І адразу трапіў на памылку штучнага інтэлекту: дыктар сказаў "Лявон - не проста мУзыка". Трэба "музЫка". А так гучыць амаль натуральна.
Паказвалі б яшчэ колькасць слухачоў.
Мх
01.11.2024
., Ну дык там ШІ.
Мх
01.11.2024
Нейкае "Вітаем, віншуем, ждаем" для тых каму пад 40. З'ява добрая, праўда, па сутнасці гэта плэер. "Мінус" - наяўнасць расейскамоўных песень. Перад гэтым гучала песня NRM "Лёгкія-лёгкія". "-" - немагчымасць "выключыць" песню, якая не падабаецца. - будзеш слухаць з таго ж моманта, на якім спыніў. Дапамагае перазагрузка старонкі. Я расейскамоўныя песні слухаю хіба што выпадкова. Праект ацэньваю на 4.
Мх
01.11.2024
Мх, Па пяцібальнай шкале.
HBO
01.11.2024
Дзякуй, ня дурна атрымалася. Лепей за традыцыйныя беларускiя радыё з рускамоýнымi ноýнэймамi.
Ганьба
01.11.2024
Пфф! Лукашэнкаўскае тэлебачанне даўно працуе ўвогуле без інтэлекту, на ўзроўні спіннога мозгу.
Беларусы - лепшыя!
01.11.2024
Крута! Зараз "Тры чарапахі" слухаю. Робат чытае тэкст нармальна.
Беларусы - лепшыя!
01.11.2024
Класна, можна слухаць радыё і адначасова гартаць старонкі інтэрнэта на тэлефоне.
Беларусы - лепшыя!
01.11.2024
Голас робата прыемны.
Слузач
01.11.2024
Ёсць яшчэ беларуска-украінскае РокРадыёBY. Там беларускія і ўкраінскія рок-гурты. https://nashaniva.com/333845 Больш цяжкая музыка. Калі хто любіць рок.
Жора
01.11.2024
Не ведаю, як вам, спадарства, а мне радыё з вядучымі-робатамі без патрэбы. Я хацеў бы застацца чалавекам і слухаць людзей.
Basic economics
02.11.2024
Жора, Людзям трэба плаціць, а робат працуе задарма. Галоўнае на радыё - добрае музло.
Ноўнэйм
02.11.2024
Basic economics, добрае "музло", канешне, важна. Але асабіста для мяне гэта не асноўнае. Слухаю анлайн Беластоцкае радыё "Рацыя" перш за ўсё праз беларускамоўны (пераважна) кантэнт. Калі б яшчэ было менш польскамоўнага, ўвогуле было б супер. Вось калі б гэты прадпрымальнік скіраваў свой імпэт і веды на дапамогу рэальным людзям з рэальных беларускамоўных праектаў, было б нашмат лепш (імхо).
Беларусы - лепшыя!
01.11.2024
Падабаецца, што робат тлумачаць, пра што песня. Добра пра гурт РСП кажа, што гэта гумарыстычныя тэксты. А то не ўсе слухачы здагадваюцца, што гэта гурт - пра сарказм, сцёб і гумар. Пра песні Вольскага робат добра тлумачыць метафары і сэнс песні. Як раз тое, што трэба тым, хто вучыць мову, ці вяртаецца да яе.
Создали первое белорусскоязычное радио, где вместо ведущих – искусственный интеллект
І адразу трапіў на памылку штучнага інтэлекту: дыктар сказаў "Лявон - не проста мУзыка". Трэба "музЫка".
А так гучыць амаль натуральна.
Паказвалі б яшчэ колькасць слухачоў.
Больш цяжкая музыка. Калі хто любіць рок.
Пра песні Вольскага робат добра тлумачыць метафары і сэнс песні.
Як раз тое, што трэба тым, хто вучыць мову, ці вяртаецца да яе.