыўнай групы Губарэвіча.
    А то ЦВК (а значыць аўтаматычна і КДБ) ведаюць, хто ў спісе Губарэвіча, а народ не ведае.
  • Anatol Starkou
    28.10.2024
    Хто ў спісе Губарэвіча? ,
    Затое спіс 2-х груп Зянона ў 2001 і 2006 ЦВК і Кантора ўжо ведаюць напамяць - там не меней за 4000 зя-змагароў.
  • За байкот
    28.10.2024
    Рабіць канешне штосьці трэба, але не сцаць супраць ветра!
  • Раскатау
    28.10.2024
    губу...
  •