Комментарии к статье

Вечёрко: Среди западных политиков существует желание как можно скорее закончить войну любой ценой. И этой ценой может стать Беларусь

  • Беларус з-пад Маладэчна
    17.11.2024
    Рыторыка у стылі здрада-здрадушка і перавод стрэлак на дрэнных вэстэрнасаў гэта чарговы хітрык офіса Ціханоўскай.
  • Пытанне
    17.11.2024
    Мы пачалі з пункту мінус дзесяць, калі ўсіх беларусаў запісалі ў агрэсары. /
    Дык а хто ў гэтым вінаваты? І хто павінен выпраўляць гэтае становішча?

    Лукашэнка агрэсар гэта панятна.
    А хто распаўсюджвае, што Ціханоўская - адзіная альтэрнатыва Лукашэнку, і што ўвесь народ яе абраў і яна прэзідэнт, і пры гэтым параіў ёй восенню 2020 на Эхо Москвы казаць пра "мудрага Пуціна, мудрую Маскву"? Не сама ж яна такое прыдумала, яна ж у палітыцы не разбіралася тады. Нехта ж падказаў.
    Тым самым атрымалася карцінка, што альтэрнатыва Лукашэнку - прарасейская, а за ёй - увесь народ, які супраць Лукашэнкі.
    І якая карцінка створаная ў выніку?
    Што ўвесь народ на баку Расеі, што электарат Лукашэнкі, што электарат Ціханоўскай?
    І што з гэтым цяпер рабіць?
  • смех
    17.11.2024
    "яна ж у палітыцы не разбіралася тады"
    а зараз тыпу разбіраецца)
  • жэўжык
    17.11.2024
    Пытанне , гэта была не пра-расейская пазіцыя, а "дээскалацыя" і прапанова мірнага суіснавання з суседам. Бо была пагроза таго, што расейцы могуць псіхануць і пайсці вайной, калі Лукашэнку зрынуць. Ціханоўская мела рацыю, з любым мае сэнс спярша паспрабаваць дамаўляцца. Вунь, Зяленскі нават і з Трампам перамовы вядзе.
  • Маленькая Люстра
    17.11.2024
    Пытанне , а што, Тихановск должна была объявить войну россии? или лкшнко лучше для Вас?
  • Выбар кожны робіць сам
    17.11.2024
    смех, трапіла б у добрыя рукі нацыянальных сіл, то не казала б пра мудрую м і таму падобнае, а адразу б узняла б бел-чырвона-белы сцяг.
    Але ж яна свой выбар зрабіла, з кім быць, а з кім ня быць.
    Нават калі яе спецслужбы вывезлі, магла б як бягуха Ціманоўская, падысці да любога паліцэйскага ў краіне знаходжання і папрасіць дапамогі. Але ж не. Значыць, гэта яе выбар.
  • смех
    17.11.2024
    Выбар кожны робіць сам, маецца на ўвазе - самастойна ці разбіраецца? пытанне рытарычнае, бо адказ - канечне не.
    і што значыць "трапіла б у добрыя рук"? значыць можа трапіць у любыя рукі. значыць - чалавек без пазіцыі, уласных меркаванняў. трапіла б да мудлага пуціна, дык была б транслятарам яго. хіба не так?
  • смех
    17.11.2024
    “магла б як бягуха Ціманоўская, падысці да любога”
    ну вы што) амаль плезідзенту.. Зорку) палаўнаць з “нейкай там” Ціманоўскай. дарэчы, існуе думка, што з Ціманоўскай спецыяльна такі ход правярнулі з-за сугучнасці прозвішчаў… ну як… Катынь і Хатынь… каб увагу адцягнуць… тыпу таго
  • смех
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ну і яшчэ.. калі Рэд. дазволіць )
    18.11.2024
    Выбар кожны робіць сам
    але ці кожны задумаецца, што яе можа выбралі яшчэ да 20-га і зусім не беларусы?
    ну надта ўжо добра ўпісваюцца ейная біяграфі, навыкі і т.п. для выканання патрэбных некаму задач
  • хемс
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена] ) , мяне не апрануць так, як некаму хочацца. няўжо яшчэ не зразумелі? і сцяг свой хачу. раней была мара пра бчб з прыгожай гістарычнай вышыванкай, абыгранай Дызайнерамі... але цяпер вось думаю :/ а можа колер чырвоны прыбраць? можа бела-шэры? бо надта шмат апошнім часам крыві... бела-шэры з вышыванкай... ці тканкай
  • Пытанне
    18.11.2024
    жэўжык, пазіцыя была менавіта прарасейская.
    На пытанне расейскага журналіста Аляксея Венедзіктва "Эхо Москвы" 26 кастрычніка 2021 г. наконт інтэграцыі з РФ Саюзнай дзяржавы і саюзнага парламента, Святлана Ціханоўская сказала, што калі трэба углубіць інтэграцыю, то ўглубім, калі трэба саюзны парламент, то зробім.
  • Беня
    17.11.2024
    План борьбы на следующую пятилетку разработан?
  • Гарэза
    17.11.2024
    Беня, як плян, калі грошаў няма? Палядзі, як схуднеў наш Астап.
  • а дзе ейнае свяцейшаства? дзе света?
    18.11.2024
    схуднеў? бедненькі... застаўся без катлет? куды яму заданаціць катлеты?
  • Магія
    17.11.2024
    Фатограф маладзец! На першым фота зняў Вячорку так, быццам бы ён самы галоўны на форуме, а не дзесьці з-за вуголля кажа.
  • ну
    17.11.2024
    Магія, гэта вы маладзец - заўважылі. ён не толькі на сцэне не быў, а і на агульным фота са зваротам да Зяленскага
  • Kurt
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    17.11.2024
    Шчэ невядома, колькі рэжым прыплочвае гэтым украінскім журналістам, якія "Лукашэнка не дапусціў уварвання".
  • Брэхала
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Защеканец
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Хмарачос
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Урок
    17.11.2024
    Вообще-то Беларусь сдали в 2020 году причем окончательно. Если вечерко этого не понимает то из него очень посредственный аналитиг и советник получается.
  • А
    17.11.2024
    чаго яны усе спяць там та гэтым форуме?
  • Юрась
    17.11.2024
    Для того щоб білоруське насєльніцтво не стало призом для Путіна.....йому треба не сидіти в бульбє,а братися до зброї! Щоб всі побачили,що це насєльнвцтво не отара овець,а нація,яка готова воювати за свою державу! А от якщо памерковна сидзіци в бульбе....тоді вам прямий шлях до Западного федерального округа Рашки.....
  • не такі, як ёсць
    17.11.2024
    Юрась, каб не цалаваць Трампа ў ср..ку, а разам з ім і ўсё кіраўніцтва заходніх краін, украінцам варта спыніцца красці зброю, медыкаменты, гуманмтарку ды проста грошы, бо такімі тэмпамі да паўднёва-заходняга краю не так і далёка
  • ась?
    17.11.2024
    правакатар, сам з якой бульбы пішаце? польскай? лубянскай?
  • Петруха
    17.11.2024
    Юрась, хлопча, ты што-та сильно папутал.
  • Болек
    17.11.2024
    не такі, як ёсць,
    Дык можа пакажаш прыклад, як трэба ваяваць? Без крадзяжу, з павагай да закона, шляхетна, як лыцары-ліцьвіны!
  • Хм
    17.11.2024
    Петруха , а што менавіта ён наблытаў?
  • хм :/
    17.11.2024
    давайце параўнаем...
    вось, што кажа Кізім:
    — У якіх пытаннях украінская дзяржава можа пайсці насустрач беларускім сілам?
    — Мы так пытанне не ставім. Давайце будзем сумленнымі: УСЁ Ж ТАКІ УКРАІНА БОЛЬШ ПАТРАБУЕ ДАПАМОГІ для перамогі над нашым супольным ворагам. Гэта, у тым ліку, у інтарэсах беларускага грамадства. Па вялікім рахунку, нам патрэбная дапамога і фізічная, і публічная. Нам патрэбныя танкі, зброя, ракеты. На жаль, беларускія дэмакратычныя сілы не вырабляюць нічога такога.

    а вось што кажа Вячорка:
    — Мы склалі спіс з 20 пунктаў: гэта сацыяльныя гарантыі для дабраахвотнікаў, медыцынская дапамога, банкаўскія рахункі для беларусаў, пашпарты замежніка, прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў і адукацыі, атрыманай у Беларусі, магчымасць працоўных кантрактаў і падтрымкі бізнесу. Гэта тэхнічныя пытанні, якія вырашаюцца толькі пры змене заканадаўства.

    то бок замест будзь якой дапамогі "сілы" (якія ж вы сілы, калі нічога не можаце даць?) толькі і могуць, што нешта прасіць. нават, вобразна кажучы, на полі бою. вось уявіце - ляжыць паранены, стогне... а тут падыходзіць Ф. і кажа - "чувак, дай закурыць" :/
  • .
    17.11.2024
    Не так. Ясна, што за ракетамі да моцных дзяржаў з эканомікай, а не да беларусаў без сваёй дзяржавы. Але ёсць добраахвотнікі, статус якіх трэба нарэшце вырашаць і што ў пачатку спіса Франака.
    Што замінае вырашаць? Гучаць адказы (ў пераказе СМІ), што Украіна не ведае, як адрозніць "добрых" ад "дрэнных" беларусаў. Але ж тыя ўжо ваююць за вас, вы ж ужо зразумелі, якія яны, кожны асабіста. І яшчэ гучыць, што гэта нібыта не праблема дзяржавы. А чыя ж тады. Дзяржава ж не толькі пра ракеты можа вырашаць, але і пытанні меншага маштабу, у той жа час важныя для тых, хто рызыкуе для яе жыццём зараз.

    У сукупнасці аргументы ("у вас няма ракет", "не ведаем, хто з вас добры", "не адносіцца да дзяржавы") выглядаюць ніякімі. Або палітыкі ўкраінскія ўвогуле не жадаюць у гэта лезці, або бюракратычная сістэма "захрасла" і ніяк не можа пачаць працаваць.
  • Болек
    17.11.2024
    Можа. І? Вінаватыя ў гэтым будзеце вы самыя, якія пяць год закалыхвалі беларусаў і расказвалі ім, што сядзець на канапе і чакаць - гэта і ёсць змагацца.
  • не такі, як ёсць
    17.11.2024
    Болек, а табе дазвол ад вячоркі трэба, каб ваяваць пайсці?
  • Ё
    17.11.2024
    Акрама Вячоркі на форуме ніхто не выступаў, напрыклад Полк Каліноўскага ? Апошнія для Ўкраіны куды больш важныя і значныя фігуры, чым Вячорка.
  • хм
    17.11.2024
    Ё, Полк Каліноўскага падпарадкоўваецца СБУ. Тому самаму СБУкраіны, якое забіла нашага Паўла Шарамета.
  • Канферэнцыя ПКК
    17.11.2024
    Ё, прайшоў год, як адбылася Канферэнцыя Палка Каліноўскага Шлях да Волі. Офіс Ціханоўскай дагэтуль не падпісаў Мемарандум Канферэнцыі ПКК.
  • Ё
    17.11.2024
    хм, Не СБУ, а ГУР. Але гэта не мае ніякага значэння.
  • хм :/
    17.11.2024
    "Форум Астрожскіх Франак Вячорка называе месцам сінхранізацыі поглядаў і фіксацыі праблем для іх рашэння."

    вышэй прывяла прыклад "сінхранізацыі".. з якой.. хм.. у "сілаў" па ходу невялічкія праблемы..

    тут яшчэ цікава, якую гістарычную фігуру абралі для назвы форуму - Астрожкага, якога ўкраінцы лічаць сваім - "Князь Василь-Костянтин Острозький – Великий українець" (піша Національний університет Острозька Академія)
  • Valadzimir
    17.11.2024
    хм :/, давялося паглядзець украінскія відэаролікі па іхнай "гісторыі", якія набралі дзесяткі-сотні тысяч праглядаў... Нярэдка ў іх проста белорячечный бред. І вось гэтай "гістарычнай" фальсіфікатарскай лухтой іхная прапаганда страшэнна абалваніла украінцаў, пераўтварыўшы іх у "нацыянал-патрыётаў"-зомбі.
  • хм :/
    18.11.2024
    Valadzimir, ) учора, калі пісала гэта, мімаходзь гарачаму падлетку свайму (ён цікавіцца гісторыяй..на гіторыка паступаць хацеў) гавару - так і так.. (пра "украінца" Астрожскага) ведаеце, што адказаў дзёрзкі падлетак?
    - так Острожский - это ж польская фамилия ) - і пасміхаецца
  • Алесь
    17.11.2024
    Путин был завербован бюро национальной безопасности КНР. Его продвинули на пост президента, что бы он вошел в конфронтацию с глобальным севером и развалил Россию на 89 регионов, что бы Китай смог их спокойно аннексировать.
  • Гм
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Датышо
    17.11.2024
    Я проста угараю с этих деятелей. В Штатах представители будущей администрации Трампа аткрытым текстом заявляют, што они не просто сливают Украину и принудят её к миру, а собираются конкретно разобрацца куда на Украине ушли деньги американских налогоплательщиков. В общем фенита ля кровавая камедиа. А они балаболят про какието перашкоды у супрацоуництве.
  • Нашаму цяляці...
    17.11.2024
    Калі быць шчырымі ,то патрэбна адзначыць ,што ніхто акрамя Лукашэнкі не мае вагі ў стасунках з замежжам.І гэта ,на вялікі жаль ,адбылося не само па сабе ,а сталася вынікам здрады інтэлектуальнай часткі беларускага грамадства. Я не маю на ўвазе Франака і яму падобных матылькоў-аднадзёнак.
  • Bzw
    18.11.2024
    Куды дзелася добрае беларускае слова КОШТ? Чаму "цана", “цаной", а не "кошт", "коштам"?
  • Ян Норман
    18.11.2024
    Bzw, А колькі іх,гэткіх слоў!Дастаткова параўнаць руска-беларускія слоўнікі позняга СССР з даваеннымі 20-30 гадоў.
  • жэўжык
    18.11.2024
    Bzw, ёсць абодва словы ў беларускай мове. Розніца такая, што "кошт" - гэта звычайна памер выдаткаў, а "цана" - гэта звычайна вартасць чагосьці, пазначаная на цэтліку. Ангельская мова таксама мае словы "cost" і "price".
  • алеале
    18.11.2024
    Як можа стаць "прызам" тое што ўжо даўно ляжыць у кішэні Путлера, тое дзе амаль 30 год сядзіць яго кішэнны гаўляйтар (якога яшчэ жонка Ельцына звала "наш Саша") які рупліва выконвае ўсе загады па этнацыду беларусаў, тое дзе ездзяць путлераўскія танкі і стаяць путлераўскія ракеты? І дзе ўся эканоміка і палітыка і так накіраваныя на абарону Мордара. Што тут узяць яшчэ? Мужыкоў забраць і кінуць на вайну? Ну гэтага хопіць на месяцы 3-4. Такі сабе прыз...