Комментарии к статье

В тиктоке нашли еще одну 100% примету белорусов

  • А вот и нет
    10.11.2024
    Не согласен. В лес сходил погулять вчера - повсюду мусор, бутылки там, фантики какие-то. Бычки на остановках. Бутылки из-под водяры на асфальте во дворах после пятницы. Собачники не подбирают после своих псин какахи, а собачек у нас народ любит заводить. Весна - всё в минах. Вот сравните это с какой-нибудь скандинавской провинцией. Так что не надо ля-ля
  • Няма павагі ў беларускім грамадстве
    10.11.2024
    А вот и нет, я больш скажу. Нават на Ўкраіне так не свінячаць як на Беларусі. Бо знаходзіўся там пасля 20-га і магу параўноўваць. Ўвогуле там нідзе бітага шкла ня бачыў, а ў Мінску яго столькі што яно ўпіваецца табе ў абутак калі падошва ад кедаў напрыклад. Ўвогуле ў галаве не ўкладваецца як так можна, ў меня на районе,ля сцежкі каля зоны адпачынку, яго столькі было заўсёды, быццам там спецыяльна бьюць бутэлькі нейкія крэтыны каб людзям нашкодзіць .
  • бракованный плод любви самизнаетекого
    10.11.2024
    А вот и нет, а вот и да - это хрюсские(закрэслена) абама зас*аў усе нашы пад'езды
  • Пра бітае шкло
    10.11.2024
    Няма павагі ў беларускім грамадстве , пра бітве шкло распавяду вам, у чым прычына
    Прычына ў тым, што пры Лукашэнку спыніўся прыём шклотары. Раней можна было здаць пустыя бутэлькі у прыёмныя пункты і атрымаць грошы. Некаторыя людзі нават па вуліцах хадзілі і збіралі пустыя бутэлькі і зараблялі на гэтым дадатковыя грошы.
    Зараз прымаецца так званы "шклабой/стеклобой". Па цане нашмат ніжэйшай за кошт бутэлькі.
    Да чаго гэта прывяло? Да таго, што здаваць бутэлькі стала нявыгадна. І звычайныя людзі перасталі гэта рабіць.
    Па вуліцах ходзяць бамжы з цялежкамі і збіраюць бутэлькі.
    А паколькі бутэлькі ідуць на стеклобой, то няма сэнсу іх захоўваць у акуратным цэлым выглядзе, як раней гэта рабілі.
    Бомжыку выгадна напіхаць у цялежку паболей.
    Таму ён ідзе і... разбівае ўсе знойдзеныя бутэлькі аб што-небудзь бетоннае.
    Бо бітае шкло займае меньшы аб'ём, чым цэлыя бутэлькі.
    Вось і ўвесь сакрэт, адкуль раптам узялося столькі бітага шкла паўсюль: гэта вынік пастановы ўрада аб адмове прымаць бутэлькі і выплачваць залогавы кошт за іх.
  • Пра бітае шкло
    10.11.2024
    Няма павагі ў беларускім грамадстве , калі дзяржава верне прыём бутэлек за залогавы кошт, як калісьці было (і як гэта ёсць у іншых краінах), то ўсе бомжыкі перастануць біць шкло і хуценька пачысцяць двары ад бутэлек.
  • Парас
    10.11.2024
    Пра бітае шкло , вельмі цікава , мае сэнс асвяціць тэму на асобны матэрыял.
  • Навошта распаўсюджваць лукашызм
    10.11.2024
    Ролік прапагандонаў лукашысцкіх. Дзяўчына згортвае газету СБ - Беларусь сёння на століку
    Вось так і далучаецеся да распаўсюду лукашысцкай павесткі🤷
  • Лукашысты жадаюць паслухмяных беларусаў
    10.11.2024
    Прапагандоны ствараюць наратыўчыкі пра паслухмяных беларусаў.
    Навошта толькі Наша Ніва прыядноўваецца да распаўсюду прапаганды?
  • Даўно заўважана
    10.11.2024
    Лукашысты жадаюць паслухмяных беларусаў.
  • Ілля
    10.11.2024
    А вось і не, сапраўдныя беларусы ня швэндаюцца па гатэлям. Бо маюць сваё жытло ў крэдыт на баравой 😂.
  • Алесь
    10.11.2024
    Например в Беларуси 70% за демократию и рыночную экономику. Однако 45% за членства в одкб. Еще 30%-35% за экономическую интеграцию.Остальные за нейтралитет,но когда им задаеш вопрос или ЕС или россия они выберают россию. Мне кажется надо сосредоточится на просвещении граждан о том,что все диктаторские режимы стремятся подорвать демократии. Например россия финансирует диструктивные партии в ЕС. Что бы демократия была устойчивой надо интегрироваться с другими демократическими странами.
  • -_*
    10.11.2024
    "Але хуценька высветлілася, што хапае сярод беларусаў і тых, хто ў гатэлях перад ад’ездам здымае пасцельную бялізну і акуратна складае яе стосам."

    ну я так раблю. чаму? тамуштобацьканавучыў(не) чыста машынальна

    за што аднойчы (ці неаднойчы?) атрымлівала атата... пакаёўкі (здаецца, гэта было у той жа Украіне) сказалі, што не трэба так рабіць, бо незразумела - спалі тут людзі ці не?
    здаецца, гэта былі тыя ж пакаёўкі, што...
    засяляемся... на ложак ("бялізну") гляджу... а там... не тое што валоссе, фрагменты ежы, а й... поўны нацюрморт
    мужу кажу - о. глядзі
    пайшлі шукаць іншы ложак. але там муж меў "нахабства" папрасіць ручнік (бо ў чарговым нумары яго не было), а я - туалетную паперу :/
    за што на нас паглядзелі дзікімі вачамі і выдавілі з сябе - скуль вы?
    мы з Беларусі - кажам. беларусы звычайна прыязжаюць са сваім. - выдаўліваюць яны ў адказ

    звините, дамы, но не настолько же
  • *_*
    10.11.2024
    Пра тое, што беларусы чакаюць зялёнае на святлафоры нават уначы ў пустым горадзе,

    так і ёсць. на нашым пешаходным зялёнае (для пешаходаў) загараецца са значнай затрымкай пасля таго, як загарэлася чырвонае для кіроўцаў. і, як правіла, усе пешаходы стаяць чакаюць, пакуль загарыцца для іх, хоць ведаюць, што можна перабягаць ужо)

    а таксама гатовыя несці смецце да сметніцы хоць кіламетр, ходзяць легенды.

    маці любіць успамінаць, як я маленькая (2 гадкі мне тады было і жылі мы тады ў летуве) несла, заціснуўшы костку абрыкоса ў маленькім кулачку.. маці казала - ды кінь ты яе ў траву - гэта ж костка перагніе.. на што маленькая іхь матляла галавой і працягвала несці костку экзатычнага фрукта да бліжэйшай сметніцы
  • *_-
    10.11.2024
    але нядаўна нявольна назірала сцэнку на вакзале, як ліхач бібікаў пешаходам
  • дык
    10.11.2024
    так робяць усе нармальныя людзі. Пры чым тут нацыя?
  • і беларусы
    10.11.2024
    не варуюць.

    заязджаем да свякрухі, каб пакінуць ёй дзіцё перад паездкай у горы
    як раптам.. я успамінаю, што забыла тапачкі..

    свякруха, роячыся ў пыльнай шафе - Аксана, на! падае мне белыя тапачкі..

    я,як заўжды,маўчу. муж не вытрымаў - мама, белыя тапачкі? нам? у такую паездку?

    пэйсэ? ясна, што свякруха белыя тапачкі знесла з гатэля "все включено"
  • а ў чым праблема
    11.11.2024
    і беларусы, белыя тапачкі ў гэталі ўсё ўключана разлічаны на аднаго кліента. Іх кошт уключаны ў кошт тура ў любым выбадку, бо гатэль разлічвае, што кліент імі скарыстаецца і выкіне. Свякроў ваша аплаціла гэтыя тэпці. А калі не скарысталася імі, то мела полнае права забраць іх. Яна ж не коўдру з гатэля знесла! Вы б яе яшчэ б абвінавацілі ў тым, што яна на шведскім стале 2 яблыка з'ела, а не адзін.
  • White
    10.11.2024
    "беларусы чакаюць зялёнае на святлафоры нават уначы ў пустым горадзе"

    Смешна атрымалася, бо ў Нью-Ёрку адмянілі штрафы за парушэнне пераходу на зялёным ці не праз пераход, спасылаючыся на змаганне з расізмам.

    Атрымліваецца, што беларусы як многія еўрапейцы законапаслухмяныя, але гэта не прагрэсіўна, а можа і нават расісцка 😄
  • Цікаўны
    10.11.2024
    Няправільная звычка. Пакаёўкі могуць вырашыць, што пасцельлю не карысталіся і пакінуць усё як ёсць наступнаму пастаяльцу.
  • Жорж
    10.11.2024
    Окурки из форточек и с балконов массово бросают и ничего с этим нельзя сделать. Везде и всюду.
  • Ю
    10.11.2024
    Гэта ўсё не актуальна для "савецкіх людзей" яны смецце кідаюць дзе хочуць.