Комментарии к статье

Владимир Зеленский поздравил Дональда Трампа 

  • Так
    06.11.2024
    Навіна, якая можа выклікаць моцны кагнітыўны дысананс ў палітычных неафітаў, якіх пічкалі левымі наратывамі, бо многія СМІ аўтаматам запісвалі Трампа і ўсіх датычных да прарасійскіх, а тут прэзідэнт Украіны, якога ну вельмі цяжка цяпер у такіх запісаць.

    Будзем спадзявацца, што Трамп будзе дапамагаць Украіне, як гэта было да поўнамаштабнай вайны.
  • не такі, як ёсць
    06.11.2024
    Так, а ў Зяленскага шмат варыянтаў цяпер ёсць?
  • Жвір
    06.11.2024
    Так, менавіта трампісты цягам 5 месяуаў блякавалі дапамогу Ўкраіне. Вось гэта во і ёсьць прыклад ўжытку на практыцы таго прынцыпу - "мір праз сілу". Іншых практычных прыкладаў покі не адзначалася, каб вам мець нагоду быць аптымістам. То бок, вярніцеся да рэальнасьці.
  • Так
    06.11.2024
    не такі, як ёсць, даў плюс, бо гэта паказвае рэальную сітуацыю. На вялікі жаль, сітуацыя ва Украіне вельмі цяжкая, расіяне (бо не сам Пуцін ці абстрактныя z-людзі, як гэта прадстаўляюць некаторыя СМІ) наступаюць, а Байдан нават Tomahawk не хоча даць.

    Застой у плане дапамогі, а дакладенй адсутнасці, гуляе на карысць Расіі. Будзем спадзявацца, што палітыка ЗША вернецца да той актыўнай падтрымкі Украіны.
  • не такі, яе ёсць
    06.11.2024
    Так, але можа так стацца, што далей - самастойна 🤷🏻, трэба ўжо цяпер думаць як.
  • Так
    06.11.2024
    Жвір , менавіта хіба варта дачытаць пра аспект асобных пакетаў, а яшчэ пачытаць пра дапамогу ЗША Украіне да 2022 і 2020 года (так, тады таксама была палітыка).
  • Жвір
    06.11.2024
    Так, да 2022-га ЗША заяўлялі пра дапамогу Ўкраіне без наданьня летальнай зброі. Першы год вайны Ўкраіна выстаяла 99,9% запасамі зброі савецкіх часоў. Бо не было іншых варыянтаў і спадзеву на іх было ня шмат.
    Цяперашнія посьпехі ў прасоўваньні расейскіх захопнікаў на захад Украіны, ёсьць вынікам шматмесячнай блакіроўкі трампістамі дапамогі ЗСУ.
  • 1
    06.11.2024
    Усё зразумела. Без ЗША падзенне Украіны толькі пытанне часу
  •