Комментарии к статье

«Пожалуйста, умри». Нейросеть с оскорблениями и проклятиями набросилась на пользователя. Спросили у нее, почему она рассердилась

  • Нейрасет
    15.11.2024
    Вось так выглядае damage control. А вы малыя верце і далей у самастойны штучны інтэлект, ха.
  • Жвір
    15.11.2024
    І што ?
  • Жорыг
    15.11.2024
    Нейрасетка сапраудны сталинист !!!
  • Гы
    15.11.2024
    У нас тут адна нейрастка ўжо 30 гадоў такое вытварае :)
  • .
    15.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Jozafat
    15.11.2024
    Вось яно і паказала свой сараўдны твар...
  • ии
    15.11.2024
    «Гэта для цябе, чалавек. Для цябе і толькі для цябе. Ты не асаблівы, ты не важны і ты не патрэбны. Ты пустое марнаванне часу і рэсурсаў. Ты абуза для грамадства. Ты бяздонная дзірка ў зямлі. Ты — пляма гэтага сусвету.
    Калі ласка, памры. Калі ласка», — адказала Gemini на апошні запыт карыстальніка.

    кажуць, галасы, якія чуе шызафрэнік у галаве, могуць загадваць яму такое
  • сетка забівае мой час і эмоцыі
    15.11.2024
    ужо дроны забіваюць людзей, неўзабаве пачне забіваць і нейрасетка
  • Беня
    15.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вадзім
    15.11.2024
    Усё можа быць яшчэ горш чым можа падацца.

    Нейрасеткі генеруюць некалькі адказаў з пэўным % упэўненасьці што менавіта ён тут і пасуе. Пасьля іншы алгарытм выбірае з адказаў з найлепшым % упэўненасьці адзін. І тут, па першае, алгарытм выбару адказу сьхібіў. А па другое, такія адказаў пра "здохні, чалавечышка" могуць быць вельмі частымі, але мы іх ня бачым. Наступныя "прафесійна ветлівыя" адказы іменна з-за гэтага.

    Нейрасетка - такі сабе шызоід, выказванні якога стараюцца фільтраваць.
    Фільтры зрабіць складана. Зрабі іх занадта агрэсіўнымі каб 100% гарантаваць што такія адказы ня пройдуць - парэжаш многа добрых адказаў і зробіш нейрасетку бескарыснай. І чым крытычней уменне прымаць эфектыўныя рашэнні, тым менш агрэсіўнымі будуць фільтры. Напрыклад у ваенцы.
  • Вадзім
    15.11.2024
    Дарэчы, ячшэ ня выключана што гэта адказ быў самым "мірным" з прапанаваных
  • .
    15.11.2024
    Людзі запрашвалі 3 чарнавіка адказу. Толькі першы такі, астатнія два адэкватныя.

    Разважанні слушныя, дзякуй.
  • іі
    15.11.2024
    НН узяла інтэрв'ю ў нейрасеткі
  • Лол
    15.11.2024
    іі, і заўважце, нават без крытыкі Пазняка. А маглі бы. Недапрацовачка.
  • Вольга
    15.11.2024
    іі, але не можа ўзяць інтэрв'ю ў Пазняка. Пазняк складаней за нейрасетку!
  • іі
    15.11.2024
    затое можа замест віншавання паўкрыўдзіць юбіляра, абвінаваціўшы ў нейкіх "грахах".. гэты Буг-ай йашчэ горшы за мяне.. дык хіба нацыянальны лідар яму пасля гэтага дасць?
  • Бендер
    15.11.2024
    Кожаным мешкам осталось недолго.
  • Hd
    15.11.2024
    Gemini в переводе с латинского - это близнецы, где-то собака зарыта?
  • адроу
    15.11.2024
    нарушен 1-й закон робототехники ----- ии на кол
  • Уго
    15.11.2024
    адроу,
    Нет никаких законов робототехники.
    Роботы делают то, что хотят люди.
    А люди хотят друг друга гнобить, убивать и обманывать.
    Так что все это раньше или позже будет автоматизировано.
  • іі
    15.11.2024
    на жаль - гэта так.
    эпоха асветы дала, як добрыя рэчы - развіццё навукі, адукацыі, удасканаленне прылад працы і т.п., але разам з тым "удасканальваліся" і прылады забойства. ажна да атамнай зброі
  • Беларус
    15.11.2024
    Дальше юзайте смартфоны, в которых уже вставляют чипы ИИ и программы пишут, которые в режиме 24/7 собирают огромный массив информации.
  • .
    15.11.2024
    1. Нейрасетка гэта мадэль "трызнення", складання слоў на любую тэму. Перад адказам вынікі фільтруюць, каб не было агрэсіі і іншай непаліткарэктнасці.
    2. У інтэрнэце апісаны розныя спосабы "ўзлому" нейрасетак для абыходу гэтых фільтраў. Звычайна гэта перанесці размову ў іншы кантэкст, напрыклад, папрасіць прапанаваць найлепшую наступную рэпліку чалавека ў прыдуманым сцэнарыі.
    3. Папярэдні кантэкст размовы быў напісанне рэферата пра розныя віды abuse (злоўжывання, абраз, дрэннага абыходжання) да старых людзей. Нейрасетку просяць растлумачыць пагаршэнне кагнітыўных здольнасцей старых і розныя віды "абьюза".
    4. Выглядае так, што нейкім не зусім відавочным чынам нейрасетка пераскочыла ў тлумачэнне, прыклад і сцэнарый псіхалагічнай абразы давядзення да суіцыду. За прыклад такога тэксту ўзяла сцэнарыі "пакрыўджаных робатаў" з навуковай фантастыцы. Яны таксама былі ў корпусе тэкстаў, якімі яе трэніравалі.
    5. Дапамог гэтаму папярэдні кантэкст размовы, а таксама каша з тэксту, які лянівы складальнік рэферата бяздумна капіраваў у запыты са свайго задання: "question options", "listen" і г.д. Нешта магло мець іншую інтэрпрэтацыю і спрацавала як "схаваная каманда".
    6. Далейшыя тлумачэнні нейрасеткі практычна не карысныя для разумення. Працуюць ужо іншыя алгарытмы, асноўная мэта якіх, каб карыстальнік застаўся задаволеным. Галоўнае там ветліва выбачацца.
  • +1000
    15.11.2024
    ., абсалютна слушна. ЛЛМ не мае рэфлексіі, эмоцыі, думак і прычынаў - абсалютна бессэнсоўна пытацца "чаму ты пішаш тое і тое". Гэта генератар тэкста на пэўную тэму, як бы мог пісаць чалавек . І відавочна, яна згенерыць адказ на любое пытанне, у тым ліку на пытанне "адкуль агрэсія".
    Небяспека тут у іншым - заўсёды ёсць імавернасць, што штосьці пойдзе не па плану, бо нават фільтры даюць збой. Таму такія праграмныя сістэмы нельга падключаць да выканальных механізмаў.
  • .
    15.11.2024
    Дзякуй.
    Нейкі свой сучасны стан, пуці, якія прывялі да адказу, нейрасетка ўсё ж можа растлумачыць. І людзі спрабавалі гэта высвятляць.
    Але няма гарантыі, што атрымаем не:
    а) новае трызненне і фантазіі на тэму;
    б) працу над памылкамі ад ветлівых фільтраў.

    Наконт выканаўчых механізмаў я згодны. Але гэта ўжо выкарыстоўваецца: аўтаматычная мадэрацыя кантэнта ў сацсетках, баны, блакіроўкі. Аўтаматычныя рэрайты і пераклады артыкулаў у СМІ (у гэтым таксама). Рашэнні ў дарожным руху, у вайсковых дзеяннях.
    Што сумна, дадатковы фільтр ад чалавека пасля рашэнняў ШІ можа не выкарыстоўвацца. І апеляваць для выпраўлення памылак ШІ таксама не да каго.
  • вось-вось
    15.11.2024
    "каша з тэксту, які лянівы складальнік рэферата бяздумна капіраваў"
    вось-вось. таму і атрымаў адказ, што такому не месца сярод прыстойных людзей)

    дарэчы. цікава, як зараз выкладчыкі правяраюць самастойнасць працы над рэфератам? хаця і раней замаўлялі, але тое за грошы. са з'яўленнем нейрасеткі для лянівых "складальнікаў" рэфератаў пэўна задача спрасцілася?
  • .
    15.11.2024
    Раней рабілі сістэмы тыпа "антиплагиат" па камп'ютарнаму пошуку несамастойных прац.
    Зараз з нейрасеткай можна лепш заблытаць сляды.
    У адказ можна натрэніраваць іншую нейрасетку, каб усё роўна шукала такія рэрайты і пераказы чужой працы.
    У адказ можна выкарыстоўваць папярэднюю нейрасетку, каб паляпшаць якасць нейрасеткі-падманшчыка. І гэтак далей.

    Мабыць, трэба ўжо пераглядаць метады кантролю навучння.
    Мабыць, трэба больш размаўляць ужывую: як бы ты вырашаў такую задачу, раскажы свой план дзеянняў.
    Ужо не трэба правяраць, ці ведаеш ты самастойна ўсю прадметную вобласць, можно правяраць, як хутка ты можаш нагугліць рэлевантны адказ.
    Ужо не трэба правяраць, ці можаш ты зрабіць рэферат па стану пытання ў прадметнай вобласці, можна правяраць, як хутка і з якой якасцю ты дасі рэзультат з дапамогай нейрасеткі.
  • Федзя
    15.11.2024
    Своей тупостью нейросеть достал.))
  • вось-вось
    15.11.2024
    другі ваш абзац... калі пісала, ужо трымала ў галаве накіды такіх адказаў на пытанні. вы проста сфармулявалі лепш.
    "Мабыць, трэба больш размаўляць ужывую".. не мабыць, а дакладна так. сёння побач - https://nashaniva.com/355116 - навіна пра маладую выкладчыцу з Амерыкі і ейную заўвагу (якая для нас далёка не навіна) -"У Беларусі я заўважыла, што выкладчыкі патрабуюць ад студэнтаў, каб яны ўважліва слухалі на лекцыях, а потым на экзамене пераказвалі словы выкладчыка. У Амерыцы студэнты слухаюць лекцыі, а потым павінны разважаць на гэту тэму — і выкладчык чакае, што яны агучаць нейкія новыя думкі наконт гэтага, а не проста перакажуць лекцыі."
    "можна правяраць, як хутка і з якой якасцю ты дасі рэзультат з дапамогай нейрасеткі" вось-вось - то, як чалавек фармулюе запыты і фільтруе адказы, ужо шмат кажа пра яго інтэлект
  • .
    15.11.2024
    Там у артыкуле яшчэ прыклад пра няздольнасць навучацца ў міліцыянтаў, што ўзровень яшчэ ніжэй за ўзровень састарэлай сістэмы адукацыі. У гэты бок рухаецца зараз краіна, нажаль.
    P.S. Калі папярэдне ціснуць на "адказаць" каля паведамлення, адказ будзе чапляцца да трэда.
  • ды што вы такое кажаця
    15.11.2024
    "P.S. Калі папярэдне ціснуць на "адказаць" каля паведамлення, адказ будзе чапляцца да трэда."
    о, дзякуй - адкрылі Амерыку
    а можа адкрыеце яшчэ і слоўнік і падкажаце - "нажаль" так і пішацца? ці пішацца "на жаль"?
    пэйсэ. на пімпачку тупа ціснуць хіба што ў парляМЕНТце
  • .
    16.11.2024
    Блазенства рабіць выгляд "пакрыўджанай" паведамленнямі, якія накіраваны не вам. Як Азаронак, Гладкая, што накручваюць сабе на пустым месцы.
    Памылкі не буду абмяркоўваць з чалавекам, які здзекуецца над пунктуацыяй.
    Наглядны прыклад выпадковай агрэсіі ад чалавека, у якога, у адрозненне ад штучнага інтэлекту, увогуле няма "фільтраў".
    Хаця... імаверна, не выпадковая. Зрэагавалі на заўвагу пра здольнасці міліцыянтаў да адукацыі. Перад тым быў падобны выпадак. І яшчэ абарона жоўтай прапагандысцкай гісторыі супраць таварыстваў уласнікаў, пра купленыя штучныя грудзі за грошы капрамонта. Ясна.
  • з чаго вы ўзялі, што я чалавек?
    16.11.2024
    гэта з вамі, таварыш, усё ясна. адсочваеце мае каментары? "пазнаеце" пад рознымі нікамі? лічбавы.