Комментарии к статье

«Бывает больно». Наста Ровдо — о хейте, собственном стиле и команде «ТОК»

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.11.2024
    гляджу прыкладна 50% выпускаў (ну, тыя, якія цікавыя для мяне)
    дзякуй за годную працу!
  • Наста
    19.11.2024
    Лёлік з-пад Лімасола, дзякуй!
  • Miша
    19.11.2024
    Адносна мяне, Наста самы лепшы і таленавіты інтэрвьэр
  • 1
    19.11.2024
    Так не скажу - але прагрэс у параўнанні з пачаткам ТОК значны і заўважны. Заслугоўвае павагі.
  • Наста
    19.11.2024
    Miша, дзякуй вялікі!
  • .
    19.11.2024
    Мілінкевіч шляхетны, а Лукша круціў, апраўдваўся, не выклікаў даверу.
    А інтэрв'ю свае мэты выканалі як трэба - мэты ж раскрыць асобу.
  • Не галасі!
    19.11.2024
    Наста Роўда, вы лепшыя! Аматары павярхоўнага "ваў!" маюць спажываць бясконцы цікток і шорты. Сёння, ў пару збянтэжанасці, момант дня мусім разумець ў кантэкце, мусім асэнсаваць "адкуль яно і што яно?" Каб зноў на гістарычным віражы не вылецець пад адхон, як было ў 1917-18, у 1991-94, 2020-22.
    Не "ваў!", не бясконцыя прароцтвы палітолагаў, а шчырыя ўдумлівыя размовы з разумнымі выніковымі людзьмі сёння маюць надзвычайную каштоўнасць. Такога кантэнту мала, бо разумная размова не кожнаму пад сілу. Вы гэта можаце. Зробленае вамі мае вартасць і сэнс.
    P. S. make-up супер!
  • Наста
    19.11.2024
    Не галасі! , дзякуй вялікі за цёплыя словы!
  • Так
    19.11.2024
    Калі ўжо рабіць транскрыпцыю дык не "хейт", а "хэйт". А ўвогуле можна не такім модным, але сваім словам як напрыклад нянавісць.
  • Лол
    19.11.2024
    Так, Хэйт і нянавісць, гэта розныя рэчы. Хэйт, гэта жорсткая крытыка. Нянавісць, гэта эмацыйнае пачуццё выкліканае глыбокай агідай.
  • ЯНКА
    20.11.2024
    Лол, у беларускай мове не было, няма й ніколі ня будзе слова «х..йт»!
  • ЯНКА
    20.11.2024
    😏 Па-мне, вядоўца ў «цілявізяры» мусіць быць ня толькі языкатым, але й фотагенічным. І выказ «Божа, з кім можна будзе гаварыць у Беларусі? У нас няма людзей» яскрава сьведчыць пра ўзровень гэтых во й іхнюю павагу да беларусаў. Плюс абсмактваньне нейкага Дудзя, дарэчы, хто гэта? Ганьба❗
  • Гы
    19.11.2024
    Давайце ТОК з ТОКам :)
  • Kn
    19.11.2024
    Атрымліваю асалоду ад прагляду Току і ад таго, як працуе Наста. У апошні год стала нават цікавее, чым Маліна. Наста прагрэсуе, а Мікіта - буксуе, занадта шмат "дудя" і "позерства" у яго.
    Наста павольна прасоўвае свой стыль - яна слухае. Але ўсе ж такі Мікіта з'явіўся не "пасля" , а раней. Ен рабіў выдатныя інтэрв' ю на Трыбуне. Гэта зараз ен выглядае як Глеб у "Бірмінгэме", а на Трыбуне ен быў як Глеб у "Арсенале".

    Можна пакрытыкаваць нейкую акадэмічнасць, але на мой погляд гэта выглядае фішкай Току. Вельмі падабаецца, асабліва па нядзелях, такі павольны фармат. Пасля Сцівена Сакура - гуру "агрэсіўнага" жанру інтерв'ю - добра паслухаць менавіта Ток і трошкі флегматычную Насту.

    Па героях - асабліва рады за цікавасць да спадара Мілінкевіча і Розы Маратаўны. Іншы раз падкрэслівае якасць аўдыторыі Току.

    Дарэчы, калі такіх людзей, як Роза Маратаўна, будзе губляць наша палітычная тусоўка, гэта будзе горш для тусоўкі. Вельмі не хапае якаснай экспертызы, сістэмнага падыходу і акадэмічнасці. Зашмат папулістаў, блогераў і проста неадукаваных людзей. Як былы студэнт Розы Маратаўны магу дакладна казаць - яна вельмі патрабальна, бывае занадта эмацыянальна (ну так не беларуска, прабачце), але намагаецца зрабіць вас толькі лепш і вас адукаваць. Калі вы гэтага не разумееце, нават у 40 ці 50 гадоў, ну гэта дыягназ, хлопцы... Калі ўжо і Роза Маратаўна не змагла ў гэтай тусоўцы і год працягнуць, я не ведаю, што там за атмасфера і хто тады зможа з "прафесуры".
    Бо ў Эўропе кожны першы палітык - гэта "прафесура", пачынаючы з Урсулы і Ангелы, і нават Гінатас і Анджэй.
  • Collective farm
    19.11.2024
    Kn, Ога, слышал я интервью этих профессоров. По тематическим вопросам они на уровне студента ПТУ. Филелухи хысторики и сацыолежки это полное отсутствие мозгов.
  • Collective farm
    19.11.2024
    я была ўпэўнена, што гэта афігеннае інтэрв’ю — з Дзімам Лукшам. Інтэрв’ю страшна захейцілі,
    И это интеллектуальный уровень? "афигеннае" "захейтили"
  • Наста
    19.11.2024
    Kn, дзякуй! Вельмі каштоўна атрымаць такі водгук на нашу працу!
  • Адрыя
    19.11.2024
    А чаму ніхто не прыгадвае, што мяне звольнілі???
  • Вася
    20.11.2024
    Адрыя, за што?
  • .
    19.11.2024
    І пасля слоў "Гэта павольны фармат — таму выхаднога дня." не хапае 4 абзацаў пра "ТОК-шортс" і г.д. з першакрыніцы.
  • Collective farm
    19.11.2024
    "Мая Север уручае Насці Роўдзе дыплом пераможцы конкурсу «Вольнае слова» за інтэрв’ю з Уладзімірам Цэслерам "
    Еще бы сами себя награждаем сами себя интервьюируем.
  • -
    19.11.2024
    Рэд. Дзякуй, выправілі
  • Так
    19.11.2024
    "Канешне, мы атрымалі кучу крытыкі і хейту. Што Дудзь ужо ёсць, навошта рабіць другога Дудзя. І мы, канешне, гэтага чакалі. Нават у Расіі тады ў Дудзя не было канкурэнтаў."

    Трэба рабіць сваё, а не глядзець на расею.

    Але іранічна атрымалася, бо якраз апошнім госцем была пісьменніца, якая моцна бараніла расейскае.
  • FP
    19.11.2024
    I što asabliva pakazalna, ni słova pra movu toka. Mianie zadavolić tolki "našy spravy na našaj movie".
  • Ноўнэйм
    19.11.2024
    Слухаю ўсе інтэрв'ю з тымі беларусамі, каторыя гавораць па-беларуску. Прынцыпова.
    Стыль вядзення гутаркі, нейкая інтэлегентнасць і ўдумлівасць Насты вельмі падабаюцца.
    Наконт небаракі Лукшы - няма асаблівай незразумеласці ў рэакцыі людзей: у нас назапасілася столькі нянавісці да ўсіх гэтых маркавых-шмаркавых-эйсмантаў, што калі пра іх пачалі так шмат і так падрабязна размаўляць, то і атрымалі маленькі кавалачак гэтай самай нянавісці. Ўявіце, колькі яе ў народа!
  • Наста
    19.11.2024
    Ноўнэйм , так, і гэта таксама зразумела, сапраўды. Дзякуй вам!
  • -
    20.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ё
    20.11.2024
    Ужо прабачце, але ваш ТОК не гляжу. Не цікава проста. Да Дудзя (таксама пасля 22 года не гляжу, бо расейскае), як да месяца. У вас розныя падыходы. ваш Ток абсалютна траваядны і банальны, ён ніяк не імкнецца раскрыць героя, ён падыгрывае герою і гладзіць па галоўцы. Часта гэта глядзіцца проста агідна. Асабліва не спадабалася інтэрв'ю з галоўным на сёння бабарыканцам Іванам Краўцовым, каторага інтэрв'юэр проста выцягвала, не задаючы ніводнага вострага пытання. Было ўражанне, што я гляжу інтэрв'ю на ОНТ з кіраўніком якога-небудзь райвыканкама. Бастыён беларушчыны пасароміўся запытаць нават мову ў праграме Бабарыкі : "Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений.". Замест гэтага пыталі пра памылкі Пазняка і іншую лухту, каторая ніяк не раскрывае чалавека і яго каштоўнасці. Чалавека, каторы прэтэндуе на ўладу. Гэта проста сорам. І так амаль кожнае інтэрв'ю.
  • ЯНКА
    20.11.2024
    Ё, 👍👍👍
  • і як гэта прапусцілі крытычны каментар?)
    20.11.2024
    дык бляклых герояў пэўна падбіраюць спецыяльна, бо вядучая - Зорка і мусіць ззяць)
  • неяк так
    20.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганулька
    20.11.2024
    Мне не нравится стиль одежды ведущей. Я сама люблю балахоны, но лишь для того, чтобы выгодно представить фигуру. В данном случае балахоны стоят колом и никак не представляют фигуру. Зачем это молодой симпатичной женщине? С макияжем все хорошо.
  • паранджа
    20.11.2024
    Ганулька, вось я вас не бачу, але 99,9% упэўнена, што не падабаецца ваш стыль
  • Паненка
    20.11.2024
    Ганулька, а меня смущает указание на то, что эти "балахоны" от COS на фоне призывов донатить редакции
  • Команч
    20.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Зянон П.
    20.11.2024
    а калі інтэрв'ю з Бугаём?