Комментарии к статье

«Мы не одни в космосе». Новый отчет Пентагона о НЛО вызвал споры в Конгрессе США

  • Жвір
    20.11.2024
    1) Кітайскія плутні. На сёньня толькі ён на гэта здольны, маючы цікавасьць да ваенных тэхналёгіяў ЗША.
    2) Адмысловы ўкід у грамадзтва ўрадам ЗША. Напрыклад з мэтаю скіраваць увагу замежных выведак. Нездарма ж тут падкрэсьліваецца ўзровень сакрэтнасьці інфармацыі па гэтым пытаньні, што нібыта маюць адпаведныя службы ЗША.
  • назіральнік
    20.11.2024
    Жвір ,
    1) Ага, кітайцы і ЦРУ аб гэтым нічога ня ведае. Смешна.
    2) Куды скіраваць увагу замежных выведак? Сёння немагчыма зрабіць нейкі сакрэтны лятак і праводзіць яго іспыты, каб цябе на засяклі са спадарожнікаў. Тыя ж кітайцы. Мы не ў 1945 жывём. Сёння ўсе навідавоку.
  • Жвір
    20.11.2024
    назіральнік,
    1) чаму ж, адзін з бакоў будзе ведаць, што гэта за штучкі лётаюць над месцамі разьмяшчэньня вайсковых аб'ектаў. Мяркую, што гэта Кітай. Бо ЦРУ няма патрэбы шпіёніць за вайсковымі аб'ектамі ўласнай краіны. Зірніце на мапу, там ЗША, Японія/П.Карэя ды Блізкі Ўсход...а Кітая нямаааа...:)))
    2) лятак, ды ягоныя выпрабаваньні, мажліва й не схаваеш, а вось тэхналёгіі ягонага стварэньня - зусім іншая справа. Вось таму й блефуюць, каб скіраваць у бок рэсурсы, сродкі, чалавечыя высілкі чужой выведкі.
    Застанецца толькі сядзець ды фіксаваць, хто суне ў пустую скрыню свой доўгі нос. Прамысловы шпіянаж яшчэ ніхто не адмяняў.
  • назіральнік
    20.11.2024
    Жвір ,
    1) Гэта выпадкі якія Пентагон зафіксаваў над сваімі вайсковымі базамі. А базы іх ёсць і ў Японіі.
    2) Не схаваеш сёння распрацоўку такіх тэхналогій, для гэтага патрэбен прарыў у навуке, а навука сёння глабальная. Нельга нешта адкрыць рэвалюціынае, каб аб гэтым не ведалі астатнія. Ды наогул, для сачэнне за вайсковымі аб'ектамі суперніка дастаткова спадарожнікаў, для гэтага ня трэба рэвалюцыйнай тэхнікі і падлятаць пад самы варожы нос. На маю думку "госці" не толькі назіраюць, але ячшэ і кантралююць, каб чалавецтва само сябе не знішчыла разам с планетай. А "госці" могуць быць адкуль заўгодна, з іншай планеты, з паралельнага свету, з паралельнай Зямлі, а можа з падводнай Антлантыды...
  • Жвір
    20.11.2024
    назіральнік,
    1) больш за тое, ваенныя базы й аб'екты ЗША ёсьць і на Блізкім Усходзе ! І, заўважце, адпаведна мапы, менавіта ў тых раёнах адзначаецца актыўнасьць "іншаплянэцянаў", а над Кітаем яны заўважаны не былі... :)) Таму я і ўпэўнены, што насы ў тых "іншаплянэцанаў" пляскатыя, вочы вузкія, а самі яны жоўтыя. :)) Нават і да бабці не хадзіце...
    2) Нічога там глябальнага няма. Параўнайце тэхналягічныя магчымасьці розных краінаў, параўнайце ўзровень адукацыі, і вам будзе зразумела памылковасьць вашага меркаваньня. Калі б было глябальна, дык і шпіянажу прамысловага не існавала б, а ён во йснуе, і спажывае добрыя грошы зь бюджэтаў сваіх краінаў.
  • назіральнік
    20.11.2024
    Жвір ,
    1) Пентагона няма ў Кітаі, гэта даклад тых выпадкаў, якія зафіксавалі амерыканскія вайскоўцы. Лагічна, что на гэтай мапе няма Ктаю, боя там няма амерыканскіх вайскоўцаў.
    2) Нельга рабіць навуковыя адкрыцці ў поўнай ізаляцыі, без стасункаў з іншымі навукоўцамі, без публікацый у навуковых часопісах. Я кажу пра фундаментальныя веды, якія дазваляюць ствараць такія аб'екты. Болей таго, веды павінны быць фундаментальна іншымі яшчэ са школы, з ВНУ, каб зрабціь такі скачок на сотні гадоў наперад. А гэта немагчыма зрабіць употай ў сённяшні час.
  • Архімандарыт
    20.11.2024
    Цікава, а іншапланецян таксама праваслаўны бох стварыў, ці то ўжо прадзелкі алаха?:)
  • .
    20.11.2024
    1. За ваколіцамі вайсковых аб'ектаў і асабліва ядзерных аб'ектаў назіраюць найбольш уважліва, таму і бачаць больш. Калі гэта так, імавернасць назірання НЛА можа быць аднолькавай паўсюдна.
    (Пры гэтым НЛА значыць "невядомыя", гэта не эквівалентна "тэхніка іншапланетнікаў").
    2. Чаму ў якасці дакументаў ізноў толькі паказанні відавочцаў і няма фота, відэа, даных з іншых тыпаў прыбораў?
    3. Закрытыя даныя трэба адкрываць, тут усё верна.
    4. А пры Трампе ёсць рызыка атрымаць і ўзрост таннай канспіралогіі, не толькі пра НЛА.
  •