Трэба правесці рэферэндум. Калі большасці простых шчырых люццоў больш спадабаюцца ідэі Іванова, дык іх і абвесціць Праўдай, урачыста.
Міндоўг - кароль літвінаў
17.11.2024
Gorliwy Litwin , Вільня, Еўе ды Мемель сталі Вільнюсам, Вевісам ды Клайпедаю без усялякіх рэферэндумаў. Праўда,га?
Гісторык з аўтарытэтнымі заходнімі публікацыямі
17.11.2024
Gorliwy Litwin, шаноўны Пане Белы, Ваш сарказм пад гэтай і падобнай навіной зусім недарэчны. Патлумачу чытачам – Вам тлумачыць бессэнсоўна, бо Вы зноў, як і шмат гадоў дасюль, зробіце выгляд, што крытычнага камэнтара не было, а то і наогул сьпішаце крытыку на тое, што «мне проста зайздросьцяць шчырыя люццы», як Вы аднойчы напісалі ў камэнтарах на сваёй ранейшай, выдаленай старонцы. Рэч у тым, што чыста навукова Ваша крытыка чаротаў энд К прынцыповых адрозьненьняў ня мае. Ваш сусьвет (я б нават сказаў ЛОР, без іроніі кажу) «Усходняе Літвы» – такая ж фальсыфікацыя як і фальсыфікацыі чаротаў, гэтага талкавіна і г.д. Сваю «Ўсходнюю Літву», ідэі пра тое, што Сыракомля, Чачот, Міцкевіч, Ходзька, Манюшка (дарэчы, характэрна, што Вашыя пазнаньні пра культуру ВКЛ пад расейскім заборам чамусьці абмяжоўваюцца толькі гэтым няхітрым пералікам імёнаў), ідэі пра тое, што нібыта ўся «Ўсходняя Літва» ад Менска да Клайпэды лічыла сябе літоўцамі (у значэньні lietuviai), што нібыта ўсе там да самага апошняга селяніна толькі і рабілі, што чыталі Нарбута – гэта такія ж фальсыфікацыі як і гэтага чалавека з Малдовы. Каля дзесяць гадоў Вы прапагандуеце тэзу пра нібыта існаваньне «Ўсходняй Літвы». І за гэты салідны час Вы не надалі аніводнага доказу (шыфры архіўных дакумэнтаў, спасылкі на мэмуары, спасылкі на дасьледаваньні і г.д.), што насельніцтва – як эліты, так і масавае – лічыла сябе нейкай «Усходняй Літвой» і нібыта страшна ненавідзела ўсё беларускае, асабліва ўсходнебеларускае і паўночнабеларускае. Вы не надалі ніводнай крыніцы, ніводнай нармальнай спасылкі, што ў ХІХ стагодзьдзі насельніцтва «Ўсходняй Літвы» масава чыталі Нарбута і наогул літоўскую (у сэнсе Lietuvos) літаратуру. Вы не абверглі рэальна існуючых дасьледаваньняў тагачаснага кніжнага рынку (Лілія Коўкель, Тадэвуш Эпштэйн), зь якіх вынікае, што наогул любая не-расейская літаратура пад расейскім заборам масава чыталася толькі сярэдняй і буйной шляхтай. Хоць Вашыя тэзы пра нібыта масавае чытаньне Нарбута энд Ко як бы намякае, што Вы маеце на руках нейкія сэнсацыі, якія поўнасьцю перакрэсьліваюць дасьледаваньні Коўкель і Эпштэйна. Вы ніяк не абвяргаеце вядучыя дасьледаваньні па ВКЛ пад расейскім заборам (Райнэр Лінднэр, Дарус Сталюнас; Далбілава і Гарызонтава не называю, бо іх Вы адкінеце «аргумэнтам» ad hominem), зь якіх вынікае, што шляхта і вярхі мяшчанаў лічылі сябе жыхарамі ВКЛ. А ня нейкай там мітычнай «Усходняй Літвы» ад Клайпэды да Менску. Вы ніяк не абвяргаеце дасьледаваньні Матыяса Ніндарфа, Ёнаса Друнгіласа і г.д., якія паказваюць, што шляхта Жамойцкага княства мела асобную рэгіянальную, нават протанацыянальную ідэнтычнасьць аж да часоў Сымона Доўканта [Даўкантаса]. Etc. etc. etc. Тут рэальна можна кілямэтры тэксту пісаць. Да Вас я не зьвяртаюся – ведаю, што Вы гэта праігнаруеце. Я толькі задам рытарычнае пытаньне: калі Вы нібыта валодаеце такім багажом рэальных навуковых сэнсацыяў (безь перабольшаньня кажу), то дзе Вашыя публікацыі ў вядучых часопісаў па ВКЛ – Zapiski Historyczne, Kwartalnik Historyczny, Kwartalnik Historii Kultury Materialnej, Rocznik Lituanistyczny? Дзе? Заўважце я спэцыяльна назваў нармальныя часопісы, каб Вы не маглі парыраваць, што ў часопісах таксама нібы «шчырыя люццы». Вы ж выдатна ведаеце, што гэтыя часопісы ахвотна ўсе Вашыя сэнсацыі апублікавалі б. Толькі і Вы, і я выдатна ведаем, чаму яны Вас не апублікуюць :) P.S. Ад усяго сэрца віншую Вас з салідным трэцім месцам антысэміцкай і ксэнафобнай партыі ў Вашай самай любімай краіне. Ха-ха. Прыемнага дня.
Gorliwy Litwin
17.11.2024
Гісторык з аўтарытэтнымі заходнімі публікацыямі, Усходняя Літва гэта чыста тэрытарыяльны тлумачальны канструкт, пакліканы паказаць што ПнЗ сучаснай РБ большую частку ХІХ ст не меў іншай ідэнтычнасці апроч агульналітоўскай, хаця яна не грунтавалася на літоўскай мове. Ніякага сепаратнага адчування жыхары гэтай тэрыторыі канешне не мелі, і ў іх разуменні захад Літвы і асабліва Жмудзь былі чымсьці накшталт Хайлэнда для Шатландыі або Гэлтахта для Ірландыі. Але яны адчувалі сябе менавіта жыхарамі Літвуы ад Палангі да Бярэзіны, а левым беразе Бярэзіны і для іх і для ўладаў самой імперыі была ўжо не Літва а Русь
За віншаванні дзякуй, яны таксама шмат пра вас кажуць
Хто б мог падумаць, які шчыры адказ буйдзя :)
17.11.2024
Gorliwy Litwin , мае віншаваньні шмат пра што кажуць не пра мяне, а пра рэальны вобраз Вашай краіны пернікавых дамкоў versus жахлівая краіна са шчырымі люццамі. Вы не адказалі на самае галоўнае пытаньне: калі мы ўжо праз столькі гадоў пабачым Вашыя публікацыі ў вядучых польскіх часопісах (бо менавіта польская навука пра ВКЛ была і ёсьць вядучая), дзе мы зможам на канкрэтных крыніцах і пераканаўча (са статыстыкай, у прыватнасьці) убачыць «яны адчувалі сябе менавіта жыхарамі Літвуы ад Палангі да Бярэзіны, а левым беразе Бярэзіны і для іх і для ўладаў самой імперыі была ўжо не Літва а Русь»? Калі мы ўбачым канкрэтныя спасылкі на корпусы польскай літаратуры, каб Вы даказалі тое, што Вы прыпісваеце польскамоўным пісьменьнікам былога ВКЛ? Вы ж ня нейкі там шчыры сьвядомы люйца, а чалавек мадэрну, праўда? Вось і дакажыце навуковым апаратам заходняй навукі. Пагатоў Вы пра гэта кажаце як пра нешта супэрвідавочнае, так што, трэба думаць, Вам не складзе цяжкасьці нарэшце нам усім нос уцерці... :)
Gorliwy Litwin
17.11.2024
Хто б мог падумаць, які шчыры адказ буйдзя :), Калі хопіць сіл, напішу і апублікую кнігу. Матэрыялы збіраю, ў тым ліку і агучаныя вышэй . Кніга будзе (калі хопіць сіл) па беларуску, у польскія часопісы звяртацца не буду. Калі сіл будзе яшчэ трохі болей дык зраблю і літоўскую версію гэтай кнігі
Герой Літвы Жалігоўскі
18.11.2024
Хто б мог падумаць, які шчыры адказ буйдзя :), марна прасіць шалбера даць адказ. Сёння, калі лёгка можна прачытаць Літоўскі Статут каб ведаць праўду каму належыла Літва, як зваўся народ Літвы, як звалася мова народу Літвы, толькі непаўнавартасны альбо манкурт, можа падвяргаць сумневу гэтыя факты.
Герой Літвы Жалігоўскі
18.11.2024
Усе вы, белыя русскія, і ёсць гэты Іваноў, бо жывуце ў мане й па ўсяму, вам гэтае падабаецца.
Войтэк
17.11.2024
Во, яно як.... малдаване з сяла Ратару не толькi у Маскве шабашылi, але i да будаунiцтва Каложы мелi дачыненне!!! Я у разгубленнасцi...
CV
17.11.2024
Беларускую навуку прыйдзецца таксама чысціць ад шарлатанаў з дутымі тытуламі.
Мх
17.11.2024
Дарэчы, цікавы факт: беларусаў (у розных гістарычных праявах і саманазвах) заўсёды цягнула ў Еўропу: (Польшча, Нямеччына, Чэхія, Рым). А расейцаў (асабліва ў эпоху РенТВ) заўсёды цягне кудысці на Поўдзень (Канстантынопаль, Індыя, розныя берберы (умоўна кажучы), нейкія сакрэтныя веды, пра якія ведаюць толькі Анунакі, і рэдактары Рэн ТБ, а ад усіх астатніх навукоўцаў свету гэта хаваецца сусветным урадам. Прыдумалі сабе легенду, што было некае "СЗМХ" (Мірная дамова паміж Руссю, чаго ўжо там, і Кітаем, прычым у сучасных межах), 7533 гады таму. Карацей, цемрашалы.
.
17.11.2024
Мода на арыенталізм, цікавасць да Усходу, супрацьстаўленне Захад-Усход таксама пайшла з Еўропы, запазычана Расеяй адтуль.
праўдачка
17.11.2024
Скарына жыў і ствараў у Піцеры, і няма чаго нейкую Малдову, прамежкавае лішняе звяно ў братэрстве прэзідзентскіх народаў, сюды ляпіць! Акадземія прэзідзентскіх наук мусіць даць адлуп кішынёўскаму фальсіфікатару. Хай гэты шарлатан лепей вершы Быкава пашукае, мо дзед таксама на памяць ведаў і пераказаў.)
.
17.11.2024
Прамыя лініі на нібыта старадаўніх малюнках намалёваны алоўкам пад лінейку: відаць такія артэфакты, дзе аловак пачынае пісаць і дзе закончвае. А працяг ужо проста рукой. Такі тыповы "народны" стыль графікі савецкіх людзей у ХХ ст., калі трэба было намаляваць нейкі план або схему.
> "Магчыма, што на сёння Юрый Іваноў — самы таленавіты аўтар з усіх членаў праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі." А гэта выдатны жарт :)
Ён
17.11.2024
Падобна Юрый Іваноў і ў падборы правобразаў для сваіх аловачных "крыніц" не вельмі пераймаўся, калі ўзяў для малюнкаў кампазіцыі з сонечнымі прамянямі з выяў фараона Эхнатона, у тым ліку асабліва вядомую выяву сям'і фараона, на якой паказаны сам Эхнатон, яго жонка Неферціці, іх дзеці і сонечны дыск зверху паміж імі (загугліце "выява Эхнатона з сям'ёй" альбо "мастацтва Тэль-эль-Амарны")
.
17.11.2024
Таму тлумачэннем невядомы дагэтуль факт, што Скарыну ў Егіпет з мэтай навучання царскіх дзяцей запрасіла Неферціці, якая ў дзявоцтве мела прозвішча Іванова-Талкавінская.
Суповой пакетик
17.11.2024
НН, я умоляю, не уподобляйтесь этому [...] Иванову! Что это, я прошу прощения, за "Cui bono"??!! Латинское выражение "кому выгодно" начинается с буквы Q. И полностью пишется как Qui bono. Исправьте, пожалуйста, а то за державу... то есть за Вас же, дорогая редакция, обидно!
ЯНКА
17.11.2024
[Рэд. выдалена]
Лацінянін
17.11.2024
Суповой пакетик, вы толькі паказалі сваю непісьменнасць. Qui bono - памылковае напісанне, лацінай правільна Cui bono. Пры тым праверыць гэта вельмі лёгка.
Дык
17.11.2024
ен варты усей беларускай навукi
І смех і грэх
17.11.2024
Я ж кажу, савецка-беларуская прахвесура гэта каста шаманаў, далёкая ад паняцця інтэлігенцыя. Жывуць не з навуковай работы, а са сваіх выдумак. У якія самі і вераць a priori. І ў гэтай псіхбальніцы першае правіла такое - хто першы схапіў халат, той і доктар.
Ноўнэйм
17.11.2024
Файная праца (=годны артыкул), НН!
Valadzimir
18.11.2024
На першы погляд, проста вапіюшчы парадокс - беларускія гісторыкі прысьвячаюць выкрыцьцю непрыхаванай лухты махровых прайдзісьветаў-прафанаў грунтоўныя дасьледваньні, а "НН" цалкам іх друкуе, а наконт заходнеславянска-лютіцкай канцэпцыі паходжаньня літвы, маючай шэраг "жалезабетонных" доказаў - "тишина... мёртвая". І вось у гэтым дасьледваньні ўпершыню ўбачыў "афіцыйна"-публічнае тлумачэньне гэтага "парадоксу", канешне, ускоснае, але, як здаецца, бясспрэчнае, пра якое здагадаўся ўжо даўно. Уся беларуская навукова-гістарычная "раць", як афіцыйна-прарасейская, так і нацыянал-патрыятычная, па пытаньню этнічнага паходжаньня літвы ймкнецца не дазволіць "ПАХІСНУЦЬ ІСНЫ ПАРАДАК", бо, як можна зразумець, яна гэта лічыць вельмі непажаданым і нават небясьпечным па розных прычынах, і ўпэўнена, што камусьці "ад гэтага карысць". Што ж, гаспада-спадары беларускія гісторыкі, ігнаруйце, вось толькі калі ў беларускай гістарычнай навуцы не толькі "аўтарытэт асобы", а і ймкненьне не дазволіць "пахіснуць існы парадак" "значыць больш, чым ісціна", вас у будучым чакаюць непрыемныя моманты. Бо ісьціна не зьяўляецца чыёйсьці карысьцю, і "зьнішчыць" яе татальным замоўчваньнем немагчыма - яна, раней ці пазьней, "выйдзе на волю" і пераможа, абрынуўшы ваш "існы парадак".
Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка.
18.11.2024
Valadzimir, яны ж бароняць беларушчыну. Яна іх корміць. Здрадзілі Літве за "чарку ды шкварку".
Молдавский «потомок толкавинов» дурит всех выдумками о Скорине. Но белорусский ученый ему поверил
За віншаванні дзякуй, яны таксама шмат пра вас кажуць
Я у разгубленнасцi...
Такі тыповы "народны" стыль графікі савецкіх людзей у ХХ ст., калі трэба было намаляваць нейкі план або схему.
> "Магчыма, што на сёння Юрый Іваноў — самы таленавіты аўтар з усіх членаў праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі."
А гэта выдатны жарт :)
Жывуць не з навуковай работы, а са сваіх выдумак.
У якія самі і вераць a priori.
І ў гэтай псіхбальніцы першае правіла такое - хто першы схапіў халат, той і доктар.
і ўпэўнена, што камусьці "ад гэтага карысць".
Што ж, гаспада-спадары беларускія гісторыкі, ігнаруйце, вось толькі калі ў беларускай гістарычнай навуцы не толькі "аўтарытэт асобы", а і ймкненьне не дазволіць "пахіснуць існы парадак" "значыць больш, чым ісціна", вас у будучым чакаюць непрыемныя моманты. Бо ісьціна не зьяўляецца чыёйсьці карысьцю, і "зьнішчыць" яе татальным замоўчваньнем немагчыма - яна, раней ці пазьней, "выйдзе на волю" і пераможа, абрынуўшы ваш "існы парадак".